Скончыўся ЕВС-праект французскага валанцёра

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Скончыўся ЕВС-праект французскага валанцёра

28 чэрвеня адбылася развітальная вечарына Эмрыка Пансэ, які працаваў у ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 10 месяцаў у межах праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба”.

Занятак Python club

Эмрык заснаваў клуб зацікаўленых у праграмаванні на мове Python, дапамагаў выкладаць французскую мову ва “Універсітэце Залатога Веку“, кіраваў французскім і ангельскім столікамі ў межах Tandem-evenings in Hrodna.

Сустрэча Public speaking club

Валанцёр арганізаваў нямецкі сняданак і індыйскую вечарыну, інтэрактыўную прэзентацыю, прысвечаную гісторыі джазу, тэатральны майстар-клас і Public speaking club. Таксама Эмрык актыўна прымаў удзел у розных мерапрыемствах горада.

Эмрык:

“Складана апісаць славамі, як я сябе адчуваю зараз. Сумна, таму што сканчаецца асаблівы перыяд майго жыцця. А я ніколі не любіў, калі штосьці сканчаецца. Зараз я перагортваю старонку свайго жыцця, на якой пакідаю месца, якое палюбіў, і людзей, з якімі пасябраваў.

Развітальная вечарына Эмрыка

Таксама адчуваю ўзрушанасць, бо зараз бачу шмат магчымасцяў, маю шмат ідэй, якія хачу ажыццявіць. Я хутка пабачу сям’ю і сяброў. Але мне вельмі цікава, як будуць складацца лёсы маіх беларускіх сяброў, як будзе змяняцца і развівацца Гродна. Я ўпэўнены, што яшчэ вярнуся сюды.

І больш за ўсё я адчуваю ўдзячнасць. Я вяртаюся дадому не з пустымі рукамі. Са мной застануцца цёплыя ўспаміны і шмат досведу. Гэта быў цудоўны год у Беларусі, за які я вельмі змяніўся ў добры бок. Дзякуй!”

Усіх ахвотных запрашаем далучыцца да Public speaking club. Сустрэчы адбываюцца па нядзелях, а 15-ай гадзіне па адрасе вул. Ціміразева, 10/1, офіс 18 (4 паверх).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як звязаныя Аўгустоўскі канал і спадкаемцы брытанскай кароны
    Самая знакамітая сямейная пара ў свеце ў лістападзе 2017 адзначыла 70-годдзе супольнага жыцця. Брытанская каралева Лізавета ІІ і яе муж прынц Філіп Маўнтбэтан адсвяткавалі тады юбілей у коле шматлікіх нашчадкаў. А маглі б і на бязвізавым Аўгустоўскім канале, бо з яго будаўніцтвам звязаны быў прапрадзед прынца Філіпа! Філіп, сам ужо 96-гадовы дзядуля, толькі нядаўна выйшаў […]
  • «Нёман» працягвае пераможную серыю і абыграў у Гродне «Шахцёр»
    У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 20 студзеня, каманда Сяргея Пушкова абыграла лідэра турнірнай табліцы – салігорскі «Шахцёр» з лiкам 4:2. Пасля пераможнага матчу, галоўны трэнер «Нёмана» адзначыў, што яго каманда паказала на роднай пляцоўцы, той хакей, якім яна славілася ў мінулым годзе. Гродзенцы ў матчы з «Шахцёрам» са стартавых хвілін задалі […]
  • Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)
    Сёлета прыпадае 155-я гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. З гэтай нагоды журналіст Hrodna.life адправіўся на вуліцу імя паўстанца і запытаўся ў гродзенцаў: ці ведаюць яны асобу Каліноўскага і ці патрэбен яму помнік у нашым горадзе. Нагадаем, у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. На тэрыторыі ВКЛ яно пачалося з 1 на […]
  • «Ён сышоў, а работы яго прыйшлі». Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара
    “Тут ніхто не пазуе і нічога не адбываецца. Адкуль ён мог ведаць што такія фотаздымкі – цікавыя?” – фотамастак Валерый Вядрэнка з захапленнем выказваецца аб працах невядомага фатографа-аматара 1950-х Петрыка Таранды. Выстава здымкаў з архіву Петрыка адкрылася ў Мінску 19 студзеня. Захаваў старыя плёнкі пляменнік фатографа гродзенец Мікола Таранда. Сямейны альбом для ўсіх Падаецца, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY