Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Удзел у чарговым цыкле моўных онлайн-вечарын, які скончыўся 26 чэрвеня, узяло больш за 40 чалавек.

Трэці па ліку ў гэтым сезоне цыкл моўных сустрэч распачалі аматары польскай мовы. Мадератарка Катажына Рэмбеза прапанавала ўдзельнікам сустрэчы пагаварыць аб стэрэатыпах пра палякаў, а таксама пазнаёміцца ​​са польскімі словамі, якія вельмі часта няправільна трактуюцца ў час перакладу.

На беларускай століку, мадэратарам якога быў Андрэй Несцяровіч, размаўлялі пра беларускую міфалогію і міфічных персанажаў.

Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Цікавай атрымалася дыскусія пра розныя беларускія рытуалы, якія дапамагаюць абараніцца ад злых духаў. Было цікава даведацца, што ў розных рэгіёнах Беларусі для барацьбы са злымі сіламі выкарыстоўваліся розныя абярэгі, рытуалы і прыметы.

На італьянскім віртуальным століку гулялі ў Human Bingo: хто з удзельнікаў ўмее спяваць? Грае на гітары? Размаўляе на чатырох мовах?

Мадератарка Ганка Урбановіч прапанавала ўдзельнікам абмеркаваць, што такое валанцёрства і стварыць воблака слоў, якія асацыююцца з валанцёрства.

Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Абмеркавалі, якімі якасцямі павінен валодаць валанцёр, падзяліліся рэсурсамі, на якіх можна знайсці валанцёрскія праекты за мяжой.

Удзельнікі падзяліліся сваім вопытам і гісторыямі валанцёрства. Разам склалі топ прычын, чаму варта займацца валанцёрствам: (найбольш папулярныя адказы – гэта магчымасць падарожнічаць, дапамагаць іншым, развіваць крэатыўнасць і іншыя кампетэнцыі, ламаць стэрэатыпы).

Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Нямецккая моўная вечарына была нешматлюднай, але вельмі душэўнай.

Мадэратары Таня Грыц і Крысціян Біёндзі пазнаёміліся з удзельнікамі і перайшлі да абмеркавання свету кіно. Любімыя фільмы і серыялы, акцёры, актрысы і рэжысёры, паходы ў кіно і прагляды фільмаў дома на мяккім канапе. Мадэратараў вельмі парадавала адкрытасць і смеласць удзельнікаў, усе выдатна папрактыкавалі размоўную нямецкую мову.

Адметнасцю апошняга цыклу моўных вечарын стала з’яўлене ў іх праграме “кіатйскага століка”.

Мадэратар Андрэй Гапіенка распавёў аб падарожжах па Кітаі, удзельнікі абмеркавалі месцы, у якіх пабывалі, а таксама дзе хацелі б пабываць.

На англійскай моўнай вечарыне мадэратар Максім Храмчанкоў прапанаваў абмеркаваць міжкультурную камунікацыю і яе нюансы.

Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі культурныя адрозненні і агульныя рысы ў культурах свету, спосабы паспяховага зносін у розных моўных групах, параўналі, як адны і тыя ж рэчы могуць мець розны сэнс у розных культурах.

Вясновы сезон Tandems evenings in Hrodna завершаны. Да сустрэчы ўвосень!

Вось што кажуць некаторыя ўдзельнікі Тандэмаў:

Эмілія Скарбагатая:

Першы раз удзельнічала ў такіх размоўных століках – і вельмі спадабалася! І абмеркавалі цікавыя рэчы, і папрактыкаваліся ў ангельскай, ды яшчэ і з цікавымі людзьмі пазнаёмілася.

Дзякуй вялікі арганізатарам, вельмі добра ўсё падрыхтавалі, загадзя патэлефанавалі яшчэ і нагадалі! Абавязкова паўдзельнічаю ў наступных сустрэчах!  

Вольга Рышкевіч:

Дзякуй за арганізацыю Тандэмаў! Спадабалася праца ўсіх арганізатараў. Ганна Урбановіч вельмі цікава арганізавала знаёмства ўдзельнікаў, гульнявая форма зносін дапамагала нам быць крэатыўн

Tandem Evenings in Hrodna з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"