Студэнты УЗВ пачалі год з дабрачыннасці і візіту да новых партнёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Студэнты УЗВ пачалі год з дабрачыннасці і візіту да новых партнёраў

Дабрачынны канцэрт у псіха-неўралагічным дыспансеры ў Мураванцы і візіт да калег з універсітэту трэцяга веку ў Саколцы – з гэтых імпрэзаў распачаўся новы год для студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”.

Наведванне Мураванкі ўжо даўна стала добрай традыцыяй для студэнтаў УЗВ. Некалькі год запар сябры Рады і іншыя актыўныя студэнты нашай праграмы наведваюцца туды з канцэртамі, пачастункамі і падарункамі.

Вось і 14 студзеня група нашых студэнтаў накіравалася туды з падпісанымі ў час Каляднай вечарыны паштоўкамі, пірагамі, слодычамі, хусткамі-“шалеўкамі“ і традыцыйным навагодне-калядным канцэртам.

Студэнты УЗВ выступаюць у Мураванцы

Жыхары інтэрнату таксама падрыхтавалі ў адказ сваю невялікую канцэртную праграму.

А перад гэтым 12 студзеня група сяброў Рады і актыўных слухачоў УЗВ наведала горад Саколка (Польшча), дзе адбылася сустрэча са студэнтамі Uniwersytetu Trzeciego Wieku w Sokółce.

Дэлегацыя УЗВ у час візіту ў Саколку

На сустрэчы былі абмеркаваныя планы супрацоўніцтва паміж абодвума ўніверсітэтамі.

Ідзе абмеркаванне варыянтаў супрацоўніцтва паміж УТВ з Саколкі і УЗА з Гродна

Затым адбылася ўрачыстая навагодняя імпрэза, арганізаваная польскімі калегамі.

Сталыя студэнты з Гродна і Саколкі разам святкуюць Новы год

У пачатку лютага дэлегацыя з УТВ г. Саколка наведае гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку”.

На гэтай сустрэчы будзе падпісаная дамова аб супрацоўніцтве паміж абодвума ўніверсітэтамі.

Зараз УЗВ мае партнёрскія дачыненні з універсітэтамі трэцяга веку з Вільні (Літва), Мар’ямпале (Літва), Вроцлава (Польшча), Львова (Украіна), Бэкансфілда (Вялікабрытанія).

Болей фота з сустрэчы ў Саколцы глядзіце па спасылце.

 

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY