Tandem evenings in Hrodna: адкрываем вясновы сезон!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Tandem evenings in Hrodna: адкрываем вясновы сезон!

Першая вясновая сустрэча Tandem evenings in Hrodna – ужо 15 красавіка!
Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаныя для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Каб заявіцца на ўдзел у Тандэмах – калі ласка, запоўніце гэтую форму рэгістрацыі!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Першая вясновая сустрэча адбудзецца 15 красавіка.

Калі эпідэміялагічная сітуацыя дазволіць, то сустрэча пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63.

Калі рызыка здароўю людзей да таго часу захаваецца – першая сустрэча Tandem Evenings in Hrodna адбудецца ў онлайн-фармаце.

Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375336341041 цi +375292920181

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку:
https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

Tandem Evenings in Hrodna з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

06 Сакавіка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Не дзве гадзіны, а 40 хвілін. Глаўлекар не пагадзіўся з расповедам гродзенца, які вярнуўся з Польшчы
    Беларус вярнуўся з Польшчы адным аўтобусам з магчыма хворым COVID-19. Мужчына распавёў, што не чакаў такога ўзроўню небяспекі для памежнікаў і эпідэмслужбы, а таксама ўмоў «самаізаляцыі» ў Беларусі. Сярод іншага ён сказаў, што ў аўтобусе каля дзвюх гадзін чакалі хуткую для пасажыра з тэмпературай. Галоўны ўрач абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін растлумачыў grodnonews.by, […]
  • “Контэ Спа” плануе пачаць выпуск медмасак
    Рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” СТАА “Контэ Спа”, адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, плануе перавесці частку прадпрыемства на вытворчасць медыцынскіх масак, паведамляецца на сайце СЭЗ, піша interfax.by. “Меркаваная мера дазволіць прадпрыемству захаваць занятасць на вытворчасці і забяспечыць краіну дэфіцытным і неабходным таварам”, – дадалі там. Паводле інфармацыі “Гроднаінвест”, раней аб выпуску […]
  • У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
    Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне тэставаць на каронавірус усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі. Пра гэта на брыфінгу 3 красавіка заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша Белсат. «Мы пачалі тэставаць усе цяжкія пнеўманіі, прычым мы бярэм не мазок, а макроты і прамыўныя вады бронхаў. З учорашняга дня намі прынята рашэнне, што […]
  • Гасцініцы, хостэлы, грамадхарч. Каму памяншаюць арэндную плату з-за каранавіруса
    Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зніжэнні ставак арэнднай платы для прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, якія фарміруюць турыстычную інфраструктуру горада, паведамляе телеграм-канал “Гродно Плюс”. Гэта не толькі турыстычныя аператары, але і гасцініцы, і хостэлы, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама арганізацыі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў і шэраг іншых катэгорый. Яны апынуліся найбольш уразлівымі да неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY