Рэклама і СМІ як транслятар становішча гендэрнай роўнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Рэклама і СМІ як транслятар становішча гендэрнай роўнасці

На працягу 2011-2012 гг. некалькі прадстаўніц нашай арганізацыі бралі ўдзел у праекце, прысвечаным пытанням гендэрнай роўнасці.  Гэты артыкул падрыхтаваны адной з яго ўдзельніц Алісай Чэкатоўскай.

Гендэрную роўнасць называюць адным з індыкатараў ўзроўню дэмакратычнасці і цывілізаванасці грамадства.

У той час, калі ў многіх краінах свету гэтае пытанне з’яўляецца адным з найбольш абмяркоўваемых, у Мінску кажуць: “У Беларусі няма неабходнасці прыняцця закона аб гендэрнай роўнасці для прасоўвання раўнапраўя палоў”.

Такую заяву зрабіла Антаніна Молава, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, сустаршыня ГА “Беларускі саюз жанчын”, на прэс-канфэрэнцыі ў канцы мінулага года. Беларускае заканадаўства сапраўды ўключае ў сабе пэўную колькасць законаў, якія гарантуюць аднолькавыя правы жанчынам і мужчынам.  Але як гэтая роўнасць выглядае ў жыцці?

Відавочным прыкладам з’яўляецца адлюстроўванне жаночых і мужчынскіх вобразаў ў СМІ і рэкламе.  Аналізуючы матэрыалы з сучасных выданняў, можна назіраць устойлівыя гендэрныя стэрыятыпы ў свядомасці беларусаў.

Адзін з найбольш распаўсюджаных стэрыатыпаў – жанчына гаспадыня.  Дзеля прыклада можна звярнуць увагу на кавалак з артыкула “Беларусь Сегодня”  пра міксеры і блэндэры.

“Часы, калі жанчынам даводзілася ліць слёзы над цыбуляй або доўга вымешваць цеста, засталіся ў мінулым. Сучасныя гаспадыні з цяжкасцю ўяўляюць сваё жыццё без прыбораў …”

З гэтых сказаў бачна, што ў аўтара матэрыяла гатаванне ежы асацыюецца з жаночай працай.

Яшчэ адзін распаўсюджаны стэрыатып – жанчыны няма без сям’і ды жаночага шчасця. У артыкуле СБ пра ўдзельнікаў экстрэмальнага шоў «Зачыстка» артыкуле прадстаўленна аповяды і інтэрв’ю аб 6-ці героях. Калі аўтар піша пра мужчын, ён распавядае пра працу, кар’еру. Пра жанчын распавядаюць праз тэму прыгажосці, сям’і і дзяцей.

Вельмі часта сустракаюцца матэрыялы, дзе жанчыну, як героя матэрыяла, раскрываюць праз сям’ю і кухню, нават калі жанчына займае важную дзяржаўную пасаду.

Сучасныя феміністкі выяўляюўць праблему “овеществления” жаночага цела. Жаночыя вобразы губляюць душу, становяцца рэклямным таварам, способам прыцягнуць увагу.
На сайце “Нашай Нівы” рэгулярная з’яўляюцца  матэрыалы з фотасуправаджэннем легкаапранутых жанчын. І здаецца, здымкі апраўданыя ў кантэксте артыкула.  Але ці апраўданная колькасць такіх артыкулаў?

Такі фотаздымак з’яаіўся на “Нашай Ніве” пад артыкулам “Фотазагадка: Якія паслугі рэкламуе дзяўчына на фота?”

Дзіўна бачыць на галоўнай старонцы сайта фота Саннікава за кратамі і побач фота з напаўаголенай жанчынай. Здымкі здаюцца несумяшчальнымі. Нявольна хочацца пагуляць у гульню “Абярыце лішняе”.

У студзені бягучага года была сітуацыя з ню фотасесіей у мінскім метро.  На галоўнай старонцы інтэрнэт-часопіса з’явіўся анонс:

“Студэнтку, што здымалася аголенай у мінскім метро, аштрафавалі на 70 тыс. Яе затрымалі на станцыі метро “Усход + аголеныя фота”

Праз нейкі час “+ аголеныя фота”  прыбралі і пакінулі проста “+ фота”.

Такія метады працы ставяць жаночыя вобразы разам с жанчынамі ў вельмі непрыемнае становішча, з-за якога цяжка казаць пра роўнасць палоў.

Акрамя СМІ, яшчэ адным праблемным месцам, дзе далёка да гендэрнай роўнасці, выступае рэклама. Памятаеце ролік хрэна АВС? Там жанчына-прадавачка з пышнымі формамі кажа, што, калі купляеш 5 хрэнаў, то бясплатна.

У выніку рэклама была забаронена  Міністэрствам гандлю за выразна выяўлены падтэкст сэксуальнага зместу. Міністэрства прыняла рэклямны ролік за вельмі небяспечны з пункту гледжання фарміравання маральнага свядомасці дзяцей і моладзі. Гэты добры прыклад у барацьбе з гэндэрнай няроўнасцю.

На меркаванне беларускай моладзі сексістская рэклама выглядае пацешнай і прывабнай. Мы прапанавалі людзям пракаментаваць здымак з рэкламай Audi і адказаць на пытанне, ці лічаць яны, што здымак дыскрымінуе жанчын.

Кацярына. Я зусім так не лічу. Прыгожыя грудзі, прыгожыя машыны. Такая рэкляма выклікае ў мяне толькі ўсьмешку.

Дзмітрый. Я не лічу, што гэтая рэклама дыскрымінуе жанчын. Акрамя таго, я лічу, што жанчына і мужчына не могуць валодаць роўнымі правамі і абавязкамі. Бо прыродай закладзеныя іх розныя магчымасці і ўменні, такім чынам яны выконваюць розныя ролі ў гісторыі чалавецтва, але гэта не азначае, што роля жанчыны менш важная. Жанчына – гэта перш за ўсё маці і яна павінна быць жаноцкай і далікатнай.

Аляксандра. Бываюць прыгожыя рэкламы, але гэтая ў мяне асацыяцый з аўдзі наогул не выклікае. Тое, што дыскрымінуе жанчын, не думаю, бо ім за гэта плацяць, а праца патрэбна. Вось і гандлююць сваім целам.

Рэклама і СМІ з’яўляюцца моцнымі транслятарамі гендэрных стэрэатыпаў. Але тут дзейнічае прынцып кола: чым больш у грамадстве стэрэатыпаў, тым часцей мы можам сустрэць іх у рэкламе. Чым часцей мы сустракаем навязаныя вобраза ў рэкламе, тым больш звычайнымі і нармальнымі яны нам падаюцца.

Вялікая небяспека існуе ў тым, што вельмі часта мы не разумеем, які падтэксты нясуць нам праз бяскрыўдную інфармацыю.

11 Траўня 2012 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY