Скончылася трэнінгавая частка праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Скончылася трэнінгавая частка праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця”

Прадстаўнікі 34 рэгіянальных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны атрымалі карысныя веды па кіраванні праектамі, планаванні адукацыйных праграм, распрацоўцы інфармацыйных кампаній і журналісцкіх спецпраектаў.

Праграма Акадэміі складалася з трох курсаў: “Акадэмія Першых” (курс для лідэраў арганізацый і кіраўнікоў праектаў), “Акадэмія Адукатараў” (курс для трэнераў і менеджэраў адукацыйных праграм) і “МедыяАкадэмія” (курс для мясцовых журналістаў і блогераў, а таксама супрацоўнікаў НГА, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю).

Вось што кажуць выпускнікі праграмы:

Ганна Булда, Мясцовы культурна-асветніцкі “Шчорсы і Храптовічы”:


– Было шмат практычных ведаў, усё сістэматызавана, наглядна, зразумела. Навучылася фармуляваць праблемы, ідэі праекта, з’явілася лепшае разуменне ўстойлівага развіцця, буду лепш працаваць у камандзе.

Станіслава Цярэнцьева, “Хрысціянскае сяброўства моладзі і дарослых”, Віцебск:

– Вельмі слушныя парады ад арганізатараў. Ідэі і дзейнасць іншых ініцыятыў вельмі натхняе. Карысныя знаёмства!
Яшчэ раз узгадала і папрацавала з мэтамі ўстойлівага развіцця. Было карысным прапрацаваць фармуляванне мэты і задач праекта.

Алена Барыла, Клубны дом “Крылы надзеі”, Віцебск (у першым шэрагу трэцяя зправа):

– Спадабаліся ўсе візуальныя схемы, прыёмы, трэнерскія “фішкі”, узаемадзеянне ў групе, матэрыялы трэнінга.

Вольга Сарока, “Дзедзіч”, Брэст:

– Кожны трэнер валодаў тым, што ен гаворыць і паказаваў гэта на практыке.

Кожны добра валодаў группай, атмасферай, дынамікай, а таксама тое, што кожны ўсё гэта падаваў не сумна, а так бадзера, што мы там засумаваць і не паспелі :). Вялікім плюсам была таксама пунктуальнасць.

Алесь Сабалеўскі, 6tv.by (другі злева):

– Дзякуй за магчымасць падвысіць веды, як тэарэтычныя, так і практычныя, бо трэнінг у камандзе – гэта як рэальная праца ў рэдакцыі, а не проста заняткі.

Разам з Вольгай Крамлёвай складаем класіфікацыю інтэрактыўных метадаў навучання

Адметнасцю трэнінгаў Акадэміі было тое, что іх праводзілі таксама прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый, якія перад гэтым прайшлі падрыхтоўку ў час трэнінга для трэнераў.

Выпускнікі “Акадэміі Адукатараў”

Увосень у межах праграмы плануецца правядзенне Форума інавацыйных ідэй, на якім рэгіянальныя арганізацыі змогуць прадставіць свае праекты, скіраваныя на рэгіянальнае развіццё, а таксама атрымаць кансультацыі ад спецыялістаў па кіраванні праектамі, фандрэйзінгу, сувязях з грамадскасцю і г.д.

Арганізатарамі Акадэміі з’яўляюцца:

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Біліся, але прайгралі: “Нёман” мінімальна саступіў “Шахцёру” ў першым матчы паўфіналу 
    У першым матчы 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі гродзенскі “Нёман” на сваім лёдзе 20 сакавіка пацярпеў паразу ад салігорскага “Шахцёра” – 0:1.  Пры поўнай арэне каманды паказалі на лёдзе баявы хакей, як з небяспечнымі момантамі, так і бойкамі. Надзейна ў варотах дзейнічалі галкіперы каманд, якія не давалі вызначыцца гульцам. Зыход першай сустрэчы паўфіналу паміж камандамі вырашыла […]
  • У Гродне пройдзе планавая вакцынацыя хатніх жывёл ад шаленства – дзе і калі зрабіць прышчэпку (графік)
    Прышчапіць свайго хатняга ўлюбёнца ад шаленства гродзенцы змогуць у ЖЭСах ў пачатку красавіка, паведамляе “Вячэрні Гродна”. Гродзенская ветэрынарная служба нагадвае, што своечасова праведзеная імунізацыя дае практычна поўную абарону ад небяспечнага віруснага захворвання шаленства. Для выгоды гараджан штогод вясной у ЖЭСах горада ветэрынарная служба праводзіць вакцынацыю хатніх гадаванцаў. У гэтым годзе зрабіць прышчэпку можна будзе з […]
  • Лукашэнку запрасілі, а Пуціна – не. У Польшчы рыхтуюцца адзначыць угодкі пачатку ІІ Сусветнай вайны
    Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку ІІ Сусветнай вайны. Вялікая міжнародная сустрэча мае адбыцца 1 верасня ў Варшаве, піша Свабода.  Інфармацыю пацвердзілі ў Канцылярыі прэзідэнта Дуды. “Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, з якімі мы сёння блізка супрацоўнічаем на карысць міру ў свеце паводле прынцыпаў міжнароднага […]
  • У Гродне дзяўчынка атруцілася ўгарным газам. Яна ў цяжкім стане (абноўлена)
    20 сакавіка ў 02-03 з прыкметамі атручвання ўгарным газам шпіталізавалі 14-гадовую дзяўчынку, паведамляе МНС. Яна жыве з бацькамі ў прыватным жылым доме па вул. Белавежскай ў г. Гродна. Калі дзяўчынку знайшоў бацька, яна была ў несвядомым стане, ляжала на падлозе ля душавой кабінкі ў памяшканні ваннай пакоі, дзе ўсталяваны газавы двухконтурны ацяпляльны кацёл. Стан дзяўчынкі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY