Стань ментарам для замежнага валанцёра

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Стань ментарам для замежнага валанцёра

Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгу для ЕВС ментараў. Падтрымай замежных валанцёраў у Гродне!

Падчас двух вечаровых сустрэч абмяркуем:

  • – месца ментара ў EVS праекце
  • – ролю і якасці добрага ментара
  • – стадыі развіцця адносінаў паміж ментарам і валанцёрам
  • – стылі камунікацыі і пастаноўкі мэт
  • – культурніцкі шок і як дапамагчы яго пераадолець
  • – чаму добра быць ментарам
  • + усё іншае, што будзе вам цікава і карысна

 

Маладыя людзі, якія пройдуць трэнінг, будуць запрошаны ў якасці ментараў для ЕВС валанцёраў ГА “Цэнтар “Трэці Сектар”.

Сустрэчы адбудуцца ў панядзелак і аўторак 8 і 9 верасня, а 18:00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63

Мовы трэнінгу – беларуская, ангельская.

Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя ЕВС каарднытары, ментары, былыя ЕВС-валанцёры.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна тут, удзел у трэнінгу бескаштоўны.

ЕВС – Еўрапейская Валанцёрская Служба (European Voluntary Service), адзін з відаў адукацыйнай мабільнасці ў праграме Еўразаюза “Erasmus+”, дзякуючы якому маладыя людзі з краін Еўрасаюза і Партнёрскіх краін (у тым ліку з Беларусі) могуць стаць валанцёрамі ў іншай краіне на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. Праца можа быць накіравана на розныя сферы (адукацыя, людзі са спецыяльнымі патрэбамі, моладзь, экалогія, інш.). ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” прымае і дасылае ЕВС валанцёраў з 2007 года.

ЕВС ментар – мясцовы валанцёр, які дапамагае замежнаму ЕВС валанцёру адаптавацца да жыцця ў іншай краіне і дапамагае яму накіроўваць і ацэньваць працэс уласнай нефармальнай адукацыі падчас праекта.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Планеты женщин
    Актёры театра кукол уже вовсю готовят праздничный вечер “Планеты женщин” – всё для нас, любимых! Главный идейный вдохновитель и режиссёр этого вечера – Александр Енджеевский, а это уже говорит о многом… Нас ждут новые номера (и немножко старых, но забытых), весёлые ситуации и немного грустные наблюдения, а каждой женщине – бокал шампанского в подарок! Идеальный способ отпраздновать […]
  • Презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий»
    В Гродненской городской центральной библиотеке им. А. Макаёнка состоится презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий», только что вышедшей в издательстве «ЮрСаПринт». Её авторы – гродненский историк Дмитрий Владимирович Лютик и украинский исследователь Майя Александровна Денисова, супруга одного из строителей этого укрепрайона. В книге речь идет об одном из […]
  • “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі па правілах тарыфу
    Авіякампанія “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка. “Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем […]
  • ндексЯ. Расійскі пошукавік змяніў лагатып у гонар Рыгора Барадуліна
    Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы, піша Свабода. Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY