Шалкевіч гастралюе за грошы Сораса, у Гродне ствараецца “Рада-23”, а ў Мінску – “Прямое действие”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шалкевіч гастралюе за грошы Сораса, у Гродне ствараецца “Рада-23”, а ў Мінску – “Прямое действие”

Напярэдадні афіцыйнага святкавання 20-годдзя арганізацыі, якое адбудзецца ў верасні бягучага года, мы пачынаем серыю публікацый пра гісторыю арганізацыі і грамадскага руху на Гарадзеншчыне.

Мы будзем рабіць гэта з дапамогай матэрыялаў бюлетэню (пазней часопісу) “Трэці сэктар”, які выдаваўся сябрамі арганізацыі з 1997 г., а таксама нашай “Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”.

Першы нумар бюлетэню “Трэці сэктар” пачаў рыхтавацца яшчэ ў канцы 1996 г., калі арганізацыя фармальна яшчэ не існавала, але ініцыятыўная група па яе стварэнні ўжо склалася.

У Мінску якраз рыхтавалася Першая Асамблея няўрадавых арганізацый Беларусі і мы вельмі хацелі паехаць туды ўжо са сваім выданнем.

Бюлетэнь “Трэці сэктар” стаў першым “прадуктам” і першай “візітоўкай” Гарадзенскага рэгіянальнага цэнтру інфармацыйнай падтрымкі “Трэці сэктар” (так называлася тады нашая ініцыятыва).

“Наш бюлетэнь – гэта першы крок, які дапаможа Нам усім быць разам дзеля таго, каб сумесна ў віхуры сённяшніх дзён будаваць Наш агульны дзень заўтрашні, у якім кожны з нас будзе адчуваць сябе паўнапраўным Грамадзянінам паўнавартаснай Дзяржавы. Мы ўпэўнены, што менавіта гэтая мэта з’яўляецца падставай усёй тваёй грамадскай дзейнасці: ці то гэта даследаванне гісторыі свайго краю ці ахова прыроды, дапамога нямоглым і хворым, ці скаўцкі рух” – пісалі мы на першай старонцы першага выпуску бюлетэню, датаваным лютым 1997 г.

 

У рубрыцы “Пазнаёмцеся” былі прадстаўленыя Заходнебеларускае таварыства аховы птушак, створанае яшчэ ў студзені 1993 г. (пазней гэтая арганізацыя трансфармавалася ў добра вядомую сёння “Ахову птушак Бацькаўшчыны”), а таксама пра створанае ў студзені 1996 г. Таварыства беларускай вышэйшай школы (кіраўнік Алесь Астроўскі).

У адрозненні ад арнітолагаў, ТБВШ пасля некалькіх год актыўнасці спыніла сваю працу і пазбавілася юрыдычнага статусу.

Сярод навінаў пра дзейнасць мясцовых грамадскіх ініцыятываў апублікаваны допіс пра тое, што сябры гісторыка-культурнага клуба “Паходня” накіравалі ліст рэдактару газеты “Літаратура і мастацтва”, у якім выказалі абурэнне знікненнем у 1997 годзе з першай паласы ЛІМу дэвізу “Каго любіш? Люблю Беларусь!”.

Віктар Шалкевіч пры падтрымцы Фонда Сораса аб’ехаў у студзені-лютым усе абласныя гарады краіны з праграмай “Смутны беларускі блюз”.

Усе прыбыткі з продажу квіткоў на канцэрты барда пайшлі на дабрачынныя мэты.

Бюлетэнь таксама інфармаваў пра рэгістрацыю першай і адзінай дагэтуль у гісторыі беларускага моладзевага руху рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый “Рада 23”.

Лічба ў назве – гэта не колькасць арганізацый-заснавальніц, а першыя лічбы індэксу Гарадзеншчыны.

Рада 23 была арганізатаркай Форума моладзевых ініцыятыў Гарадзеншчыны

Ну а заснавальнікамі Рады сталі шэсць арганізацый:

  • Гарадзенскі камітэт студэнтаў, якія вывучаюць эканоміку (AISEС),
  • Фонд сацыяльнай абароны студэнтаў і маладых спецыялістаў пры Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы,
  • Моладзевы фотаклуб “МИГ”,
  • Гарадзенская харугва скаўтаў імя Давыда Гарадзенскага,
  • Асацыяцыя маладых навукоўцаў “Віт”,
  • Хрысціянскае сяброўства моладзі (YMCA) з Ліды.

Пазней арганізацыя вырасце колькасна амаль у чатыры разы, але не перажыве перарэгістрацыю 2001 г., закліканую ажыццявіць “зачыстку” грамадскага сектару.

У рубрыцы “Тэма дня” быў надрукаваны артыкул “Прямое действие”.

Сёння ўжо мала хто помніць, што менавіта з гэтай ініцыятывы распачалася гісторыя стварэння цяперашняга БРСМ.

Тады ж, у студзені 1997 г. свет убачыла дакладная запіска на імя Лукашэнкі, падпісаная тагачасным віцэ-прэм’ерам Русакевічам, намеснікам галавы адміністрацыі прэзідэнта Замяталіным і старшынём дзяржкамітэту па спарвах моладзі А.Пазняком.

Дакумент меў красамоўную назву “О плане мероприятий по созданию в Республике Беларусь” влиятельной молодёжной организации”.

З’яўленне гэтага дакумента можна лічыць адпраўной кропкай да актыўнай зачысткі незалежнага моладзевага грамадскага сектару, якая распачалася ўжо праз пару год.


Працяг будзе.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY