Школа PR і медыякампетэнцый: абвяшчаем дадатковы набор да 13 верасня

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа PR і медыякампетэнцый: абвяшчаем дадатковы набор да 13 верасня

У сувязі з вялікім інтарэсам прынята рашэнне павялічыць склад групы і даць магчымасць заявіцца да ўдзелу ў праграме кандыдатам з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Школа PR і медыякампетэнцый складаецца з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбудуцца 21-23 верасня ў Гродна і 12-14 кастрычніка ў Брэсце.

Тут вы атрымаеце веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Дадатковым бонусам удзелу ў Школе будуць  індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў (лепшыя з іх будуць уключаныя ў электронны дапаможнік PRodvizhenie, які будзе створаны ў межах праекта).

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе можна да 13 верасня.

Школа праводзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2018, якую сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі».

10 Верасня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
    Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі хоча змяніць архітэктуру цэнтра Варшавы: лепш выкарыстаць шырокія спраектаваныя ў 1950-х на савецкі лад праспекты, дадаўшы больш зеляніны, ходнікаў і роварных сцежак. “Над імі лунае савецкі і беларускі дух”, – цытуе Тшаскоўскага TVN. Новая канцэпцыя зменаў называецца “Усмешка Варшавы”, бо вуліцы, якія яна закране, на мапе злучаюцца менавіта ў форме ўсмешкі. Гэта […]
  • Улады Беларусі тэрмінова бяруць крэдыт у Кітая
    Улады Беларусі маюць намер атрымаць крэдыт з боку Шанхайскага філіялу Банку развіцця Кітая ў памеры 3,5 млрд юаняў, што ў эквіваленце складае больш за 500 млн долараў. Гэта вынікае з указу кіраўніка краіны, апублікаванага на Нацыянальным Прававым інтэрнэт-партале, піша belsat.eu. Тэрміновы крэдыт з боку Кітаю Беларусь мае намер прыцягнуць ужо да канца бягучага году. Сродкі будуць […]
  • У Гальшанах заліваюць бетонам унікальнае пахаванне XIV стагодзьдзя
    Падчас рэстаўрацыйных працаў у Гальшанскім замку на Ашмяншчыне знішчаецца грунтовы могільнік XIV cтагоддзя. Як піша “Радыё Свабода” са спасылкай на археолага Яўгена Уласаўца, у працэсе добраўпарадкавання на большай частцы прылеглай да замку тэрыторыі зняты грунт на глыбіню ад паўметра і больш. У выніку сур’ёзна пашкоджаны, а месцамі і цалкам знішчаны грунтовы могільнік, які згадваецца ў […]
  • Наш адказ Ілону Маску? У Гродне будуць рабіць электрамабілі з б/у
    Ужо ў наступным годзе на дарогах Беларусі з’явяцца першыя электрамабілі, пераабсталяваныя ў нашай краіне. Займацца гэтым будзе не МАЗ, Geely або БелАЗ, а прыватная аўтамайстэрня ў Гродне, піша abw.by. А замест сэрца … Прыкладна праз 2-3 месяцы белая Газэль 1996 года выпуску зноў павінна будзе ездзіць па дарогах агульнага карыстання. Вонкава гэты аўтамабіль ад іншых […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY