


Такі водгук пра Школу PR і медыякампетэнцый, якая працавала 9-11 кастрычніка пад Гомелем, пакінула адна з яе ўдзельніц.
25 удзельнікаў з розных арганізацый навучаліся, як зрабіць сваю ініцыятыву больш заўважнай у публічнай прасторы.
Удзельнікі навучыліся вызначаць і аналізаваць найбольш важныя групы грамадскасці, вызначаць мэту PR-кампаніі і пісаць ключавыя паведамленні.
Вялікая частка трэнінга была прысвечана тэме выбару адэкватных інструментаў працы з грамадскасцю ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў.
Удзельнікі Школы пазнаёміліся з рознымі бясплатнымі сервісамі для візуалізацыі сваіх ідэй і вынікаў PR-кампаній, а таксама з асновамі прасоўвання сваіх арганізацый і праектаў у сацыяльных сетках.
Важнай часткай Школы сталі таксама два онлайн майстар-класы па асновах стварэння анімацыйных ролікаў, праведзеныя Сяргеем Галушкіным з Гомеля.
Школа PR і медыякампетэнцый ладзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2020, якую сумесна ладзяць:
– Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
– Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
– Спажывецкі кааператыў «Майстэрня сацыяльных інавацый»
– Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»
– Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»
– Праектная група Coopforum International (Берлін, Германі
Гэты трэнінг Школы быў прымеркаваны да Тыдня грамадзянскай адукацыі, які ладзіўся 5-11 кастрычніка Усходне-Еўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE).