Школа сучаснай журналістыкі: “пракачай” свае уменні

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа сучаснай журналістыкі: “пракачай” свае уменні

Рыхтаваць навіны і інтэрв’ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, атрымаць практыку працы ў рэдакцыі, падрыхтавацца да паступлення на журфак — запішыся ў Школу журналістыкі і знайдзі сваё месца ў свеце сучасных медыя.

Разам з лепшымі гарадзенскімі (і не толькі!) журналістамі вы навучыцеся планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, рыхтаваць мультымедыйныя гісторыі, ствараць свае медыя-праекты.

Вы зможаце прапаноўваць свае матэрыялы гарадзенскім рэдакцыям, атрымліваць вучэбныя матэрыялы, кансультацыі і  індывідуальную зваротную сувязь ад ментараў. І ўсё гэта — у зручным месцы, у цёплай сяброўскай атмасферы, з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.

Заняткі Школы будуць праходзіць 1-2 разы на тыдзень увечары (па 2 гадзіны).

Дадаткова адбудуцца 2-3 трэнінгі выходнага дня (па 6 гадзін у суботу), а таксама некалькі адкрытых Медыя-майстэрняў, да удзелу ў якіх змогуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Навучанне пачнецца ў сярэдзіне студзеня 2018 г. і будзе доўжыцца тры месяцы.

Кошт навучання: 25 рублей.

Школа журналістыкі дзейнічае ў Гродне з 1997 г. За гэты час яе скончыла каля 400 чалавек. Многія з нашых выпускнікоў сёння з поспехам працуюць у беларускіх і замежных медыя. Больш за 20 нашых выпускнікоў сталі ўладальнікамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій у галіне журналістыкі.

Сёлетняя Школа журналістыкі сумесна ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Школай сучаснай журналістыкі кіруе Іна Максімчык, вядомая гарадзенская журналістка (да нядаўняга часу — галоўная рэдактарка газеты “Вечерний Гродно”).

Заяўкі на ўдзел у занятках Школы можна падаваць да 15 студзеня 2018 г.

Тэлефон для даведак: + 375 33 634 10 41

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Суўлакі, напалетана, бурыта: Што пакаштуюць гродзенцы на фестывалі Vulitsa Ezha. Grodno
    Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне ўжо ў гэтыя выходныя 22-23 верасня ў ЦСК “Нёман”. Эксклюзіўныя стравы прадставяць ўстановы Мінска і Гродна. Hrodna.life знаёміць вас з стравамі, дзеля якіх дакладна варта наведаць фестываль Vulitsa Ezha. Бульба па-бельгійску і каўбаскі грыль Для гэтай стравы адбіраюцца арыгінальныя інгрэдыенты: адмысловы гатунак бульбы, асаблівая нарэзка, апрацоўка спецыямі […]
  • Леанід Анацка з Ліды стаў прызёрам ультрамарафона у Італіі і паставіў рэкорд Беларусі
    Чарговы шасцісуткавы ультрамарафон на мінулым тыдні пераадолеў лідчанін Леанід Анацка. На гэты раз ён спаборнічаў у італьянскім горадзе Палікора, піша lidanews.by. У выніку за адведзенае час ён прабег 721,5 км (рэкорд Беларусі) і ў сваёй узроставай катэгорыі (50-59 гадоў) заняў першае месца. 56-гадовы лідчанін прабег 602 км і заняў другое месца ў 6-сутачным забегу ў Афінах У […]
  • У лесе пад Гродна знайшлі маленькую дзяўчынку. Абноўлена: бацькі знайшліся
    У лесе пад Гродна днём 18 верасня знайшлі дзяўчынку, піша TUT.BY. Каля 17.00 міліцыя знайшла яе маці. Дзіця было знойдзена прыкладна ў 14.30 у лясным масіве каля вёскі Каробчыцы. Меркавана дзяўчынку клічуць Насця, яе маму – Алена, а тату – Міхаіл. Як паведаміў намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Валерый Шамрук, у ходзе адпрацоўкі мясцовасці ўдалося адшукаць маці […]
  • Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна
    Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна. Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY