Школа здаровага даўгалецця запрашае!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Школа здаровага даўгалецця запрашае!

Мільёны сталых людзей па ўсім свеце сутыкаюцца з дэменцыяй.  Гэта вялізнае выпрабаванне як для самога чалавека, так і для яго блізкіх.

Мы стварылі Школу Здаровага Даўгалецця для тых, хто хоча быць узброены сучаснымі ведамі пра тое, як можна папярэдзіць дэменцыю, своечасова заўважыць яе прыкметы, навучыцца эфектыўна дапамагаць тым, хто жыве з ёй.

Гэта бясплатны двухдзённы семінар для тых, хто хоча больш даведацца пра прафілактыку дэменцыі і асаблівасці дагляду за сваімі блізкімі, якія жывуць з дэменцыяй, пра тое, як спраўляцца са стрэсамі, якія выклікаюць розныя захворванні і ствараюць мноства праблем у нашым жыцці.

Запрашаем да ўдзелу ў Школе студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” ды іншых жыхароў нашага горада.

Заняткі ў межах Школы вядуць:

  • Кацярына Сяргеява, псіхолаг грамадскага дабрачыннага яўрэйскага аб’яднання “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)
  • Павел Джулай, медыцынскі псіхолаг. Галоўны медыцынскі псіхолаг па Гродзенскай вобласці (2011-2019).

У час Школы вы даведаецеся:

  • як працуе памяць чалавека
  • як з узростам змяняюцца функцыі нашага мозга і што трэба рабіць для таго, каб прыпыніць негатыўныя перамены
  • якія страхі і пачуцці пераследуюць чалавека, калі ён усведамляе, што гэтыя функцыі прызгасаюць
  • што можна рабіць, каб як мага даўжэй заставацца ў добрай форме альбо не пагаршаць сітуацыю
  • як зразумець, што ў чалавека дэменцыя
  • як размаўляць з чалавекам з дэменцыяй

Вы навучыцеся:

  • падтрымліваць людзей, якія жывуць з дэменцыяй і іх блізкіх
  • правільнымі словамі распавядаць іншым людзям пра ўсё, што даведаецеся ў час заняткаў Школы
  • разбірацца ва ўласных эмоцыях, каб больш эфектыўна спраўляцца як з праблемамі людзей, за якімі вы даглядаеце, так і з уласнымі праблемамі.

Наша Школа – гэта не толькі магчымасць атрымаць карысную інфармацыю, але і шанс выказацца, падзяліцца сваім досведам, знайсці падтрымку ад спецыялістаў і іншых удзельнікаў Школы!

Калі?  14 сакавіка з 10.00 да 16.00 (з перапынкамі, арганізатары таксама забяспечваюць абед для ўдзельнікаў Школы), а таксама 15 сакавіка з 10.00 да 14.00 (з перапынкам).

 Дзе? вул. Будзёнага 48а – 86 (уваход ва ўнутраным дворыку будынка Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна).

Пасля запаўнення анкеты-заяўкі з Вамі звяжуцца не пазней за 12 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com

Школа Здаровага Даўгалецця ладзіцца ў Гродна ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Не дзве гадзіны, а 40 хвілін. Глаўлекар не пагадзіўся з расповедам гродзенца, які вярнуўся з Польшчы
    Беларус вярнуўся з Польшчы адным аўтобусам з магчыма хворым COVID-19. Мужчына распавёў, што не чакаў такога ўзроўню небяспекі для памежнікаў і эпідэмслужбы, а таксама ўмоў «самаізаляцыі» ў Беларусі. Сярод іншага ён сказаў, што ў аўтобусе каля дзвюх гадзін чакалі хуткую для пасажыра з тэмпературай. Галоўны ўрач абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін растлумачыў grodnonews.by, […]
  • “Контэ Спа” плануе пачаць выпуск медмасак
    Рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” СТАА “Контэ Спа”, адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, плануе перавесці частку прадпрыемства на вытворчасць медыцынскіх масак, паведамляецца на сайце СЭЗ, піша interfax.by. “Меркаваная мера дазволіць прадпрыемству захаваць занятасць на вытворчасці і забяспечыць краіну дэфіцытным і неабходным таварам”, – дадалі там. Паводле інфармацыі “Гроднаінвест”, раней аб выпуску […]
  • У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
    Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне тэставаць на каронавірус усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі. Пра гэта на брыфінгу 3 красавіка заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша Белсат. «Мы пачалі тэставаць усе цяжкія пнеўманіі, прычым мы бярэм не мазок, а макроты і прамыўныя вады бронхаў. З учорашняга дня намі прынята рашэнне, што […]
  • Гасцініцы, хостэлы, грамадхарч. Каму памяншаюць арэндную плату з-за каранавіруса
    Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зніжэнні ставак арэнднай платы для прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, якія фарміруюць турыстычную інфраструктуру горада, паведамляе телеграм-канал “Гродно Плюс”. Гэта не толькі турыстычныя аператары, але і гасцініцы, і хостэлы, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама арганізацыі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў і шэраг іншых катэгорый. Яны апынуліся найбольш уразлівымі да неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY