Школа экалагічнага актывіста адкрывае набор-2016

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа экалагічнага актывіста адкрывае набор-2016

Хочаце даведацца, як адзін чалавек можа змяніць жыццё да лепшага, паўплываць на рашэнне экалагічных праблемаў свайго двара, горада, планеты, а заадно знайсці аднадумцаў? Тады Школа экалагічнага актывіста чакае вас!

Школа экалагічнага актывіста (ШЭА) – гэта штогадовая школа, якую праводзіць таварыства «Зялёная сетка». Школа знаёміць з лідэрамі зялёнага руху і экалагічнымі арганізацыямі Беларусі, вучыць працаваць над рашэннем экалагічных праблемаў і дапамагае рэалізоўваць свае праекты.

Зараз ШЭА шукае ўдзельнікаў і ўдзельніц для рэгіянальных двухдзённых трэнінгаў. на гэтым этапе вы зможаце пазнаёміцца ​​з асноўнымі экалагічнымі праблемамі, актуальнымі для Беларусі і магчымасцямі іх вырашэння, знайсці натхненне і каманду для сумесных дзеянняў, абмеркаваць выклікі, магчымасці і перспектывы зялёнага руху і знайсці ў ім сваё месца.

Асноўныя тэмы трэнінгу:

– экалагічны след і экалагічна прыязны лад жыцця;

– алгарытмы рашэння экалагічных праблемаў;

– зялёны рух Беларусі;

– як пераадолець непаразуменьня паміж грамадскімі экалагічнымі актывістамі і грамадствам.

Тэрміны правядзення ШЭА і прыёму заявак на ўдзел:

Баранавічы 16 – 17 красавіка, анкета, дэдлайн падачы заявак 9 красавiка;

Брэст 23 – 24 красавіка, анкета, дэдлайн 11 красавiка;

Гродна 30 красавіка – 1 траўня; анкета, дэдлайн 16 красавiка;

Мінск 23 – 24 красавіка і 7 – 8 траўня, анкета, дэдлайн 11 красавіка.

Трэнінг выязны і праходзіць з 9.00 суботы і да 18.00 нядзелі. Удзел бясплатны.

Больш падрабязна даведацца пра саму Школу экалагічнага актывіста, пра праекты выпускнікоў, пазнаёміцца з экспертамі і трэнерамі можна на сайце, у групе ШЭА Укантакце і на старонцы ў Фэйсбуку.

З пытаннямі звяртацца да Надзеі па тэлефоне  +375 29 121 01 07

05 Красавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жаночы раман часоў пандэміі. Cерця 6. Крыся выходзіць замуж
    Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х – чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш. Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а […]
  • Гол Марушыча прынёс “Нёману” сёмую перамогу запар
    4 ліпеня гродзенскі клуб атрымаў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце Белаурсі. Падапечныя Ігара Кавалевіча ў Гродна абыгралі Іслач – 1:0. Адзіны гол у матчы на 91-й хвіліне забіў Зоран Марушыч. Сем перамог запар – гістарычная серыя для гродзенскай каманды. Галоўны трэнер ” Нёмана “Ігар Кавалевіч пасля матчу: – Быў цяжкі матч з добрай камандай. У […]
  • Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 8 ліпеня
    Адключэнні гарачай вады ў Гродне пачнуцца ў пачатку ліпеня і завершацца 25 жніўня, паведамлялі раней grodnonews.by у Гродзенскай гарадскай ЖКГ. Для паступовага і раўнамернага адключэння гарачай вады горад падзелены на тры зоны. Першая зона: занеманская частка горада, Прынеманне, частка цэнтра горада – з 8 па 21 ліпеня ў раёнах вуліц: Антонава, Аульская, другі завулак Белуша […]
  • У 2020 годзе ў Беларусі вырасла колькасць перадазіровак ад наркотыкаў
    У Беларусі адзначылі рост колькасці зарэгістраваных выпадкаў перадазіроўкі, паведамілі ў мясцовай міліцыі. Чатыры чалавекі ў 2020 годзе пасля атручвання памерлі. На працягу 2015-2018 гадоў у Гродзенскай вобласці зніжалася колькасць атручванняў. У 2015 годзе іх было 43, а ў 2018 — толькі 4. У 2019 годзе колькасць атручванняў паднялася да 10. За сем месяцаў у 2020 […]
© 2012-2016 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"