Шукаем валанцёраў для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю ў Турцыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шукаем валанцёраў для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю ў Турцыі

Любіш пісаць артыкулы, здымаць фота ці відэа? Альбо ты аматар спеваў, танцаў ці спартыўных актыўнасцяў? Ці даўно марыш праявіць свае арганізатарскія здольнасці? Прымі ўдзел у арганізацыі міжкультурнага моладзевага Фестывалю ў Турцыі – выдатны шанец паказаць свае таленты, правесці час карысна і знайсці сяброў з розных краінаў!

ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” сумесна з “System and Generation” (Анкара, Турцыя) шукае валанцёраў на кароткатэрміновы праект у Турцыі для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю – DISABLED FREE FEST.  Гэта кароткатэрміновы ЕВС праект, у якім прымуць удзел больш за 30 маладзёнаў з 12 краінаў: Беларусь, Эстонія, Малдова, Італія, Балгарыя, Гішпанія, Албанія, Грузія, Румынія, Польшча, Швецыя і Турцыя.

Дзе? Дзідзім, невялікі гарадок на заходнім узбярэжжы Турцыі

Калі? 1 месяц, з 1 па 30 кастрычніка 2015 г.

Разам валанцёры падрыхтуюць і рэалізуюць розныя культурныя, спартыўныя і адукацыйныя мерапрыемствы ў межах Фэсту, які будзе накіраваны на развіццё ідэй талерантнасці і валанцёрства.

Праект будзе складацца з пяці фазаў:

1. Знаёмства, пабудова каманды (5 дзён)
2. Падрыхтоўка Фестывалю (17 дзён)
3. Валанцёры падзеляцца на групы, у якіх будуць працаваць падчас падрыхтоўкі Фестываля (арганізатары, медыя-группа, адказныя за спартовыя ці музычныя мерапрыемствы, тэхнічная падтрымка і інш.)
4. Рэалізацыя Фестываля (3 дні)
5. Падсумаванне вынікаў

Прымаючая арганізацыя: System and Generation (Анкара, Турцыя)

Адсылаючая арганізацыяГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна, Беларусь

Крытэры адбору: беларускія маладзёны ва ўзросце ад 18 да 30 год, якія раней не ўдзельнічалі ў доўгатэрміновых ЕВС-праектах. Вітаецца ўдзел маладзёнаў з фізічнымі асаблівасцямі. Базавыя веды ангельскай мовы будуць плюсам. Адкрытасць да розных культур і жаданне працаваць у камандзе.

Фінансавыя ўмовы: арганізатарамі аплочваюцца ўсе выдаткі на пражыванне і харчаванне, кампенсуецца 275 еўра выдаткаў на праезд (калі кошт квітка перавышае дадзеную суму, удзельнік аплочвае розніцу сам). Акрамя гэтага валанцёру выдаюцца кішэнныя грошы (3 еўра на дзень).

Заяўка: каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 25 жніўня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS Fest”.

Падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці тут.

Праект рэалізуецца ў межах адной з акцый праграмы Еўрасаюза “Erasmus+” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • З Аргентыны ў Гродна. Шукаем рээмігрантаў, пра якіх у 1950-х знялі сюжэт
    «Добра адпачываць у нядзельны дзень на беразе роднага Нёмана. Асабліва пасля 19-гадовай разлукі з гэтымі месцамі», – так пачынаецца невялікі відэасюжэт пра сям’ю Сімановічаў, якая ў 1956 годзе вярнулася ў Гродна з Аргентыны. Рэдакцыя Hrodna.life хоча адшукаць нашчадкаў гэтай сям’і, каб даведацца, як склаўся лёс гродзенскіх рээмігрантаў. Сімановічы з’ехалі з Гродна ў даваенны перыяд, калі […]
  • Каля Бераставіцы загінула рыба праз выкід хімічных рэчываў. Распачалі крымінальную справу
    Рыба масава загінула ў рацэ Бераставічанка Бераставіцкага раёна ў канцы чэрвеня 2020 года. Вынікі пробаў паказалі высокае ўтрыманне хімічных рэчываў. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Утрыманне ў вадзе хімічных і іншых рэчываў перавышае нарматывы дапушчальных канцэнтрацый. Гэта паказала даследаванне вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ. Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала […]
  • “Лекары і родныя ні на што не спадзяваліся”. Жыхарка Ліды пра тое, як перажывае каранавірус
    Раіса Дзікевіч сышла на бальнічны 2 красавіка. Першапачаткова думалі, што бранхіт, так і лячылі. Але жанчыне станавілася ўсё горш і горш, і 13 красавіка яна трапіла ў рэанімацыю. Далей былі медыкаментозны сон, тры тыдні на апараце ШВЛ і пяць пераліванняў плазмы. “Лекары і родныя ўжо ні на што не спадзяваліся, я цудам выжыла”, – распавядае […]
  • У Беларусі за суткі COVID-19 заразіліся 221 чалавек. Што вядома аб наступствах каранавіруса?
    У Беларусі на 8 ліпеня зарэгістраваныя 64 224 (+221) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 52 854 пацыенты (+952), памерлі – 443 (+7), паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго праведзена 1 087 245 тэстаў. Што кажуць навукоўцы пра наступствы COVID-19? У цяперашні час доўгатэрміновы ўплыў каранавіруса на арганізм вывучаны не да канца. Пакуль […]
© 2012-2015 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"