


Так называецца праект, які сёлета будзе рэалізоўваць кааліцыя “За годнае даўгалецце“, у склад якой уваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”
Мэтай праекта з’ўляецца ўмацаванне патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей, а таксама супрацоўніцтва паміж гэтымі арганізацыямі.
Што будзе адбывацца ў межах праекта:
– навучальныя візіты ва Украіну і Нямеччыну
– стажыроўкі ўнутры краіны дл абмену досведам працы
– павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць/плануюць працаваць са сталымі людзьмі
– правядзенне Open Space па абмеркаванні патрэбаў сталых людзей
– выданне дапаможніка пра тое, як зрабіць свае гарады і супольнасці прыязнымі для сталых людзей
– Акадэмія лідараў залатога ўзросту
– Другі Міжнародны Форум “Годнае даўгалецце”.
13-14 лютага адбудзецца працоўная сустрэча сябраў кааліцыі, на якой будуць узгодненыя прыярытэтныя накірункі працы на бліжэйшы год.
Асноўныя мерапрыемствы ў межах праекта да канца бягучага года будуць адбывацца ў Бабруйску, Гродна, Кобрыне і Мінску.
Праект ад імя кааліцыі сумесна здзяйсняюць:
– Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск)
– Грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар” (Гродна)
– установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)
– Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)
– Грамадскае аб’яднанне “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын)
– Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)
– “Акадэмія 50+” (Бабруйск).
Праект здзяйсняецца пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).