Травеньскія Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: 5 пляцовак, 13 майстар-класаў, больш за 130 слухачоў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Травеньскія Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: 5 пляцовак, 13 майстар-класаў, больш за 130 слухачоў

13 траўня 2017 г., ужо ў 4-ы раз у нашым горадзе, адбыліся Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. На працягу дня на 5-ці пляцоўках прайшло 13 майстар-класаў, якія наведалі каля 135 слухачоў.

Праграма Майстэрняў 13 траўня была разнастайнай і насычанай. Прайшлі заняткі па танга і ёзе, псіхалогіі і цыгуну. Удзельнікі даведаліся, як пачаць пісаць, калі хочаш стаць пісьменнікам, а таксама як напісаць добры прэс-рэліз, паслухалі парады для таго, хто хоча стаць трэнерам і даведаліся, хто такія доўлы і як аптымізаваць працу свайго кампутара.

«Прэс-рэліз і не толькі. Як грамадскім актывістам пасябраваць са СМІ», вядучая: Ирына Новік

Самыя наведвальныя заняткі: «Кар’ерны Драйв 2: сэлфі падыходы» ад Ларысы Скварцовай і Таццяны Гіжук, «Падказкі-метафары» ад Юліі Багатырэвіч і «Ёга смеху» ад Касі Рэмбезы.

Удзельнікі Майстэрняў падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі ад наведаных імі майстар-класаў:

Вікторыя Сідаровіч (слухачка майстар-класа Артура Камароўскага «Як знайсці ў сабе пісьменніка і пачаць пісаць»)
«Сёння нам адкрыўся новы свет, які апынуўся нашмат прасцей і прыязней, чым уяўлялася. Пісаць лёгка, пісаць — гэта проста, як дыхаць. Галоўнае знайсці ў сабе гэта жаданне і сілы яго ажыццявіць.»

Майстар-клас «Як адшукаць у сабе пісьменніка і пачаць пісаць«, вядучы: Артур Камароўскі

Наста Федарцова (слухачка майстар-клас Артура Камароўскага «Як знайсці ў сабе пісьменніка і пачаць пісаць»)
«Занятак быў вельмі цікавым і незвычайным, насычаным практычнымі заданнямі. Артур уцягнуў нас у пісьменніцтва з самай першай хвіліны майстар-класа, калі ён прадставіўся не сваім імем і расказаў не сваю гісторыю жыцця, а потым папрасіў нас зрабіць тое ж самае. Мы пісалі без перапынку на розныя тэмы, пра розныя рэчы. Заданні былі вельмі цікавымі. Я зразумела, што пісаць — гэта задавальненне. Не трэба баяцца памылак, адсутнасці таленту ці яшчэ чаго б там ні было. Гэта ўсё надуманае. Калі ты хочаш пісаць -пішы! І ўсё, што табе для гэтага трэба — пачаць. А калі? Прама зараз! »

«Майстэрня трэнерскіх “фішак”», вядучая: Ганка Барадзіна

Даша Парафінюк (слухачка «Майстэрні трэнерскіх» фішак «ад вядучай Ганкі Барадзінай)
«Больш за ўсё спадабалася атмасфера аўдыторыі, было камфортна абмяркоўваць прапанаваныя практыкаванні. Самым карысным было пачуць пра досвед трэнера майстар-класа, абмеркаваць кампетэнцыі трэнераў. Пачуццё атрыманай інфармацыі і прыемная камунікацыя. Дзякуй за прафесіяналізм!»

Трэнінг «Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне«, вядучая: Эльвіра Хмяльніцкая

Майя Ляўчук (слухачка трэнінгу Эльвіры Хмяльніцкай «Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне»)
«Вельмі ўдзячная. У першую чаргу здзіўленая тым, наколькі выкладчык сціпла сябе падае, але адчуваецца, што за яе словамі стаіць вялікі вопыт і гэта вельмі прыемна атрымаць магчымасць бясплатна атрымаць вельмі салідныя веды. На маё здзіўленне, хоць я не маладая мама, для мяне вельмі каштоўнай стала інфармацыі аб тым, як узаемадзейнічаць з дзецьмі. І для сябе я раблю асноўную выснову, што ўсё пачынаецца з сябе, з майго дзяцінства, з маіх узаемаадносін з бацькамі. Я гэта ведала, але сёння вядучая раскрыла гэтую тэму для мяне з новага боку . Яшчэ вельмі спадабалася, што была магчымасць абмяняцца вопытам адзін з адным, удзельнікам выказаць сваё меркаванне. »

Таццяна Гіжук, адна з вядучых трэнінгу «Кар’ерны драйв: сэлфі падыходы»

Кася Рэмбеза (слухачка трэнінгу «Кар’ерны драйв: сэлфі падыходы» ад Ларысы Скварцовай і Таццяны Гіжук)
«Я ў першую чаргу хацела пахваліць прафесійную падрыхтоўку выкладчыкаў. Вельмі цікавы прафесійны падыход. Занятак даў мне вельмі шмат матэрыялу для далейшай працы. Захацелася больш пракансультаваць пытанні, якія ў мяне паўсталі. Занятак быў вельмі добрым трамплінам для мяне. Вельмі класна і вялікі дзякуй. »

Трэнінг “Падказкі метафары”, вядучая: Юлія Багатырэвіч

Ала Кукса (слухачка майстар-класа Юліі Багатырэвіч «Падказкі-метафары»)
На майстар-класе Юліі Багатырэвіч я ўжо другі раз. Гэта вядучая, якая дае мне сілы, жаданне, уменне быць жанчынай, раскрывацца, быць тым, кім я хачу быць. »
Майя Ляўчук (слухачка майстар-класа «Доўла- новая з’ява для соцыума або даўно забытае старое?» ад Ганны Кавалёвай)
«Вельмі натхнёная майстар-класам Ганны Кузняцовай, сэрца радуецца ад таго, што ў нашай краіне, і ў нашым горадзе ў прыватнасці, адраджаецца калісьці забытая традыцыя падтрымкі жанчын пры родах, да родаў і пасля. Мне здаецца гэта вельмі важна, таму што гэта непасрэдна ўплывае на нашых дзетак, на наступнае пакаленне. Спадзяюся, што дзякуючы такому майстар-класу, у тым ліку майстар-класам аб жаночай сутнасці, аб жаночай узаемадапамозе, аб жаночай дружбе, у нас і горад расквітнее яшчэ больш, і краіна падымецца. Я думаю што ўсё пачынаецца з малога, з нашых сем’яў, з сяброўства».

«Аптымізацыя персанальнага кампутара», вядучы Андрэй Мішусцін

Яўген Юнцэвіч (слухач трэнінгу «Аптымізацыя персанальнага кампутара» ад Андрэя Мішусціна)
«Мяне прывяло на трэнінг тое, што мой кампутар у апошні час не вельмі добра працаваў, і я хацеў даведацца нейкія карысныя парады кампетэнтнага чалавека ў гэтым плане. Я цалкам застаўся задаволены, так як гэта вырашыла мае праблемы і таксама я атрымаў навыкі якімі магу дапамагчы сваім сваякам аптымізаваць іх кампутар »

Праграма Гарадзенскія Майстэрні Ведаў пачала сваю дзейнасць восенню 2016 г. Тады ў Гародні адбыліся тры Майстэрні — ў верасні, кастрычніку і лістападзе. Чарговыя Майстэрні ў Гародні пройдуць восенню.

19 Траўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродзенскі стрыт-арт: дзе і каму варта зрабіць сэлфі. Ружова-чорнае графіці
    Гэта графіці на сцяне каля дома творчарці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку спалучае ў сабе амаль несумяшчальнае — дзіцяча-бесклапотны ружовы з сур’ёзным чорным і чымсці нагадвае мульцікі. На яго фоне захацелася зрабіць такое фота. А калі пара задумацца аб суадносінах дзіцячага і дарослага ва ўласным жыцці — глядзіце ў відэа. The post Гродзенскі стрыт-арт: […]
  • Чаго асцерагацца і што шукаць у купальскую ноч
    У ноч на 24 чэрвеня (па старым стылі) адзначаецца Купалле. Лічылася, што коней у Купальскую ноч вядзьмаркі могуць узяць для паездкі на штогадовы Купальскі шабаш. Ён, быццам бы, праходзіў на Лысай гары ў Кіеве. Таму коней не пакідалі на начны выпас, піша пра даўнія традыцыі Новы час Купалле — беларускае традыцыйнае свята, якое мае старажытныя […]
  • Фотафакт: Каля аблвыканкаму гродзенцы выявілі змяю
    Яшчэ не так даўно каля  Новага замка  разгульвалі дзікія качкі, а зараз гараджане  заўважылі каля плошчы Леніна  змяю. Невялікі вуж раніцай 23 чэрвеня перапаўзаў дарогу каля будынка аблвыканкама. Гродзенцы адзначаюць, што ў гэтым годзе змей больш, чым звычайна і сустрэць іх можна ў самых нечаканых месцах.   The post Фотафакт: Каля аблвыканкаму гродзенцы выявілі змяю […]
  • Турысты змогуць паглядзець на Гродна з пажарнай вежы. Пасля яе рамонту
    Гродзенская  пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго  абгрунтоўваюць   неабходнасцю «у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану»,  пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах  трансгранічнага супрацоўніцтва «Польша-Беларусь-Украіна 2014-2020» па праекту «Пажарныя вежы — цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY