Саша Варламаў: мода супраць сэксуальнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Саша Варламаў: мода супраць сэксуальнасці

Вядомы беларускі мадэльер Саша Варламаў сустрэўся 26 сакавіка са студэнтамі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”  і падзяліўся сваімі развагамі пра моду і стыль.

Удзел у сустрэчы ўзяло каля 150 чалавек.

Госць пабудаваў сустрэчу ў выглядзе пытанняў і адказаў і быў, па ўласным прызнанні, здзіўлены вялікай колькасці цікавых пытанняў з залі.

варламаў

– Што рабіць, каб у сталым узросце выглядаць адначасова можным і не смешным, ці праўда, што “по одёжке встречают”, ці магчыма было быць моднымі ў ХХ-м стагоддзі, калі большасць людзей хвалявала фізічнае выжыванне, як “сканструяваць” уласны стыль – гэта толькі частка пытанняў, якія прагучалі ў гэты дзень з боку ўдзельнікаў сустрэчы.

ТОП-10 ВЫКАЗВАННЯЎ САШЫ ВАРЛАМАВА ПРА МОДУ, СТЫЛЬ І ПРЫГАЖОСЦЬ

– Мода засталася ў ХХ-м стагоддзі. Галоўнай тэндэнцыяй таго, што зараз называецца модай, з’яўляецца асэксуальнасць.

Не падкрэсліваюцца грудзі, ногі, у модзе гелі, якія ствараюць уражанне непамытай галавы, парфума, якая імітуе пах нямытага цела… Робіцца ўсё, каб нічога не выклікала жадання.

Мода сёння выступае супраць сэксуальнасці. Магчыма, гэта адказ на эпоху гламура, якая панавала ў 90-х…

варламаў

– Прыгожы той, каго кахаеш, а не той, каго нехта лічыць прыгожым. Калі кахаеш, то тады і пяткі падаюцца прыгожымі, і вушы Глядзіце закаханымі вачыма – і ўсё навокал будзе прыгожым…

– Сумнымі могуць быць вочы, а не вопратка. Вочы не ўпрыгожыш біжутэрыяй, яркімі аксэсуарамі…

варламаў

– Прынцып элегантнасці ніхто не адмяняў. Апранацца трэба так, каб не было за што зачапіцца воку. Акрамя твару! Часам кажуць: ой, глядзі, якая сукенка!- і не заўважаюць, на кім яна апранутая…

варламаў

– Не важна, у што ты апрануты, калі не адчуваеш сябе Асобай. Мне падабаецца працаваць з жанчынамі, якія “адбыліся”. У такім выпадку апранаеш не “плечы, ногі, грудзі”, а Асобу. Гэта нашмат цікавей…

варламаў

– Цяжка ўявіць Ангелу Меркель са сланечнікам на галаве. Але можна знайсці фоткі з яе маладосці, дзе яна ходзіць голай і ў гэтым няма нічога страшнага. Не трэба саромецца свайго цела!

– Калі б Бог хацеў зрабіць нас моднымі, то мы б усе нараджаліся ў модных кашулях. Ён бы пастараўся!

– Мяне хвалюе, што ў Мінску ў сярэдніх школах дзяцей ледзь не пад прымусам накіроўваюць на дні адчыненых дзьвярэй у ваенныя вучэльні. Навошта? Чым больш дзеці будуць займацца творчасцю – тым менш верагодна, што што некаму з іх захочацца потым забіваць…

варламаў

– Шукайце свой стыль. А то нехта прыдумае, што сёлета ў модзе, напрыклад, колер гнілой сліўкі. Дык што, нам цяпер не любіць тых, хто не ў “гнілой сліўцы”?

– Людзям у жыцці патрэбныя казкі. Асабліва жанчынах, бо любое мастацтва стваралася найперш для іх. Мужчынам казкі таксама патрэбныя, але мужчыны – зусім іншы свет, зусім іншыя расліны…

“Разынкай” сустрэчы з Сашам Варламавым стаў модны паказ, арганізаваны ўдзельніцамі секцыі “Люстэрка стылю” (кіраўніца Ірына Новік).

варламаў

Удзельніцы паказу атрымалі ў свой адрас буру апладысментаў, а Саша Варламаў не адпусціў гарадзенак са сцэны, пакуль не сфатаграфаваўся з імі.

lektsiya-varlamov


Саша Варламаў
быў рэжысёрам, пастаноўшчыкам і харэографам Мінскага тэатра моды, стваральнікам “Агенцтва моды Сашы Варламава”.

Працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і харэографам тэатра моды «Modetheater Berlin» (Германія), быў суарганізатарам самага буйнога сусветнага форума моды «Der große Q» у Берліне, занесенага ў 2001 г. у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы вялікі подыум у свеце даўжынёй 1111 метраў.

Аўтар вялікай колькасці праектаў, звязаных з сінтэзам моды, харэаграфіі, музыкі, літаратуры і іншых відаў мастацтва, у тым ліку конкурса “Супермадэль Беларусі”, “Млын моды”.

У 2013 г. адкрыў Віртуальны дом моды Сашы Варламава ў Інтэрнэце і з’яўляецца практыкуючым дызайнерам. У мінулым годзе стаў аўтарам праекта Тэатр моды «Шкаф» (Мінск).

Фота Рона Сольфа

Відэа Вітаўта Рудніка і Рона Сольфа

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Дизайнерские блины, диджеи, катание на печи. Где, когда и как в Гродно будут праздновать Масленицу
    В Коробчицы пустят бесплатно, а в Пышках покажут “ремикс” новогодней аллеи с креативными елками. Редакция Hrodna.life узнала, какая программа ждет гродненцев на Масленицу. Пышки: без моржей, но с рыцарями Лесопарк Пышки, 27 февраля, с 12.00 до 16.00 Главные городские гулянья традиционно организуют в Пышках. Проводы зимы “Блин-Party – 2021” в этом году пройдут в новом […]
  • Дата-центр A1: гарант безопасности данных и эффективности бизнес-решений
    Когда физическое оборудование интернет-магазина или крупного интернет-ресурса (порталы, форумы) не справляется с объемом информации, на помощь приходит выделенный сервер с большими вычислительными мощностями. Арендовать его можно в компании A1, которая является крупнейшим поставщиком телекоммуникационных услуг в Беларуси. Разместить оборудование заказчик может как на своей территории, так и в дата-центре A1. Дата-центр A1 Это крупнейший в […]
  • «Встала на защиту рабочих и за это поплатилась». В Гродно продолжают увольнять за гражданскую позицию
    Гродненцам, которые участвовали в протестах, выражали свою гражданскую позицию и были наблюдателями на президентских выборах в 2020 году не продлевают рабочие контракты. Строитель, воспитатель, инспектор и работник госСМИ рассказали Hrodna.life, с каким давлением столкнулись на рабочих местах и почему вынуждены уходить. Воспитатель Александра работает воспитателем и учителем надомного обучения. В августе 2020 года она была […]
  • “Так трэба”. На выставе ў Гродне знялі некалькі карцін з-за чырвона-белай расфарбоўкі
    На выставе Надзі Букі “Личное дело” 23 лютага знялі шэсць карцін з чырвона-белай афарбоўкай. Дзве карціны былі прысвечаныя пратэстам жніўня 2020 года, а чатыры былі напісаныя на зусім іншыя тэмы. Выстава “Личное дело” мастачкі з Мінска Надзі Букі адкрылася ў Гродне 12 лютага. На ёй прадстаўлена графіка, жывапіс і кніжная ілюстрацыя мастачкі – 56 карцін […]
© 2012-2015 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"