Што чакае Erasmus+для моладзі з Беларусі?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Што чакае Erasmus+для моладзі з Беларусі?

Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” шукала адказ на гэтае ды іншыя пытанні на Моладзевым Форуме Усходняга Партнёрства 22-23 чэрвеня ў Варшаве.

Гэты Моладзевы форум быў трэцім па ліку, раней яны праходзілі ў Літве і Латвіі.

На падзеі можна было даведацца пра будучыню праграмы Эразмус+ для еўрапейскіх краінаў ды моладзі з краінаў Усходняга партнёрства (Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан), наладзіць кантакты з прадстаўнікамі моладзевых арганізацый з усёй Еўропы, задаць пытанні прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі, што адказваюць за праграму для моладзі “Эразмус+” і за адносіны з суседзямі з Усходняга партнёрства, навучыцца новым тэхнікам працы з моладдзю на варкшопах і выпрацаваць рэкамендацыі для Саміта краінаў Усходняга партнёрства, што адбудзецца ўвосень 2017 года ў Брусэлі.

Прадстаўнікі польскага Міністэрства адукацыі і ўраду, прадстаўнікі Еўракамісіі, адказныя за праграму для моладзі “Эразмус+”, за адносіны з суседзямі з Усходняга партнёрства, а таксама афіцыйныя прадстаўнікі з Грузіі, Азербайджану, Украіны, Малдовы і Эстоніі распавядалі на імпрэзе пра тыя магчымасці, што існуюць для моладзі ў іх краінах. Шмат дыскусій вялося пра адмены візаў, супольныя праекты і абмены, было ўзгадана пра праект МОСТ як прыклад абмену досведам і налажвання міжперсанальных кантактаў.

Таксама на форуме былі прадстаўлены арганізацыі з кожнай краіны Усходняга партнёрства, якія да канца 2017 года будуць нацыянальнымі Кантактнымі пунктамі праграмы Эразмус+ для моладзі, у Беларусі гэта “Офіс прасоўвання ініцыятываў” з Мінску.

Ганка Барадзіна, якая прадстаўляла ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на форуме, змагла наладзіць партнёрскія кантакты з арганізацыямі і ўстановамі з Эстоніі, Венгрыі, Арменіі.

“Мяне вельмі непакоіць лёс праграмы ЕВС. Хочацца, каб словы пра тое, што ў праграмах для моладзі не ставяцца геаграфічныя перашкоды для моладзі з Еўрапейскага саюза і партнёрскіх краінаў, падмацоўваліся ўключэннем удзельнікаў з нашых краінаў у еўрапейскія праекты, як, напрыклад, новы маштабны праект European Solidarity Corps. Мне блізкі пасыл арганізатараў форума: будзьма актыўнымі і неабыякавымі, збольшага межы – у нашых галовах.”

25 Чэрвеня 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна шматпавярховіка
    На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала. Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна. Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з […]
  • У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе
    На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка Юліюсу Столе, які заснаваў шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы. Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёну, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з развіццём шклозавода «Нёман». Але у горадзе да гэтай пары няма помніка заснавальніку завода Юліюсу Столе. Юліюс Аўгусцінавіч Столе, спачатку арандатар, а потым […]
  • Ланч-меню на 25 мая. Прапановы ў розных частках горада
    Хутка абед і мы прапануем вам актуальныя ланч-меню Гродна на 25 мая. Сёння ў нашым аглядзе 8 гродзенскіх кафэ і рэстаранаў. Спадзяёмся, што такі сервіс дапаможа вам добра правесці перапынак у працы і наведаць тое месца, дзе ёсць вашы любімыя стравы. Смачна есці! «Старый город», вул. Дубко, 17, Гандлёвы цэнтр Old City «Старый город», ланч-меню на 25 мая «Бизнес-паб», […]
  • Фотафакт: Сямашка паказаў свой новы аб’ект у цэнтры Гродна
    У будынка, які знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23, пакуль гатовы толькі фасад. Аб’ект плануюць здаць цалкам да верасня. Там павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. Акрамя гэтага ў будынку плануюць размясціць яшчэ фітнес-цэнтр і офісы. Побач з’явіцца паркоўка для 20 аўтамабіляў. Мела быць толькі гасцініца Нежылы будынак на вуліцы Калючынскай прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY