Школа NGOBY запрашае навучыцца эфектыўнаму планаванню дзейнасці ініцыятыў і арганізацый

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа NGOBY запрашае навучыцца эфектыўнаму планаванню дзейнасці ініцыятыў і арганізацый

У межах першага бясплатнага курсу “Эфектыўнае планаванне дзейнасці ініцыятыў” з 18 мая па 30 чэрвеня 2021г. адбудуцца анлайн сустрэчы ў ZOOM, відэа-ўрокі, практычныя заняткі і заключны аднадзённы афлайн трэнінг.

Для паспяховага праходжання курсу дастаткова надаваць 5-7 гадзін свайго часу ў тыдзень.

Выпускніцы і выпускнікі адукацыйнай праграмы навучацца:

– планаваць мерапрыемствы ў рамках дзейнасці сваіх ініцыятыў і арганізацый
– ствараць эфектыўныя планы дзейнасці на год для сваіх ініцыятыў і арганізацый
– стратэгічна планаваць дзейнасць сваіх ініцыятыў і арганізацый на некалькі гадоў наперад
– фарміраваць бачанне для сваіх ініцыятыў і арганізацый на бліжэйшую і далёкую перспектыву
– вызначаць місію або прызначэнне сваіх ініцыятыў і арганізацый.

Эксперты курсу:

Школа NGOBY запрашае навучыцца эфектыўнаму планаванню дзейнасці ініцыятыў і арганізацый

Дзяніс Буткевіч, кансультант па пытаннях арганізацыйнага развіцця.
Дырэктар асветніцкай установы “Сацыяльныя інтэрвенцыі”.
Працуе ў якасці трэнера-кансультанта з 1995 года. Кансультаваў
больш за 50 ініцыятыў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі па
пытаннях рознага ўзроўню планавання іх дзейнасці. Член Савета
Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

Школа NGOBY запрашае навучыцца эфектыўнаму планаванню дзейнасці ініцыятыў і арганізацый

Ігар Шарый, консультант па пытаннях арганізацыйнага
развіцця. Эксперт асветніцкай установы “Сацыяльная інтэрвенцыя”. Больш за 20 гадоў займаецца экспертным кансультаваннем і правядзеннем трэнінгаў для ініцыятыў і арганізацый грамадзянскага грамадства Беларусі па пытаннях іх развіцця.

Паспяховыя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць сертыфікаты аб праходжанні, а таксама даведку дзяржаўнага ўзору з пацвярджэннем аб атрыманні кампетэнцый па рознаўзроўневым планаванні дзейнасці ініцыятыў і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе і атрымання поўнага доступу да ўсіх матэрыялаў курса неабходна прайсці рэгістрацыю на пляцоўцы SUMOM.BY да 14 мая 2021 года.

Адбор усіх удзельнікаў будзе праведзены да 17 траўня 2021 г.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы: https://sumom.by/cabinet/register/2350/

03 Траўня 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"