Усе эксперты аднадушна аддалі перавагу аднаму канкурсанту, які з вялікім адрывам лідыруе ў намінацыі “Інтэрнэт-прарыў года”. Імя пераможцы вы зможаце даведацца першымі на цырымоніі ўзнагароджвання, якая адбудзецца 4 красавіка. Зараз жа давайце пазнаёмімся з людзьмі, якія ўвайшлі ў склад журы гэтай гучнай намінацыі.

Аляксей Радц

Аляксей Радц

Праграміст, кансультант у вобласці інтэрнэт-тэхналогій. Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Адміністратар Гродзенскага форуму forum.grodno.net.

Паўлюк Быкоўскі

Паўлюк Быкоўскі

Загадчык аддзела грамадска-палітычнай інфармацыі і сябра рэдакцыйнай калегіі недзяржаўнага аналітычнага штотыднёвіка “Беларускі рынак”. Эксперт у вобласці інтэрнэт-журналістыкі і піяр-тэхналогій.

Віталій Мароз

Виталь Мороз

Украіна. Эксперт па новых медыя і Інтэрнэт-камунікацый. Публіцыст. Зараз вучыцца ў Emerson College ў Бостане па спецыяльнасці “мультымедыйная журналістыка”.