ШМЖ-17: дзелімся ўражаннямі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
ШМЖ-17: дзелімся ўражаннямі

У сярэдзіне лютага скончыў працу чарговы, ужо 17-ты, набор гарадзенскай “Школы маладога журналіста”. Што даў удзел у гэтым праекте маладым журналістам? Якія ў іх засталіся ўражанні ад навучання ў ШМЖ? Што будзе далей са “Школай маладога журналіста”? Адказы на гэтыя пытанні даюць навучэнцы і выкладчыкі ШМЖ-17.

Усё пачыналася з аб’явы ў сродках масавай інфармацыі пра набор у “Школу маладога журналіста-17”. 31 кастрычніка адбылася прэзентацыя, у якой прыняло ўдзел больш за 20 чалавек. Менавіта там мы і пазнаёміліся з каардынатаркай ШМЖ-17 Інгай Сакута, рэдактарам сайта “Твой стыль” Аляксеем Шотам, з вядомым гродзенскім журналістам і куратарам адной з груп Анджэем Пісальнікам, з кіраўніком ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і адным з нашых выкладчыкаў Вітаўтам Руднікам.

Па словах Інгі Сакуты, усяго на ўдзел у праекце заявілася 30 чалавек, але да канца дайшла толькі палова.

школа маладога журналіста

Некаторыя ўдзельнікі ўжо мелі досвед напісання артыкулаў, былі знаёмыя з журналістыкай, але большасць, як і я, не мелі падобнага досведу, таму для нас усё было новым і цікавым і мы адразу ўсе з задавальненнем прыступілі да заняткаў.

Алена Кавальчук:

– Пісала я нейкія артыкулы і раней. То бок, спачатку я пачала пісаць, а толькі потым вучылася, як гэта рабіць. Падчас навучання ў ШМЖ часта з’яўлялася думка: “Каб гэта мне было вядома раней, колькіх памылак можна было б пазбегнуць!”.

Падчас ўсяго курсу нас вучылі майстры сваёй справы, дасведчаныя журналісты Гарадзеншчыны і не толькі, проста добрыя людзі і, напэўна, калегі: з журналістам DEUTSCHE WELLE Філіпам Слаўкавічам мы практыкаваліся ў тэхніцы інтэрв’ю і напісанні навінаў; з крыніцамі інфармацыі і жанрамі журналістыкі нас пазнаёміла гарадзенская журналістка Алена Раўбецкая; з Ланай Руднік мы вывучалі працэс камунікацыі; пра асновы фотарэпартажу і апрацоўку здымкаў нам распавяла таленавітая гарадзенская журналістка Вольга Корсун; асновам відэарэпартажу і правілам здымкі нас вучыла экаактывістка і грамадзянская журналістка Юлія Каляда; з карэспандэнткай газеты “Камсамольская праўда” Вольгай Камягінай мы пагаварылі пра грамадзянскую журналістыку.

Але больш за ўсё нам часу аддавалі Вітаўт Руднік і нашыя куратары Алеся Седзянеўская і Анджэй Пісальнік. З Вітаўтам мы пагаварылі пра паводзіны журналіста ў складаных сітуацыях падчас інтэрв’ю, даведаліся пра візуалізацыю і як пісьменна ўжываць яе ў напісанні матэрыялаў, пазнаёміліся з праграмамі стварэння добрай медыйнай карцінкі. Таксама Вітаўт распавёў пра прававыя і этычныя аспекты ў працы журналіста. А нашыя куратары дапагамалі нам у напісанні артыкулаў, давалі парады, вучылі нас нялёгкай справе журналіста.

– Дзякуй вялікі куратару! Я ў канцы заняткаў пачала разумець, што ён хоча ад матэрыялаў, і яго крытычны падыход буду выкарыстоўваць пры напісанні сваіх артыкулаў. Асабіста мне планёркі далі не менш, чым самі заняткі, – адзначыла Алена Кавальчук працу з куратарам Анджэем Пісальнікам.

Школа маладога журналіста

Але гэта далёка не ўсё, што дала нам “Школа маладога журналіста”.

Алеся Маліноўская:

– Пасля заканчэння курсаў ШМЖ без сумневу ў мяне засталіся толькі вясёлыя, прыемныя і пазітыўныя ўражанні. Гэта сапраўды выдатны праект, які падарыў мне шмат цікавых і карысных ведаў, навыкаў, знаёмстваў, адкрыў новыя магчымасці, дапамог лепш пазнаць сябе і па-іншаму зірнуць на навакольную рэчаіснасць, быць смялейшай, не баяцца памыляцца, стаць арганізаванай і глыбей думаць. Я ўдзячная ўсім тым, хто стварыў гэты праект і ўсім тым, хто вёў мяне па шляху да ведаў: куратару, каардынатару, рэдактару, арганізатарам і многім іншым.

Сяргей Саковіч:

– Мне вельмі прыемна было пабыць ў нетыповай для сябе ролі – ролі журналіста. Адчуць на сабе, што гэта такое насамрэч і наколькі гэта не простая справа. Таксама вельмі прыемна было пазнаёміцца ​​з новымі, а галоўнае цікавымі і неабыякавымі людзьмі. І арганізатары малайцы. Усё было выдатна.

Настасся Астапчук:

– Я шмат чаго набыла для сябе і шмат чаму навучылася. Па-першае, я змяніла свой погляд на журналістыку ўвогуле. Я вельмі ўдзячная выкладчыкам, якія сапраўды з’яўляюцца майстрамі сваёй справы, за паслядоўную і зразумелую інфармацыю і веды.

