Слонікі і коцікі, мядзьведзікі і тыгры, сабачкі і цмокі, бегемоты і парсючкі, мышкі і малпы – дзесяткі разнастайных мяккіх цацак, сабраных слухачамі УЗВ, паехалі 11 сакавіка ў Мураванскі дом-інтэрнат.
Ідэя такой акцыі ўзнікла пасля чарговага наведвання студэнтамі “Універсітэту Залатога Веку” сваіх падапечных з псіха-неўралагічнага дому-інтэрнату.
Цацкі збіраліся на працягу некалькіх тыдняў. Прыносілі іх не толькі слухачы УЗВ, але і іншыя гарадзенцы, якія даведаліся пра акцыю.
Перадача цацак у Мураванку стала чарговай дабрачыннай акцыяй, рэалізаванай у межах нашай “Школы добрых справаў”.
Фота Ланы Руднік і Варвары Злобінай