Студэнты УЗВ зладзілі “Гуканне вясны”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Студэнты УЗВ зладзілі “Гуканне вясны”

Зіма сёлета не была вельмі халоднай, але акурат на гэтыя выходныя вырашыла краху нагадаць пра сябе. Не зважаючы на нечаканы холад, навучэнцы “Універсітэту Залатога Веку” не адмовіліся ад сваіх намераў паклікаць вясну,  бо зачакаліся яе прыходу.

“Жавароначкі, прыляціце, вясну-матухну прынясіце” – паляцела песня-вяснянка над соснамі і над водамі Нёмана.

гуканне вясны

Добра спяваецца пад гармонік на свежым марозным паветры!

І не бяда, што сапраўдныя жавароначкі яшчэ не прыляцелі – каб іх прыспешыць, навучэнцы секцыі “Беларускія вячоркі” пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч заранёў зрабілі жавароначкаў з паперы.

гуканне вясны

Іх удзельнікі імпрэзы замацавалі на галінках дрэў, каб яны напомнілі вясне, што ўжо час птушкам вяртацца дахаты з выраю.

Каб мароз не сапсаваў свята, распачалі танчыць – падэспань, месяц, з-за рэчанькі – вучылі і засвойвалі проста адразу, пад кіраўніцтвам Антося Янкоўскага.

А пасля кружыліся ў карагодзе, ізноўку гукаючы вясну з чатырох бакоў свету.

Рэха толькі паспявала разносіць па ваколіцах гулкае “Го-о-о-о-о-о!”

гуканне вясны

Напрыканцы свята настаў час пачаставацца печанымі жавароначкамі-галёкамі з гарачаю гарбаткаю з тэрмасаў, і іншымі прысмакамі, якімі шчыра дзяліліся ўдзельнікі.

гуканне вясны

Пасля такога гукання вясна проста не можа не надыйсці, так што чакайма, спадарства!

гуканне вясны

Ужо хутка пацяплее, і заспяваюць жавароначкі не толькі ў душы, але і ў палях.

Фота аўтара

23 Сакавіка 2015 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кітай уводзіць смяротнае пакаранне за ўтойванне сімптомаў каронавіруса
    Кітайскія ўлады забаранілі хворым з тэмпературай або кашлем падарожнічаць па краіне на аўтобусах, цягніках і самалётах. Яны абвясцілі, што ўводзіцца крымінальны пераслед за распаўсюджванне захворвання, піша DW. У Кітаі могуць пакараць смерцю за наўмыснае ўтойванне сімптомаў новага каранавіруса COVID-19 або скажэнне інфармацыі аб стане хворага, гаворыцца ў апублікаванай у суботу, 15 лютага, заяве кітайскага суда. Утойванне […]
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Ад пост-панка да нойза: музыка з Гродна, за якой варта сачыць
    Гродзенскую музыку 90-х прынята хваліць і ўспамінаць пра яе з настальгіяй. Кажуць, Гродна тады быў сталіцай панка і метала, а ў горадзе праводзілася шмат канцэртаў, у тым ліку прыезджых груп. Зараз пра многія гродзенскія групы ведаюць хіба што людзі “ў тэме”. Не будзем разбіраць прычын, чаму так адбываецца. Мы проста сабралі ў адным месцы групы […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY