Свяціць іншым і не згараць самому. Рыхтуем сустрэчу Інклюзіўнага дыскусійнага клуба “Крок насустрач”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Свяціць іншым і не згараць самому. Рыхтуем сустрэчу Інклюзіўнага дыскусійнага клуба “Крок насустрач”

Сустрэча, якая адбудзецца 14 чэрвеня, будзе асабліва карысная для тых, хто з’яўляецца валанцёрам, актывістам, моладзевым работнікам, усім тым, хто мае шмат кантактаў і ўзаемадзеянняў з іншымі людзьмі. 

Мадэратаркай сустрэчы будзе Івія Лея, экзістэнцыяльны кансультант,  псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай дапамогі насельніцтву, якая мае таксама прыватную практыку і блог у інстаграме.

Свяціць іншым і не згараць самому. Рыхтуем сустрэчу Інклюзіўнага дыскусійнага клуба "Крок насустрач"

Сустрэча пачнецца ў 12.00 на платформе Zoom.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць да 13 чэрвеня анкету-заяўку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 587-71-85 (Ганна).

+375333253875 (Маргарыта).

Паседжанні Дыскусійнага клуба  адбываюцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"