Школа сучаснай журналістыкі: стартуем 11 лютага

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа сучаснай журналістыкі: стартуем 11 лютага

Рыхтаваць навіны і інтэрв’ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, атрымаць практыку працы ў рэдакцыі, падрыхтавацца да паступлення на журфак — запішыся ў Школу журналістыкі і знайдзі сваё месца ў свеце сучасных медыя.

Разам з лепшымі журналістамі з Гродна, Мінска і Варшава ўдзельнікі Школы навучацца планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, рыхтаваць мультымедыйныя гісторыі, ствараць свае медыя-праекты.

Заняткі Школы будуць праходзіць 1-2 разы на тыдзень увечары (па 2 гадзіны).

Дадаткова адбудуцца 2-3 трэнінгі выходнага дня (па 6 гадзін у суботу), а таксама некалькі адкрытых Медыя-майстэрняў, да удзелу ў якіх змогуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Навучанне пачнецца 11 лютага і будзе доўжыцца тры месяцы.

Кошт навучання: 25 рублей.

Школа журналістыкі дзейнічае ў Гродне з 1997 г. За гэты час яе скончыла каля 400 чалавек. Многія з нашых выпускнікоў сёння з поспехам працуюць у беларускіх і замежных медыя. Больш за 20 нашых выпускнікоў сталі ўладальнікамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій у галіне журналістыкі.

Сёлетняя Школа журналістыкі сумесна ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Школай сучаснай журналістыкі кіруе Іна Максімчык, вядомая гарадзенская журналістка (да нядаўняга часу — галоўная рэдактарка газеты “Вечерний Гродно”).

Заяўкі на ўдзел у занятках Школы можна падаваць да 9 лютага 2018 г.

Тэлефон для даведак: + 375 33 634 10 41

01 Лютага 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Мая Гародня”. Адкрылася выстава Наталлі Дораш пра штодзённае жыццё 70-х
    Здымкі 1970-1979 гадоў можна пабачыць у “Цэнтры гарадскога жыцця” – там 13 лістапада адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш “Мая Гародня”. На вернісажы старэйшыя гродзенцы настальгіравалі, угадвалі месцы і казалі, што частка той даўняй атмасферы яшчэ засталася ў горадзе. На выставу трапілі самыя раннія здымкі Наталлі Дораш, калі яна толькі зацікавілася фатаграфіяй. 45 гадоў таму ад бацькі […]
  • Гродзенец, якога будуць судзіць за экстрэмізм і нацызм ў сацсетках: “Я ў шоку”
    Міліцыя склала два пратаколы на гродзенца, якога падазраюць у распаўсюдзе нацысцкіх сімвалаў і матэрыялаў з «экстрэмісцкага» спісу ў сацсетках. Сам мужчына абураны і настойвае: пасты, наадварот, асуджалі і высмейвалі фашысцкую ідэалогію, піша TUT.BY. Нагадаем, 5 лістапада міліцыя склала на Аляксандра Горбача два пратаколы – за нацысцкую сімволіку і экстрэмісцкую інфармацыю на яго старонцы ва «Вконтакте». Пагражае […]
  • Маці асуджаных паводле наркатычных артыкулаў гатовыя аднавіць галадоўку
    Прадстаўніцы руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў), працягваюць настойвайць на асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і змякчэнні крымінальнага заканадаўства. Яны не выключаюць, што могуць зноў абвесціць галадоўкі пратэсту, піша Белсат. Як заявіла «Белсату» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Маці-328» Ларыса Жыгар, першым пунктам іх патрабаванняў […]
  • Папраўкі ў заканадаўства. За рэабілітацыю нацызму – пазбаўленне волі, за партрэт фюрэра – штраф
    У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. У ім прадугледжана крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная – за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі, піша TUT.BY. Дакумент (ёсць у распараджэнні рэдакцыі TUT.BY) падрыхтаваны Саветам міністраў і пераданы на разгляд у парламент. Чакаецца, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY