Школа сучаснай журналістыкі: адбыўся 21-шы выпуск

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа сучаснай журналістыкі: адбыўся 21-шы выпуск

Урачыстая цырымонія выдачы сертыфікатаў сёлетнім выпускнікам адбылася 23 ліпеня на маляўнічым беразе Нёмана.

Навучанне гэтага набора Школы распачалося ў самым пачатку снежня і працягвалася да канца вясны. Апошнія два месяцы -у онлайн фармаце.

Школа сучаснай журналістыкі: адбыўся 21-шы выпуск

За гэты час удзельнікі Школы засвойвалі асновы журналістыкі: вучыліся рыхтаваць навіны, пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рабіць мультымедыйныя матэрыялы, здымаць фота і відэа.

У якасці трэнераў і выкладчыкаў Школы сёлета працавалі вядучыя журналісты з гарадзенскіх, мінскіх і замежных выданняў.

У выніку ў большасці сёлетніх навучэнцаў з’явілася па некалькі публікацый у гарадскіх медыя. Некалькі чалавек цяпер стала супрацоўнічаюць з некаторымі рэдакцыямі.

Новы набор у Школу сучаснай журналістыкі запланаваны на канец восені бягучага года.

Школа была заснаваная ў 1997 годзе пад назвай “Школа маладога журналіста”. Апошнія некалькі год заняткі Школы сумесна арганізуюць ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый

24 Ліпеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"