Шукаем валанцёра ў бібліятэку ў Гдыні

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шукаем валанцёра ў бібліятэку ў Гдыні

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёра ў Польшчу. Праект на 12 месяцаў  у бібліятэцы ў Гдыні.

Бібліятэка – гэта не сумна! Бібліятэка ў Гдыні – гэта кропка збору мясцовай супольнасці, насычаная падзеямі. Тут можна шмат чаму навучыцца і шмат чым скарыстацца. Дзіцячыя праграмы, майстар-класы для моладзі і дарослых, падзеі на любы густ і ўзрост.

Дзе: Гдыня, Польшча

Калі: 12 месяцаў, з 1 студзеня 2016 да 31 снежня 2016.

Прыклады працы: арганізацыя майстар-класаў з мясцовымі мастакамі і сацыяльнымі працаўнікамі для мясцовай супольнасці, чытанкі, стварэнне ілюстрацый з дзецьмі, урокі па выкарыстанні рэсурсаў бібліятэкі, па пошуку інфармацыі і кніг, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых людзей; танцавальныя, тэатральныя, фота, мастацкія і хэнд-мэйд майстэрні, а таксама індывідуальная і групавая праца з чытачамі.

Каардынуючая арганізацыя: Цэнтр супрацы моладзі.

Прымаючая арганізацыя: Association for City Public Library in Gdynia.

Адсылаючая арганізацыя: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

bogdan

Цяперашні валанцёр у праекце з Румыніі праводзіць майстар-клас пра сваю краіну для мясцовых дзетак

Крытэры адбору: беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага. Ідэальны валанцёр для праекта – камунікатыўная асоба, адкрытая для новага досведу і поўная ідэй. Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую будуць плюсам. Зацікаўленасць метадамі актыўнага навучання, адкрытаць да розных культур і жаданне працаваць у камандзе – яшчэ адны важныя рысы. Праект дае магчымасць валанцёру самаразвівацца праз працу на карысць мясцовай супольнасці.

Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Заяўка: каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 15 верасня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Library Gdynia”.

Праект рэалізуецца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Фота: Багдан Папэску

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY