Развіталіся з польскай валанцёркай

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Развіталіся з польскай валанцёркай

2 чэрвеня скончыўся ЕВС-праект валанцёркі з Польшчы Касі Рэмбезы. З гэтай нагоды яна арганізавала сустрэчу-развітанне для блізкіх сяброў і калег.

Кася працавала ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 9 месяцаў і за гэты час паспела зрабіць шмат добрых справаў для арганізацыі і для Гродна.

Валанцёрка выкладала аўтарскі курс “Тур па Польшчы з песняй” і дапамагала весці курс польскай мовы ва “Універсітэце Залатога Веку”, актыўна ўдзельнічала ў Tandem evenings in Hrodna, арганізавала Tandem City Quest, некалькі караоке-вечарынаў а таксама danceoke, правяла серыю майстар-класаў па ангельскай мове на працы і публічных прамовах, удзельнічала ў Гарадзенскіх майстэрнях ведаў у якасці выкладчыц майстар-класаў па напісанню CV і па ёзе смеху.

Акрамя гэтага Кася актыўна дапамагала ў музеі Януша Паруліса, даследвала Гародню і ваколіцы, вывучала беларускую мову і нават напісала кнігу казак на беларускай.

На сустрэчы валанцёрка распавяла пра цудоўныя месцы Гродна і гродзенскага раёна, якія яна для сябе адкрыла, сказала словы падзякі і прэзентавала сваю кнігу.

Напрыканцы сустрэчы Кася атрымала YouthPass, пасведчанне аб удзеле ў праграме “Еўрапейская валанцёрская служба” з пералікам набытых кампетэнцый.

Спадзяемся на новыя сустрэчы з Касяй, а з верасня чакаем новага валанцёра ці валанцёрку з Польшчы.

Тэкст і здымкі: Анастасія Федарцова

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY