Шукаем валанцёраў на нямецкае тэлебачанне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шукаем валанцёраў на нямецкае тэлебачанне

Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Дзе: Веццін, Нямеччына.

Калі: 1 траўня 2020 – 30 красавіка 2021

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

  • навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
  • пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых ворганаў кіравання і вядомых футбалістаў;
  • навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
  • атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 17 да 30 гадоў;
  • моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
  • уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам:

  • з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці
  • мігрантам
  • моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы

Умовы:

  • Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
  • Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
  • Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываюцца праектам.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – European Solidarity Corps (ESC).

Заяўка: Кандыдаты павінны падаць заяўку на праект тут, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе. Адбор будзе праводзіцца непасрэдна прымаючай арганізацыяй у Вецціне.

Дэдлайн падачы заявак  – 20 жніўня 2019.

Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулых гадах, можна тут і тут.

31 Ліпеня 2019 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Схадзіць у тэатр не выходзячы з дома: На VOKA пакажуць спектакль «Зямля Эльзы» ў прамым эфіры
    Спектакль «Зямля Эльзы» 23 кастрычніка ў 19:00 змогуць убачыць не толькі гледачы ў Купалаўскім тэатры, але і ўсе ахвотныя – бясплатна і ў любой кропцы Беларусі. Відэасервіс VOKA арганізуе прамую трансляцыю з Камернай сцэны найстарэйшага тэатра краіны – як працяг спецыяльнага праекта да 100-годдзя Купалаўскага. Трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры – з любой прылады, […]
  • Пад Гродна вырошчваюць ягады годжы – упершыню ў Беларусі
    У філіяле “Поречанка” ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» у якасці эксперыменту пасадзілі экзатычную для нашых шырот тыбецкую ягаду годжы. Яе маюць намер экспартаваць у Польшчу – цяпер каля 200 кілаграмаў. У мінулым годзе тут пасадзілі 0,4 гектара годжи. З часам пасадачную плошчу пашыраць да гектара. Саджанцы балгарскай селекцыі набылі ў Польшчы. Прадпрыемства з Кракава гатова закупляць ягаду […]
  • «Малефісэнта 2»: як унесці ў «Спячую прыгажуню» фашызм, «Гульню тронаў» і індыйскую меладраму
    Пяць гадоў таму кампанія “Дысней” у рамках пераасэнсавання сваіх класічных твораў вырашыла перафарматаваць мультфільм 1959 гады «Спячая прыгажуня». У новай версіі казкі Шарля Перо быў рэзка зменены акцэнт ад прынцэсы, якая заснула вечным сном, на злодейку Малефісэнту. Падступная ведзьма ператварылася ў няшчасную крылатую фею, якая стала ахвярай няшчаснага кахання. На ролю паклікалі прыгажуню Анджэліну Джолі, якая […]
  • Жывёлы шукаюць дом: актыўныя сабакі, кемлівы шчанюк і цуд-кацяня
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданае сэрца” мы рэгулярна публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Сёння ў нас ласкавыя кацяня і шчанюк, а таксама два сабакі для актыўных гаспадароў. Малышка Максі шукае дом Максі каля 3,5 мес, вырасце сярэдняга памеру. Гэта вельмі кемлівая дзяўчынка, любіць гульні і чалавечую ўвагау. Ідэальны сабачка […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY