Школа маладога журналіста-15 запрашае

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа маладога журналіста-15 запрашае

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок!


Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці Сектар” (Гродна) абвяшчае пятнаццаты набор удзельнікаў праекта «Школу маладога журналіста»!

«Школа маладога журналіста-15» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Гродна, Мінска, Варшавы.

За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, прымеш удзел у працы рэдакцыі мультымедыйнага інтэрнэт-выдання «Твой стыль» (www.t-styl.info).
З намі разам на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май) ты навучышся арыентавацца ў розных тэмах, асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада краіны, жыццё маладзёвых тусовак.
У ШМЖ-15 ты таксама навучышся рыхтаваць радыёперадачы, паспрабуеш сабе ў ролі відэааператара.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 г. За 14 год праз ШМЖ прайшло больш за 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў.
Запоўніць анкету-заяўку на ўдзел можна з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на блогу ШМЖ – shmzh.blogspot.com,
па тэлефонах:  (0152) 75-71-72; (029) 783-08-45 і па мэйлу: shmzh.hrodna(malpa)gmail.com

АНКЕТА-ЗАЯЎКА

Loading…

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Лічбы бесстароннія». «Хейтары» адказалі на інсінуацыі аб махлярстве ў «Мазгабойні»
    21 лютага 2019 мы апублікавалі артыкул ““Не ўзяў за руку – не кажы: злодзей”. У гродзенскай “Мазгабойні” скандал: адну з каманд абвінавацілі ў несумленнай гульні”. У ім ішла гаворка аб спрэчцы сярод гульцоў у папулярны квіз “Мозгобойня”. Адну з каманд – “Хейтары” – некаторыя гульцы падазравалі ў несумленнай гульні. Арганізатары не знайшлі падстаў верыць у […]
  • Загаварыў праз тры дні, інфармацыю на девайсах аднавілі. СК аб трагедыі ў Стоўбцах
    Перад нападам на школу ў Стоўбцах падазраваны дзесяцікласнік выдаліў усе запісы з тэлефона і кампутара. Але іх удалося аднавіць, як і амаль усю карціну падзей у той дзень. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч на нарадзе ў прэзідэнта, паведамляе TUT.BY са спасылкой на газету «Звязда». «Па гэтай справе ўжо праведзены вялікі аб’ём следчых дзеянняў. Карціна […]
  • Турыстычны комплекс для габрэйскіх паломнікаў узводзіцца ў Воранаўскім раёне
    Пачалося будаўніцтва турыстычнага комплексу для габрэйскіх паломнікаў у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Рэалізуе праект кампанія “Ор Мэір”. Комплекс размесціцца на плошчы ў некалькі гектараў: праектам прадугледжваецца будаўніцтва гасцініцы на 200 месцаў, сінагогі, рэстарана, традыцыйнага басейна для амывання, іншых неабходных збудаванняў, піша БЕЛТА. Цікавасць да Радуні не выпадковая. Калісьці менавіта гэтае мястэчка было цэнтрам еўрапейскага […]
  • «Гродногаз» запускае свой YouTube-канал – там будуць адказваць на пытанні анлайн
    Як бяспечна карыстацца газам у побыце, а таксама абараніць сябе і сваіх блізкіх спецыялісты ВУ «Гродногаз» раскажуць падчас першага прамога эфіру на сваім YouTube-канале. Анлайн-трансляцыя, дзе будуць адказваць на самыя актуальныя пытанні, звязаныя з газазабеспячэння, пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка, піша “Вячэрні Гродна”. У ходзе прамога эфіру любы жадаючы зможа задаць пытанне. Пытанні будуць мадэраваць, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY