Рыхтуем Саміт грамадзянскай адукацыі краін Усходняга партнёрства і Расіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Рыхтуем Саміт грамадзянскай адукацыі краін Усходняга партнёрства і Расіі

Імпрэза, запланаваная на лета, мае сабраць лідэраў арганізацый і экспертаў, якія займаюцца прасоўваннем грамадзянскай адукацыі ў краінах нашага рэгіёну.

Ініцыятарамі правядзення Саміту сталі сябры Усходне-Еўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE), у склад якой уваходзіць каля 30 арганізацый з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.

Прадстаўнікі некаторых з гэтых арганізацый (у тым ліку гарадзенскіх ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“), збіраліся 1-2 лютага ў Боне (Германія), каб абмеркаваць канцэпцыю Саміта.

У яго межах плануецца арганізацыя дыскусій, звязаныя з трэндамі і выклікамі ў галіне грамадзянскай адукацыі, майстар-класы і прэзентацыі лепшых практык, узнагароджанне пераможцаў конкурса адукацыйных праграм, цікавая культурная праграма.

У час сустрэчы былі агучаныя галоўныя выклікі, якія стаяць сёння перад правайдэрамі грамадзянскай адукацыі ў розных краінах, спланаваныя асноўныя тэматычныя блокі праграмы Саміта, узгодненыя крытэрыі адбору ўдзельнікаў.

Па выніках сустрэчы створаныя некалькі працоўных груп, якія будуць займацца падрыхтоўкай імпрэзы. Удзельнікі  гэтай групы збяруцца ў пачатку траўня ў Тбілісі, каб правесці маніторынг зробленага і ўзгадніць далейшыя крокі па падрыхтоўцы Саміта.

EENCE была створаная ў канцы 2015 г. Арганізацыі і эксперты, аб’яднаныя ў сетцы, супрацоўнічаюць паміж сабой у межах розных тэматычных груп (рэалізуюць сумесныя праекты, ствараюць анлайн-курсы, дапаможнікі і г.д.).

Сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” быў абраны ў верасні мінулага года ў Раду EENCE.

Саміт мае стаць першым такога кшталту глабальным мерапрыемствам, прысвечаным аналізу стану і абмеркаванні перспектываў грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне.

Больш падрабязная інфармацыя пра Саміт грамадзянскай адукацыі і магчымасці ўзяць удзел у ім з’явіцца ў пачатку вясны.

 

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Зоська Верас: жанчына, якая стварала беларускае Гродна
    Зоську Верас сёння ў Гродне мала хто памятае. Нават невялічкай вулкі, названай у яе гонар, няма. А між тым гэтая шляхцянка з каранямі з пад польскай цяпер Саколкі заслугоўвае ў нашым горадзе цэлага праспекту. Бо менавіта з яе ды яе паплечнікаў больш за сто гадоў таму пачыналася менавіта беларускае Гродна. Прыязджала да дзядоў, плавала на лодцы […]
  • Колькі зарабляюць гродзенцы паводле статыстыкі ўладаў
    Улады палічылі размеркаванне заробкаў не толькі ў сярэднім па краіне, але і па асобных рэгіёнах. Ацаніце, у якую зарплатную групу трапляеце вы, прапануюць banki24.by. Як збіраюць статыстыку Статорганы збіраюць звесткі аб размеркаванні заробкаў работнікаў двойчы ў год – па выніках мая і лістапада. У выбарку ўваходзяць занятыя на буйных і сярэдніх прадпрыемствах. У лістападзе 2019 […]
  • Амерыканец-мастак Ількер Каджахан адкрыў выставу ў Гродне
    Амерыканскі архітэктар на пенсіі Ількер Каджахан, які пераехаў у Гродна, адкрыў персанальную выставу ў культурным цэнтры «Фестывальны», паведамляе rgazeta.by. Гэтым разам Ількер прадставіў каля ста работ: эскізы інтэр’ераў і экстэр’ер будынкаў, выкананыя для заказчыкаў ў Нью-Ёрку, карціны пейзажаў, створаных падчас падарожжа, і партрэты сваякоў і сяброў, напісаныя акварэллю. – Гэтыя працы не прадаюцца. Проста хацеў […]
  • «Спяць у куртках, ежы мала». Дзяцей, якіх бацька не пускаў у школу, збіраюцца забраць у прытулак
    Пра шматдзетную сям’ю Бабакулыевых з Вялікай Слабады Карэліцкага раёна TUT.BY пісаў у кастрычніку мінулага года. Тады трое дзяцей паўтара месяца не хадзілі ў школу. Бацька тлумачыў, што грошай у сям’і няма, каб нармальна апрануць школьнікаў. Сам ён страціў працу і лічыў, што яго незаконна звольнілі. У сітуацыю ўмяшалася Нацкамісія па правах дзіцяці. Дзецям купілі вопратку […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY