Скончылі дзявяты сезон праграмы “Універсітэт Залатога Веку”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Скончылі дзявяты сезон праграмы “Універсітэт Залатога Веку”

Урачыстай выпускной вечарынай і інтэграцыйнай вандроўкай завяршылі дзявяты акадэмічны год праграмы УЗВ.

Студэнты, выкладчыкі і партнёры праграмы УЗВ 26 красавіка ўзялі ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай сканчэнню дзявятага навучальнага года.

Гучалі вершы, прысвечаныя роднай мове, а таксама песні ў выкананні хору “УЗВышша” пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай.

Дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік і сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік прадставілі вынікі сёлетняга навучальнага года.

Прагучалі цёплыя словы падзякі і шчырыя апладысменты сябрам Рады УЗВ, выкладчыкам курсаў і клубаў, а таксама партнёрам, якія падтрымлівалі дзейнасць УЗВ на працягу гэтага акадэмічнага года.

Многія выкладчыкі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтага акадэмічнага года, дзякавалі студэнтам за актыўнасць, адкрытасць і досвед, якім яны ніколі не шкадуюць дзяліцца.

Лана Руднік і Вольга Вялічка, дырэктарка “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”

Прывітаць студэнтаў прыйшлі нашыя партнёры, Вольга Вялічка, дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” і  Аляксандр Маршэўскі, прадстаўнік ААТ “Прыёрбанк”.

Удзельніцы курса “ДзіваЛаціна”

Пасля сканчэння ўрачыстай часткі творчыя курсы і клубы УЗВ падрыхтавалі шыкоўны канцэрт.

28 красавіка студэнты УЗВ адправіліся ў інтэграцыйную вандроўку, якой урачыста скончылі дзявяты навучальны год у межах гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Больш за 70 чалавек узялі ўдзел у традыцыйнай штогадовай вандроўцы. Гэтым разам слухачы і выкладчыкі  УЗВ наведалі сядзібу ў Завоссі і возера Свіцязь, на якім зладзілі агульны пікнік.

“Універсітэт Залатога Веку” сыходзіць на канікулы, якія будуць доўжыцца да верасня бягучага года, калі пачнецца набор ва УЗВ-10.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Mama mia 2». Калі перамагае маркота
    Хочаце палюбіць мюзіклы, але не ведаеце з чаго пачаць? Паглядзіце першую частку «Mama mia». Хочаце назаўсёды расчаравацца ў гэтым жанры? Ідзіце ў кіно на «Mama mia 2». Хіт дзесяцігадовай даўніны 10 гадоў таму на экраны выйшаў чарговы музычны фільм, дзе героі аддаюць перавагу не прамаўляць дыялогі, а спяваць іх. І знешне ўсё было выдатна: знаёмыя […]
  • “Мы заўсёды спадзяваліся толькі на сябе”. Кіраўнік “Контэ Спа” – пра аблігацыі, бялізну, ветракі і “Акропаліс”
    Аб арганічнай фермерскай гаспадарцы, якую стварылі заснавальнікі “Контэ Спа” Валянцін і Дзмітрый Байко, можна было пачытаць у мінулым месяцы. Падчас камандзіроўкі ў Вялікую Бераставіцу ў Гродзенскай вобласці карэспандэнты TUT.BY распыталі Валянціна Валянцінавіча і пра іншыя кірункі яго бізнесу. Атрымалася пазнавальна. «У брэсцкую “панчошку” ўклалі больш за 10 млн еўра» Выручка COOO “Контэ Спа”, лідара ў […]
  • Кубак Салея: “Нёман” абыграў зборную “U-20” і выйшаў у фінал
    Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную “U-20” і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з “Дынама-Маладзечна”. “Нёман” здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з “U-20” – 4: 1 А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у “Шахцёра”, […]
  • «Наша прабабуля была першай фатографкай на тэрыторыі Беларусі». Сям’я Райхштэйн з Канады наведала Гродна
    Напярэдадні Дня фотаздымка, які адзначаюць 19 жніўня, Гродна наведала сям’я Райхштэйн з Канады. Іх сваячка Ента (Яўгенія) Райхштэйн не проста мела ў горадзе ўласную фотамайстэрню. Яна была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійнай фатографкай. Фотаатэлье сям’і Райхштэйн знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, 29 – сучаснай Ажэшкі. Па інфармацыі нашчадкаў Енты, братоў Хумана і Ірвіна, студыя іх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY