Шукаем валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Шукаем валанцёраў

Калі ў апошні раз вы рабілі нешта добрае для тых, каму гэта неабходна?

Запрашаем валанцёраў у групу «Малодшы брат, малодшая сястра»!

Хто?

Людзі любога ўзросту, якія маюць вольны час і жаданне дапамагаць людзям і развівацца самім.

Для каго?

Мы дапамагаем сталым людзям. Найперш тым, хто застаўся без апекі з боку блізкіх і з’яўляецца ахвярай сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій.

Што?

У працы групы ёсць два асноўныя напрамкі. Гэта праца з ахвярамі сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, напрыклад:

– Наведваем людзей з цяжкім лёсам,

– Размаўляем з імі, занатоўваем іхныя патрэбы,

– Дапамагаем вырашаць побытавыя, псіхалагічныя і юрыдычныя пытанні,

– Запісваем ўспаміны, набіраем і рэдагуем тэкст, выдаем зборнік успамінаў,

– Арганізоўваем акцыі, сустрэчы і імпрэзы для сталых людзей,

– Дапамагаем знайсці новых і старых сяброў,

– Любая іншая дапамога, якая вам па душы і якую вы можаце запрапанаваць.

А таксама праца з самімі валанцёрамі:

– Трэнінгі і семінары для развіцця сацыяльна-псіхалагічных, журналісцкіх і літаратурных навыкаў,

– Сустрэчы з экспертамі і цікавымі асобамі,

– Добрая і прыязная каманда,

– Унікальны досвед працы ў міжнароднай і міжпакаленчай атмасферы,

– Удзел у міжнароднай канферэнцыі па валанцёрстве (Гродна, вясна, 2015 г.)

– Магчымасць дарыць дабро людзям, быць карыснымі, паляпшаць свет вакол вас.

valanciory-1

 Хочаце быць з намі? Запрашаем!

Пішыце па электронным адрасе hannabaradzina@gmail.com альбо тэлефануйце па нумары +37529 7792883 (Ганка Барадзіна).

Праект “Малодшы брат, Малодшая сястра” здзяйсняецца на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (uzv.by), накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.
 
Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».
29 Кастрычніка 2014 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне знялі кліп для феміністычнага рэп-праекта «Бомба»: там ёсць тверк, фрыкі і барацьба са стэрэатыпамі
    Відэа выйдзе ў пачатку снежня і стане флагманам для міні-альбома рэп-праекта “Бомба”. Рэжысёрам стаў гродзенскі блогер, а імя вакалісткі трымаецца ў сакрэце. Паводле сюжэту прадстаўнікі розных субкультур адпачываюць і весяляцца разам, нягледзячы на ​​адрозненні. У кліпе прасочваюцца ідэі талерантнасці да ЛГБТК+ супольнасці, бодзіпазітывізму і барацьбы са стэрэатыпамі. Прадзюсер праекта “Бомба”, саліст рок-групы “Бредятина дятела” Максім […]
  • Гродзенская абласная бібліятэка пачала вялікі пераезд
    Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага ў пачатку 2020 года адсвяткуе ўваходзіны пасля вялікага пераезду. Штодня ў перавозцы тысяч кніг, перыёдыкі, каталогаў і мэблі бібліятэкарам дапамагаюць неабыякавыя жыхары Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Абласная бібліятэка, якая з 1991 года займала частку Новага замка ў Гродне, пасля навагодніх святаў прыме наведвальнікаў па іншым адрасе. У аператыўнае кіраванне […]
  • У Гродне ў апячатаным пакоі раптам перагарнуўся дзяржаўны сцяг
    Цікавую рэч заўважылі на выбарчым участку №11 51-й акругі. Палотнішча, якое вісела дагары нагамі ў апячатаным памяшканні, раптам перакулілася ў правільным кірунку, паведамляе nn.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Выбары. Беларусь». Гэта было заўважана 12 і 13 лістапада. І гэта пры тым, што назіральнікі ад «Права выбару» і «Вясны» прысутнічалі як пры вячэрнім апячатванні памяшкання вечарам […]
  • Гродзенка з’ехала ў Польшчу вучыцца і стала там вядомай мастачкай
    Нарадзілася ў Гродне, вывучылася ў Польшчы, а зараз з’яўляецца адной з самых вядомых сучасных мастачак суседняй краіны. Спрабуе палепшыць становішча мігрантаў, удзельнічае ў конкурсах прыгажосці з не самай трывіяльнай мэтай і крытыкуе Ай Вэйвэя – сучаснага кітайскага мастака-дысыдэнта, які правёў каля чатырох гадоў пад хатнім арыштам за сваю дзейнасць. Хто такая Яна Шостак, пра якую […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY