budz-6-3

Як валацёрам жывецца і працуецца ў Беларусі? Якія складанасці яны сустракаюць на сваім шляху?

Нашая суразмоўца – Таццяна Рамановіч, прэтэндэнтка на званне “Валанцёр года”, якая вучыцца, працуе і мае чатырохгадовы вопыт валанцёрскай дзейнасці.

Якой валанцёрскай дзейнасцю Вы  займаецеся?

Большы час  я кірую праектам “Прафілактыка і лечэнне  ВІЧ/СНІДу в РБ-2”, падтрыманым Глабальным Фондам і разлічаным  на 2010-2015 гады.

Чаму Вы  сталі валанцёркай?

Я чалавек грамадскі, люблю камунікаваць з людзьмі, а валацёрская дзейнасць прадугледжвае камунікацыю.

Увогуле валанцёрства – гэта новыя знаёмствы, новыя людзі, падзеі.

Яно заўсёды прыносіць у жыццё штосьці новае, пачынаючы  з розных гульняў і  сканчаючы  словамі і фразамі.

Наколькі валанцёрства патрэбнае грамадству?

Па-першае, гэта занятасць моладзі.

Яна не шастае ў дзіўных месцах з дзіўнымі кампаніямі, а дапамагае  людзям і самаразвіваецца.

Калі валанцёрствам займаюцца людзі старэйшага пакалення, гэта дае ім магчымасць сачыць за новымі тэндэнцынямі ў свеце.

Ці дастаткова валанцёрскаму руху надаецца ўвагі ў беларускім грамадстве?

НедастатковаПра валанцёрства ведае мала людзей.

Калі моладзь чула пра валанцёрства у сваіх навучальных установах – старэйшае пакаленне ўвогуле не ведае, што гэта такое.

Яны лічаць, што нам няма чым заняцца, у нас шмат вольнага часу і пры гэтым нам яшчэ і плацяць.

Часцяком старэйшыя людзі ўспрымаюць валанцёраў у штыкі.

Калі мы хочам данесці ім інфармацыю пра прафілакціку СНІДу, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, яны лічаць, што гэта некультурна  і што асвятляць гэты нам павінна быць сорамна.

Якія праблемы мае валанцёр у Беларусі?

Існуе такая праблема, як неабароненасць валанцёра ў Беларусі. Няма ніводнага закона, які б вызначаў, хто такі валанцёр. У Расіі такія законы ёсць, а ў Беларусі паняцця валанцёр няма.

Вельмі шмат бюракратыі. За кожны крок мы павінны даць справаздачу. Каб правесці якую-небудзь акцыю, трэба прайсці кучу інстанцый.

Валанцёры, калі не вельмі матываваныя, сутыкаюцца з дзяржаўнымі чыноўнікамі і тармазяць на паўдарозе. Надакучывае хадзіць па інстанцыям і валанцёры спыняюцца.

Трэба спрасціць структуру правядзення мерапрыемстваў.

Як  у нашай краіне са спонсаркай дапамогай?

Людзі шукаюць для сябе карысці, а якая можа быць карысць у прафілактыцы здаровага ладу жыцця  альбо зборы грошай для хворага дзяціці?

Але ёсць нейкая падтрымка дзяржавы.

У “Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА”  ёсць дапамога ад выканкамаў. У асноўным нашыя фінансы – гэта нейкія гранты, якія мы выйграем. Пераважна ў Беларусі.

Таццяна, чым Вы збіраецеся зарабляць на жыццё?

Ужо працую, я эканаміст.

А валацёрская дзейнасць – гэта і ёсць валанцёрская дзейнасць, яна бескарыслівая.

Вельмі актыўная дзейнасць у Вас атрымліваецца. Чым займаецеся ў вольны час?

Яго не шмат. Выключаю тэлефоны і адпачываю.

Рада, калі атрымліваецца нармальна паспаць (смяецца).

Размаўляла Аліса Чэкатоўская