«Школа маладога журналіста-17» абвяшчае новы набор

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
«Школа маладога журналіста-17» абвяшчае новы набор

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? “Школа маладога журналіста-17” чакае цябе!

«Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.  За 16-ць гадоў дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.

За час навучання ты даведаешся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучышся пісаць навіны і аналітычныя артыкулы, рабіць фота і відэарэпартажы, пройдзеш практыку ў рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t-styl.info) і ў іншых выданнях.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -17“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 гадоў і вышэй.

Запоўніць заяўку на ўдзел вы зможаце падчас прэзентацыі праекта “Школа маладога журналіста”. Прэзентацыя адбудзецца 31 кастрычніка ў 19.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (першы паверх).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:  8 (029) 587-43-90 (Інга) і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com

Калі ласка, падцвердзіце свой удзел у прэзентацыі да 29 кастрычніка па вышэй пазначаных кантактах!

Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 16 гадоў праз ШМЖ прайшло больш за 350 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, “Комсомольская правда”, на тэлеканале АНТ, “Радыё Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З некаторымі нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на старонках блогу: shmzh.blogspot.com

 

 

22 Кастрычніка 2013 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Планеты женщин
    Актёры театра кукол уже вовсю готовят праздничный вечер “Планеты женщин” – всё для нас, любимых! Главный идейный вдохновитель и режиссёр этого вечера – Александр Енджеевский, а это уже говорит о многом… Нас ждут новые номера (и немножко старых, но забытых), весёлые ситуации и немного грустные наблюдения, а каждой женщине – бокал шампанского в подарок! Идеальный способ отпраздновать […]
  • Презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий»
    В Гродненской городской центральной библиотеке им. А. Макаёнка состоится презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий», только что вышедшей в издательстве «ЮрСаПринт». Её авторы – гродненский историк Дмитрий Владимирович Лютик и украинский исследователь Майя Александровна Денисова, супруга одного из строителей этого укрепрайона. В книге речь идет об одном из […]
  • “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі па правілах тарыфу
    Авіякампанія “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка. “Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем […]
  • ндексЯ. Расійскі пошукавік змяніў лагатып у гонар Рыгора Барадуліна
    Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы, піша Свабода. Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY