Школа пюралізма: у Магілёве прайшоў трэнінг для адукатараў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа пюралізма: у Магілёве прайшоў трэнінг для адукатараў

Планаваць і праводзіць адукацыйныя праграмы, якія базуюцца на трансляцыі каштоўнасцяў, вучыліся ўдзельнікі трэнінга для трэнераў, якія адбыўся 17-20 кастрычніка ў межах праграмы “PRodvizhenie-2019”.

Удзельнікі і ўдзельніцы з Магілёва, Віцебска, Гродна, Брэста, Мінска, Мсціслаўля, Бабруйска і Пінска вучыліся асновам планавання адукацыйных праграм: аналізу патэнцыйных удзельнікаў, вызначэнню рэалістычных мэтаў навучання, кампаноўцы зместу, выбару метадаў, уліку рамкавых умоваў, спецыфіцы трэнерскай працы.

Вынікам Школы сталі чатыры распрацаваныя і праведзеныя ўдзельнікамі заняткі, якія тычыліся асноваў блогінгу, здаровага харчавання, краязнаўства і асертыўнасці.

Некаторыя з гэтых заняткаў удзельнікі плануюць правесці і на базе сваіх арганізацый.

У межах праграмы “PRodvizhenie-2019” акрамя Школы плюралізма працавала таксама Школа PR і медыякампетэнцый. Трэнінгі ў межах гэтай Школы праходзілі ў Магілёве і Віцебску. Дзесяць выпускнікоў Школы ў лістападзе накіруюцца на стажыроўку ў Германію.

Яшчэ адным мерапрыемствам праграмы сёлета стане Беларуска-Нямецкі Форум партнёрства, які адбудзецца 7-8 снежня ў Мінску.

Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.

Глядзіце таксама блог праграмы.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Каштанавы горад. Чаму ў Горадні гінуць дрэвы, і на што пойдуць 400 тысяч даляраў
    Каб уратаваць каштаны ў Горадні, гораду дадуць 400 тысяч даляраў. Чаму грошы могуць быць патрачаныя марна і як сапраўды трэба абараняць дрэвы, Свабодзе патлумачыў горадзенскі краязнаўца і біёляг Ігар Лапеха. У Горадні засталося каля 20 старых каштанаў Горадня атрымае 368 552 эўра на тое, каб абараніць конскія каштаны ад шкоднай молі-«мінэра», паведамляе «Гродзенскі зялёны партал». Грошы на […]
  • У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з’ехаць у Маскву (абноўлена)
    У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі – Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра. Прыкметы: на выгляд 18-19 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы […]
  • У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі
    Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by. Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу – небяспечную […]
  • Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА. На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі. Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY