Шукаем валанцёраў на нямецкае тэлебачанне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шукаем валанцёраў на нямецкае тэлебачанне

Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Дзе: Веццін, Нямеччына.
Калі: 20 траўня 2019-19 чэрвеня 2020.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

-навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
– пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых ворганаў кіравання і вядомых футбалістаў;
-навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
-атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

-узрост – ад 17 да 30 гадоў;
-моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
-уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
-добрае валоданне нямецкай мовай.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам:

– з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці

– мігрантам

– якія знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы

Умовы:
– пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
-праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
-фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Заяўка: Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове з пазнакай “EVS Wettin” на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дэдлайн падачы заявак  – 30 верасня 2018.

Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе можна тут і тут.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • ТЭСТ: Ці можаш ты быць экскурсаводам па Гродне?
    Недахоп добрых экскурсаводаў у Гродне адчуваецца ўвесь турыстычны сезон. Але проста так узяць і пачаць вадзіць турыстаў нельга – трэба мець веды значна шырэйшыя за сярэднія. Прайдзіце наш кароткі тэст, каб зразумець, ці маеце вы наогул шанцы ў гэтай прафесіі. The post ТЭСТ: Ці можаш ты быць экскурсаводам па Гродне? appeared first on Hrodna.life.
  • Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
    Міністарка па справах міжнароднага дыялогу Польшчы Анна Шміт-Радзевіч знаходзіцца з візітам у Беларусі. Тэма візіту – праблемы польскай меншасці ў краіне, у тым ліку пытанне легалізацыі Саюзу палякаў у Беларусі, піша belsat.eu. Анна Шміт-Радзевіч з’яўляецца дзяржсакратаром Канцылярыі Старшыні Рады Міністраў, а таксама ўпаўнаважанай старшыні Рады Міністраў па пытаннях міжнароднага дыялогу. У першую чаргу яна займаецца справамі […]
  • На скрыжаванні каля Паўднёвага рынку сутыкнуліся Opel і Audi. Кожны кіроўца кажа, што ехаў на зялёны
    15 жніўня (чацвер) на скрыжаванні каля Паўднёвага рынку сутыкнуліся Opel Zafira і Audi A6. Кожны кіроўца запэўнівае супрацоўнікаў ДАІ, што ехаў на “зялёны”. У рэдакцыю “АвтоГродно” звярнуўся Юрый, кіроўца Opel. Ён кажа, што выязджаў на скрыжаванне з боку Лунна. – Пры пад’ездзе за 30 метраў да скрыжавання загарэўся зялёны, я ехаў не спыняючыся і паварочваў […]
  • Спецыялісты: паветра ў Гродне чыстае
    Стан атмасфернага паветра ў Гродне – добрае, здавальняюча адзначаюць спецыялісты. Заборы пробаў паветра робяцца штодня чатыры разы на суткі на трох дыскрэтных станцыях назірання за станам атмасфернага паветра і адной аўтаматычнай. І гранічна дапушчальная канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў не бывае не тое, што перавышаная – а нават блізка не падыходзіць да крытычных адзнакаў, піша grodnoplustv.by. – […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY