


Навучыцца шукаць інфармацыю, правяраць яе праўдзівасць, ствараць уласныя паведамленні для розных медыя – усё гэта змогуць рабіць сталыя людзі з чатырох гарадоў краіны, якія возьмуць удзел у праграме.
Праграма распачнецца ў лютым наступнага года ў Бабруйску, Гродна, Кобрыне і Мінску.
А ў снежні бягучага года распалася падрыхтоўка трэнерскай каманды, якая будзе праводзіць заняткі па медыяпісьменнасці.
Першая сустрэчы трэнерскай каманды адбылася 20 снежня.
Удзельнікі ўзгаднілі, што такое медыяпісьменнасць, абмеркавалі асаблівасці навучання сталых людзей.
Асобны блок сустрэчы быў прысвечаны асновам планавання адукацыйных праграм. Будучыя трэнеры пазнаёміліся са схемай педагагічнага ўзаемадзеяння Вольфа-Дзітрыха Вэблера, на аснове якой будуць планаваць свае заняткі.
Наступная сустрэча трэнерскай каманды адбудзецца ў пачатку 2021 г.
Праграму Senior Sapience сумесна ладзяць ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.