Стварэнне грамадства, у якім ёсць месца для сталых людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Стварэнне грамадства, у якім ёсць месца для сталых людзей

Так гучыць мэта дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце”, актыўны ўдзел у стварэнні якой бяруць і сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Чарговая сустрэча сябраў кааліцыі адбылася 9 лютага ў Мінску.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі змест Мемарандума, у якім апісваюцца мэты і накірункі дзейнасці кааліцыі.

У дакуманце гаворыцца, што прыярытэтным накірункам працы кааліцыі з’яўляецца прасоўванне ідэі распрацоўкі Нацыянальнай Стратэгіі актыўнага даўгалецця, мясцовых планаў дзеянняў у інтарэсах людзей усіх пакаленняў, збор прапановаў па змесце гэтых дакументаў, а таксама маніторынг эфектыўнасці выканання гэтах планаў.

Галоўнай мэтай Стратэгіі, на думку аўтараў Мемарандуму, павінна стаць стварэнне ўмоў для годнага старэння і максімальнай рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця, паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей у прыязным для іх асяроддзі.

Сябры кааліцыі збіраюцца каардынаваць сваю працу ў такіх накірунках, як

– сумесная падрыхтоўка прапановаў да зместу Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця і іншых нарматыўных дакументаў, якія тычацца пытанняў забеспячэння годнага даўгалецця;
– абмен інфармацыяй і досведам работы па актывізацыі сталых людзей, паляпшэнні якасці іх жыцця, забеспячэнні дыялога паміж пакаленнямі;
– арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей, забеспячэннем іх канстуцыйных правоў і інтарэсаў, а таксама супрацьдзеянне эйджызму;
– павышэнне патэнцыялу арганізацый і ініцыятыў, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей;
– ініцыяванне і стымуляванне навуковых даследаванняў, скіраваных на даследаванне стану і патрэбаў сталых людзей, якасці паслуг, а таксама іншых пытанняў годнага даўгалецця, удзел у правядзенні гэтых даследаванняў і папулярызацыі іх вынікаў;
– паляпшэнне інфармаванасці беларускага грамадства аб рэальным становішчы сталых людзей у краіне;
– фармаванне станоўчага вобразу сталага чалавека ў медыя;
– прадстаўленне інтарэсаў сябраў кааліцыі на міжнароднай арэне па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, забеспячэння іх правоў і інтарэсаў.

Мемарандум у хуткім часе будзе адкрыты для падпісання прадстаўнікамі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных арганізацый краіны.

У час сустрэчы былі таксама абмеркаваныя планы дейнасці на 2019 г.

Так, у сярэдзіне траўня 2019 г. у Гродне плануецца правесці Форум актыўнага даўгалецця.

Яго мэтай будзе абмеркаванне стратэгічных падыходаў да распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця з улікам міжнароднага досведу, а таксама інтарэсаў усіх зацікаўленых у распрацоўцы гэтай Стратэгіі бакоў (ворганы ўлады, грамадзянская супольнасць, сталыя людзі).

На лета бягучага года запланавана таксама правядзенне Акадэміі Лідэраў Залатога Веку.

Яе ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі арганізацый сталых людзей і арганізацый, якія працуюць са сталымі людзьмі, актывісты самакіраваняў універсітэтаў трэцяга веку і г.д).

Удзельнікі Акадэміі атрымаюць веды і ўменні, звязаныя з міжнароднымі дакументамі і стратэгіямі, якія тычацца правоў і інтарэсаў сталых людзей, грамадзянскімі і лідэрскімі кампетэнцыямі (дыялог, мэтавызначэнне, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў), правядзеннем кампаній па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў, кіраваннем праектамі, працай з медыя.

Наступная сустрэча сябраў кааліцыі запланаваная на 22 сакавіка.

Стварэнне кааліцыі “За годнае даўгалецце” распачалося ў лістападзе 2018 г.

Па выніках першай сустрэчы ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва былі накіраваныя прапановы па змесце Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця.

Зараз удзел у працы кааліцыі бяруць эксперты, а таксама прадстаўнікі наступных арганізацый:

– МГА “Узаемапаразуменне” (Мінск)
– ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)
– установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)
– “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)
– ГА “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын)
– “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)
– “Залаты узрост” (Віцебск)
– “Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне“.

Сачыць за навінамі дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце”, а таксама арганізацый-сябраў кааліцыі, можна ў адкрытай суполцы ў Фэйсбуку.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі Вудсток. Як закрываўся фестываль “Басовішча”
    “Гэта гістарычны момант”, – кажа са сцэны вядоўца, гродзенскі актор Аляксандр Рацько. І дадае, што кожны з нас зараз далучаецца да гэтай самай гісторыі. Каля Гарадка (па-польску – Грудэка) завяршылася “Басовішча” – беларускі фестываль у Польшчы з 30-гадовай гісторыяй. Hrodna.life адправіўся зафіксаваць гэты момант і даведацца, што будзе далей. Здаецца, мне расказалі пра гэты фестываль, […]
  • У Гродне усталёўваюць незвычайныя афішы
    З 21 ліпеня ў Гродне сталі з’яўляцца незвычайныя афішы. Яны ўжо ёсць на Савецкай плошчы і каля аўтавакзала. Іх устаноўку прымеркавалі да хуткага адкрыцця VIII Біг-Міні-фестывалю. Яркія афішы аформлены на старых дзвярах. Некалькі дзён раней, таксама да адкрыцця фестывалю, арганізатары ўсталявалі гарадское піяніна ў ГЦ Old City. Зайграць на музычным інструменце можа любы жадаючы. VIII […]
  • У Воранаўскім раёне кіроўца легкавушкі збіў веласіпедыстку і з’ехаў. 58-гадовая жанчына загінула
    Сёння каля 18.00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Воранава – Навіянка ў раёне вёскі Кавалеўшчына аўтамабіль збіў 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным кірунку. Жанчына памерла на месцы здарэння, паведамляе телеграм-канал прэс-сакратара МУС Рэспублікі Беларусь. Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Для пошуку аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план “Перахоп”. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ і […]
  • Глядзіце, як выглядаюць чорна-белыя здымкі Гродна, размаляваныя нейрасеткай
    Нейрасеткі, якія размалёўваюць чорна-белыя фатаграфіі, гэта ўжо не навінка. З дапамогай сэрвісу ColouriseSG мы дадалі яркасці старым здымках, якія прынеслі нам чытачы. Гімназісткі на вуліцы Ажэшкі, 1930-я гг. З архіву сям’і Церабей Гродзенцы на вуліцы Дамініканскай (сёння Савецкая), 1930-я гг. З архіву сям’і Сямёнавых  Юныя гродзенкі на вуліцы Леванабярэжнай, 1940-я гг. З архіву сям’і Раманоўскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY