12 красавіка адбылася сустрэча слухачоў УЗВ з амбасадаркай Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан.
Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы – спадарыня Крысціна распавяла пра краіну, пра сваю дзейнасць у якасці амбасадаркі, а потым адказала на пытанні слухачоў УЗВ.
Спадарыня Крысціна заўважыла пасля сустрэчы, што была прыемна ўражана якасцю пытанняў слухачоў, яна не чакала, што студэнты УЗВ настолькі глыбока падыходзяць да тэмаў і так імкнуцца ва ўсім разабрацца.
У якасці падарунка спадарыня Крысціна пакінула студэнтам УЗВ фільм “Стогадовы стары, які вылез праз акно і знік”, камедыю Фелікса Хенгрэна, 2013.
Ад імя ўсіх слухачоў УЗВ Тамара Герасіменка, сябра Рады УЗВ, падарыла ляльку Люсю, якую яна зрабіла адмыслова ў падарунак спадарыне Крысціне.