Тэатр, які прынёс і радасць і боль…

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Тэатр, які прынёс і радасць і боль…

Што для вас тэатр? Інтрыга? Акторскае майстэрства? Усё гэта так, але не заўсёды, пакуль не з’яўляецца тое, што абсалютна можа перавярнуць бачанне свету адным паходам, на здаецца, звычайны, чарговы дзіцячы спектакль, па ўсім вядомай казцы…

16 кастрычніка ў межах праекта “Школа Ледзі-Лідэр”,  праводзілася дабрачынная акцыя для дзетак з карэкцыйнага цэнтра. Тэатр лялек пайшоў нам насустрач і бясплатна прадаставіў квіткі.

Упершыню 5 дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі былі ў тэатры.

1375284_469840586463492_1769063407_n

1383252_469841086463442_1387582309_n

“Царэўна-жабка” – гэта спектакль, які дзеткі паглядзелі першы раз у сваім жыцці! Немагчыма перадаць, тую радасць, эмоцыі, што проста перапаўнялі іх.

1379576_469841686463382_1727040726_n

Я вельмі люблю тэатр, люблю сачыць за акцёрамі, як яны трымаюцца на сцэне, люблю назіраць ігру, але на гэты раз нават цяжка сказаць ці памятаю я спектакль. Не, памятаю толькі ўрыўкі, але наўрад ці забуду другое, не забуду ледзь прыкметны дотык дзіцячай ручкі, якая быццам бы неўзаважна дакранулася да маёй далоні, на некалькі секунд замерла…і знікла…засталося цяпло і энергія дзіцячай цнатлівай душы. Прашло некалькі хвілін, зноў дакранулася ручка, схапіўшы мае пальцы і, быццам спалохваючыся нечага, адпусціла. Так паўтаралася некалькі разоў. У галаве думкі: што я магу зрабіць?! Чым магу дапамагчы?!…і слёзы на вачах, але нельга плакаць, нельга?! Таму што побач дзеці, яны радуюцца спектаклю, яны радуюцца, пляскаюць у далоні, а некаторыя і не пляскаюць… бо не маюць фізічнай магчымасці…

Спектакль скончыўся. Дзеці задаволеныя бязмеры. А што трэба яшчэ, калі дзеці шчаслівыя?

1375178_469841503130067_206341069_n

Далей чакае парк Жылібера, рака Гараднічанка і качкі з галубамі. Так-так, мы невялікай кампаніяй накіраваліся да ракі карміць качак і галубоў, якія не заставілі нас чакаць.

1374147_469845753129642_1895440185_n

   А вось як гэта было…

1381761_469852396462311_1418406008_n

    І яшчэ…

1383612_469860426461508_1518532892_n (1)

   Дзеці, упершыню былі і ў парку. Дзіва? А гэта на самой справе так і ёсць.

12

Хлопчыкі змаглі парадаваць восеньскімі букетамі сваіх дзяўчынак. на здымку ніжэй, яны толькі плануць, як гэта зрабіць непрыкметна.

67941_469844223129795_1882957177_n

Здавалася, усяго 5 дзетак схадзілі ў тэатр, але яны мелі столькі радасці, колькі, напэўна, не мелі б 100, 1000 звычайных дзетак. Дзеткі з карэкцыйнага цэнтру – незвычайныя і шчасце ў іх своеасаблівае.

546890_469846539796230_151854444_n

Памятаеце, як гавораць, калі шчасце, дык трэба падзяліцца, каб стала яго больш. Мы раздзялілі некалькі гадзін радасці разам з дзеткамі, каб ім было шчасце на добры ўспамін.

Мы ведаем, хто мы ёсць, але не ведаем, кім мы можам быць…

Оля Астроўская

Фота  Ірыны Новік

22 Кастрычніка 2013 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жаночы раман часоў пандэміі. Cерця 6. Крыся выходзіць замуж
    Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х – чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш. Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а […]
  • Гол Марушыча прынёс “Нёману” сёмую перамогу запар
    4 ліпеня гродзенскі клуб атрымаў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце Белаурсі. Падапечныя Ігара Кавалевіча ў Гродна абыгралі Іслач – 1:0. Адзіны гол у матчы на 91-й хвіліне забіў Зоран Марушыч. Сем перамог запар – гістарычная серыя для гродзенскай каманды. Галоўны трэнер ” Нёмана “Ігар Кавалевіч пасля матчу: – Быў цяжкі матч з добрай камандай. У […]
  • Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 8 ліпеня
    Адключэнні гарачай вады ў Гродне пачнуцца ў пачатку ліпеня і завершацца 25 жніўня, паведамлялі раней grodnonews.by у Гродзенскай гарадскай ЖКГ. Для паступовага і раўнамернага адключэння гарачай вады горад падзелены на тры зоны. Першая зона: занеманская частка горада, Прынеманне, частка цэнтра горада – з 8 па 21 ліпеня ў раёнах вуліц: Антонава, Аульская, другі завулак Белуша […]
  • У 2020 годзе ў Беларусі вырасла колькасць перадазіровак ад наркотыкаў
    У Беларусі адзначылі рост колькасці зарэгістраваных выпадкаў перадазіроўкі, паведамілі ў мясцовай міліцыі. Чатыры чалавекі ў 2020 годзе пасля атручвання памерлі. На працягу 2015-2018 гадоў у Гродзенскай вобласці зніжалася колькасць атручванняў. У 2015 годзе іх было 43, а ў 2018 — толькі 4. У 2019 годзе колькасць атручванняў паднялася да 10. За сем месяцаў у 2020 […]
© 2012-2013 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"