Але, на жаль, усё калісьці заканчваецца… Так закончылася і наша навучанне тут, але будзем спадзявацца, што гэта закончылася навучанне толькі на нашым курсе, а школа на гэтым не спыніць існаванне, будуць і васямнаццаты, і дзявятнаццаты наборы… А энтузіязм нашых арганізатараў, у першую чаргу Вітаўта Рудніка, не дасць зачыніцца такому праекту як “Школа маладога журналіста”. Бо яны рабіць добрую справу для журналістыкі, моладзі, для нашага горада.

Караліна Бутоліна:

– Шкада, што навучанне доўжылася толькі 3 месяцы. Хочацца пажадаць ШМЖ, каб яшчэ не адзін год яна дарыла веды сваім слухачам і дапамагала ім раскрываць журналісцкія здольнасці.

Спадзяюся, што і мы таксама пакінулі пра сабе нядрэнныя ўражанні і, магчыма не ўсе, але ж парадуем яшчэ нашых настаўнікаў добрай працай журналіста і яны яшчэ пачуюць нашы прозвішчы.

Сваімі ўражаннямі пра праект і яго ўдзельнікаў падзяліўся таксама Вітаўт Руднік (на здымку ніжэй):

Вітаўт Руднік

– Удзельнікі ШМЖ-17, якія дайшлі да фінішу праекта, мне падабаюцца: ва ўсіх бачны добры журналісцкі патэнцыял, усе прыемныя людзі з добрым пачуццём гумару. Асабіста мне было прыемна працаваць з такімі людзьмі і я нават злавіў сябе на думцы, што шкада, што курс ШМЖ ужо закончыўся.

Можа быць, менавіта гэта паўплывае на тое, што будзе і ШМЖ-18, хоць яе фармат мы яшчэ будзем абмяркоўваць з калегамі.

Адзінае, чаго мне не хапіла, дык гэта вашых публікацый. Я, напэўна, заўсёды больш чакаю ад людзей, якія пачынаюць займацца, як мне здаецца, любімай справай. Сам у свой час жыў журналістыкай, не мог спакойна пайсці адпачываць, калі не напісаў некалькі матэрыялаў. Вось і ад вас чакаў крыху большай колькасці навінаў, артыкулаў, інтэрв’ю, бо бачыў, што ваш патэнцыял вельмі высокі. У рэшце рэшт, кожны бярэ ад навучання столькі, колькі хоча. У любым выпадку вельмі спадзяюся на тое, што ўдзел у праекце стаў цікавым досведам у вашым жыцці, які вы будзеце ўзгадваць добрым словам.

Школа маладога журналіста

Напрыканцы хачу сказаць словы падзякі ад усіх нас, навучэнцаў ШМЖ-17, нашым выкладчыкам, куратарам, каардынатару і арганізатарам. Вялікі дзякуй! Было цудоўна!

Яўген Саломенік, shmzh.blogspot.com

Здымкі Сяргея Саковіча, Інгі Сакута

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродзенскі гісторык разгадаў загадку старажытных лаваў у Фарным касцёле
    Цудатворны абраз Маці Божай Кангрэгацкай стагоддзямі прыцягваў вернікаў у касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Стоячы перад абразом, аздобленым золатам і срэбрам, не адразу звяртаеш увагу на ўнікальны помнік сармацкай культуры – трохсотгадовыя лавы-сталі з выявамі магнатаў і шляхты ВКЛ. Такія лавы пачалі ставіць яшчэ ў сярэднявеччы, каб манахам было не так холадна маліцца ў […]
  • Фотафакт: па вуліцы Савецкай у Гродне упершыню праехаў тралейбус
    Увечары 15 снежня падчас шэсця Дзядоў Марозаў і казачных персанажаў па вуліцы Савецкай упершыню праехаў тралейбус. Бескантактавы транспарт узначальваў калону. Для Гродна гэта ў пэўным сэнсе гістарычная падзея, бо раней тралейбусы па вуліцы Савецкай не ездзілі, нават калі вуліцы не была пешаходнай. The post Фотафакт: па вуліцы Савецкай у Гродне упершыню праехаў тралейбус appeared first on Hrodna.life.
  • Свята да нас прыходзіць: у Гродне ўрачыста запалілі навагоднюю ілюмінацыю
    Каля 500 Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў у суправаджэнні яркіх аўтамабіляў, тралейбуса, аркестра і веласіпедыстаў вечарам 15 снежня на цэнтральных плошчах Гродна ў святочнай атмасферы запалілі навагоднюнею ілюмінацыю. У гэтым годзе галоўны Дзед Мароз разам з сімвалам 2019 года свіннёй перасоўваўся па горадзе на рэтра-аўтамабілі. The post Свята да нас прыходзіць: у Гродне ўрачыста запалілі навагоднюю […]
  • На нядзелю ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне з-за снегападаў (+ рэкамендацыі МНС)
    Здаецца, дачакаліся … на нядзелю, 16 снежня, сіноптыкі аб’явілі ў краіне аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу, піша “Вячэрні Гродна”. У Белгідрамеце паведамляюць, што ў асноўным снегапады абрынуцца на захад краіны. Будзе інтэнсіўна ісці мокры снег, прагназуецца яго наліпанне, а на асобных участках дарог – снежныя заносы. Таксама на дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні і паўднёва-ўсходні, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY