Сустракаем Марка, ЕВС-валанцёра з Аўстрыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Сустракаем Марка, ЕВС-валанцёра з Аўстрыі

Марка Крыссманн прыехаў у Гародню 15 верасня і наступныя 10 месяцаў правядзе ў Беларусі.

Марка будзе выкладаць англійскую і нямецкую мову для ўдзельнікаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, праводзіць моўныя сустрэчы для моладзі ў межах працы Tandem Evenings in Hrodna, а таксама ажыцяўляць свае ўласныя праекты.

Вось невялічкае прывітанне ад Марка:

Grüß Gott і пывітанне! Мяне завуць Марка, і я адзін з новых валанцёраў у Гродне. Я прыехаў з даволі далёкай Аўстрыі, мая родная мова нямецкая, але я таксама размаўляю на вельмі прыстойнай англійскай. На жаль, і мая руская, і белоруская мовы вельмі абмежаваныя. Але я імкнуся з усіх сіл палепшыць гэта, таму, калі мы  будзем старацца, я думаю, мы зможам зразумець адзін аднаго.


Што тычыцца прычыны, па якой я тут, я буду сумленны з усімі вамі: таму што гэта самы просты варыянт. У Аўстрыі нам даводзіцца або адслужыць нейкі час у войску, альбо зрабіць што-то пад назвай «грамадзянская служба». Я асабіста хацеў пазбегнуць абодвух. На шчасце, быў трэці варыянт: Еўрапейская валанцёрская служба.
Я падумаў: «Калі б я павінен нешта зрабіць, я хачу зрабіць нешта цікавае.» Такім чынам, я звярнуўся да некалькіх арганізацыяў, і гэта была першай арганізацыяй, якая адказала. Таму я тут.


Некалькі слоў пра сябе. Мне 20 гадоў, і я толькі што скончыў адмысловую школу электратэхнікі і прамысловай электронікі. Мае хобі трохі менш асаблівыя. Мне больш за ўсё падабаецца гуляць у відэагульні і глядзець серыялы анлайн. Але я не проста гуляю і гляджу фільмы, я такім чынам развіваю сваё іншае хобі —  большасць гульняў і серыялаў, якія мне падабаюцца, японскія. Гэта дазваляе мне паляпшаць мову, таму што ў вольны час я таксама вывучаю трохі японскую мову і культуру. Калі ў вас ёсць якая-небудзь цікавасць да ўсіх рэчаў, звязаных з гульнямі або Японіяй, калі ласка, паразмаўляйце са мной. Я хацеў бы паглядзець, што тут папулярна. Акрамя гэтага, я не занадта шмат раблю.

Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі і новай інфармацыяй пра жыццё ў Беларусі.
Марка

 

Пазнаёміцца з Марка асабіста і з іншымі валанцёрамі, якія прыедуць у горад, і даведацца больш пра іх праекты можна будзе на вечарыне, якую арганізуюць валанцёры ў бліжэйшы месяц.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Фотафакт: у Гродне зацвілі каштаны
    Кастрычнік выдаўся цёплым, і на вуліцы Леніна зацвілі каштаны. Эксперт кажа, што дрэвы ўспрымаюць такую ​​восень як новую вясну, піша “Гродзенская праўда”. -Зараз, самі можаце бачыць, не самае звычайнае надвор’е для кастрычніка – фактычна, анамальна цёплае. І такое паўторнае красаванне – гэта хоць і адзінкавыя выпадкі ў некаторых відаў, але ўсё ж яны ёсць. Каштан […]
  • Мінскую фірму злавілі на продажы тэхнікі без выплаты падаткаў. Увозілі тавары жыхары польска-беларускага памежжа
    Дзяржкантроль выявіў схему гандлю бытавой тэхнікай без выплаты падаткаў. Затрымалі людзей, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі Беларусі з парушэннем заканадаўства тэлевізары, гукавыя панэлі і іншую тэхніку. Частку сваіх тавараў кампанія рэалізоўвала з выплатай усіх падаткаў. Астатнія тавары набывалі і прадавалі за наяўныя грошы, гэтыя здзелкі не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай дакументацыі, што дазваляла не плаціць […]
  • У 2019 годзе ў Гродне абяцаюць дзесяць новых дарог
    У бягучым годзе ўжо выкананы істотны аб’ём работ па будаўніцтву дарог у жвіровым выкананні. Напрыклад, у мікрараёне Забалаць ўведзены ў эксплуатацыю дзве дарогі. Зараз вядуцца работы на вуліцы Рудзянскай, у лістападзе будаўніцтва дарогі пачнецца па вуліцы Кубасава, паведамляе “Гродна Плюс”. – Таксама вядуцца працы ў праблемных мікрараёнах Баранавічы-5 і 6. Уведзена ў эксплуатацыю дарога па […]
  • Гродна рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі. Ужо вядома месца пасадкі
    Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Гродне 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзідэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі, піша “Свабода”. Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы свет, які […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY