Трэнінг для трэнераў у Германіі – цяпер усё залежыць ад нас!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Трэнінг для трэнераў у Германіі – цяпер усё залежыць ад нас!

З 30 сакавіка па 7 красавіка ў нямецкім маляўнічым мястэчку Браўнлагэ прайшоў трэнінг для трэнераў “It’s up to me 4”, у якім прынялі ўдзел 5 трэнерак з Беларусі, дзве з іх, Ганна Барадзіна і Ганна Урбановіч, прадстаўлялі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Трэнінг быў арганізаваны НГА NaturKultur (Брэмен, Нямеччына) у партнёрстве з ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» у межах праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс”. У ім прынялі ўдзел 35 трэнерак і трэнераў з 7 краінаў (Германія, Турцыя, Беларусь, Гішпанія, Македонія, Боснія і Герцагавіна, Грэцыя).

Падчас трэнінга ўдзельнікі пазнаёміліся з рознымі стылямі трэнерства, развілі свае кампетэнцыі ў сферы выступленняў, вучыліся разумець сябе і свае эмоцыі, слухаць іншых і даваць зваротную сувязь, шмат рэфлексавалі над тым, што ўжо ведаюць і чаму яшчэ варта навучыцца.

Па заканчэнні праекта ўдзельнікі ў невялікіх групах спланавалі і правялі ўласныя варкшопы і атрымалі зваротную сувязь ад трэнераў праекта.

Беларускія ўдзельніцы трэнінгу дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Ганка Урбановіч, ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”:

“Ужо ў першы дзень трэнінга нас запыталі: «Як вы хочаце сябе адчуваць пасля праекта? А праз год?» Было вельмі дзіўна на сесіі па мэтавызначэнні пачаць разважаць пра пачуцці і эмоцыі, а не пра веды і кампетэнцыі, якія хочам атрымаць. Наступным пытаннем было: «Што вам трэба пачаць альбо перастаць рабіць, каб дасягнуць такіх адчуванняў?»

Так цягам усяго курса трэнеры запрашалі звяртаць увагу на свае пачуцці і эмоцыі іншых, глядзець на звыклыя рэчы з іншага пункту гледжання, аналізаваць, дыскутаваць, рэфлексаваць.

Адзначыла для сябе адзін з метадаў рэфлексіі, які асабіста мне падаўся вельмі цікавым і эфектыўным: “dialogue partner” (партнёр для дыялогу). На пачатку трэнінга нам прапанавалі выбраць сабе з удзельнікаў партнёра для рэфлексіі, асобу, з якой кожны дзень на працягу праекта можна было б дзяліцца адкрыццямі, назіраннямі, а таксама атрымліваць падтрымку і зваротную сувязь”.

Юля Сымановіч, Adukacyja.Info:

“Да гэтага трэнінгу для мяне прафесія трэнера была троху загадкавай, базавалася больш на інтуіцыі, пачуцці аўдыторыі і асобнага чалавека. Падавалася, што патрэбна нейкае пэўнае прызначэнне, добры досвед і вялікае сэрца, каб быць трэнерам. І так яно для мяне і засталося. Але зараз я стала больш разумець, як гэта робіцца, таямніца стала нечым больш зразумелым, тым, чаму можа навучыцца амаль кожны, калі ўкладзе шмат намаганняў. Які стыль трэнерства больш блізкі мне? Як выглядае, паводзіць і адчувае сябе паспяховы трэнер? Як утрымаць увагу аўдыторыі? Што рабіць з пачуццямі – сваімі і ўдзельнікаў? І што рабіць, калі ўсё пайшло не так? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы шукалі на трэнінгу, спрабавалі, цярпелі неўдачы, спрачаліся, дамаўляліся, крэатывілі і атрымоўвалі падтрымку і крытыку трэнерскай каманды. Я вярнулася натхнёнай і з разуменнем сваіх слабых і моцных трэнерскіх бакоў”.

Ганка Барадзіна, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:

“Яшчэ да трэнінгу мы атрымалі для самарэфлексіі Мадэль кампетэнцый трэнера, распрацаваную рэсурсным цэнтрам SALTO ў супрацы з міжнароднымі экспертамі і трэнерамі. Мне было вельмі цікава і карысна паразважаць, якімі кампетэнцыямі і ведамі я валодаю, што хацелася б паглыбіць на трэнінгу, чым яшчэ буду займацца пасля яго, што атрымалася развіць.

Як зазначылі арганізатары, толькі 30% ведаў і кампетэнцый мы змаглі набыць на самім 8-дзённым трэнінгу, астатнія 70%, як кажа сама назва трэнінгу – It’s Up To Us (англ. “залежыць ад нас”). Таму будзем запаўняць свае прагалы ў ведах, камунікаваць з ментарамі і іншымі ўдзельнікамі, развіваць сумесныя праекты і, вядома, практыкаваць свае трэнерскія навыкі дома ў Беларусі. Так што чакайце новых мажлівасцяў! Пакуль што я збіраюся 13 траўня падзяліцца набытымі трэнерскімі “фішкамі” на Гарадзенскіх майстэрнях ведаў, спадзяюся, там і пабачымся!”

Міла Высоцкая, “Лабараторыя медыяцыі і практычнай канфлікталогіі” (Філіял РГСУ г. Мінск)

“Для мяне было цікава назіраць за тым, як трэнеры з розным стылем правядзення трэнінгу працуюць разам. Больш за тое, неацэнным было адсочваць, як матэрыял, прадстаўлены ў рамках розных стыляў, успрымаецца і засвойваецца. Зразумела, што ў сваёй працы мы не заўсёды дзейнічаем выключна ў адным стылі, але неабходна знайсці баланс і па максімуму выкарыстоўваць моцныя бакі сваёй асобы.

Напэўна, самым важным для мяне за гэтыя 8 дзён была магчымасць адчуць яшчэ раз, наколькі важна браць адказнасць за кожны свой крок і мець уяўленне аб тым, куды ты хочаш у выніку прыйсці. Не толькі ў працы трэнера, але ў цэлым у жыцці”.

Глядзіце відэа з праекта:

Фота і відэа: Стэфан Лакіч

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Самы незвычайны шлем і яркі касцюм вызначаць на вясновым свяце веласіпедыстаў GrodnoRovarFest
    Веласіпедны сезон афіцыйна адкрыецца ў Гродне 7 мая. «ВелаГродна» запрашае да ўдзелу ў свяце ўсіх веласіпедыстаў горада. Акрамя велапрабегу ў праграме будуць майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Самыя маленькія гродзенскія раварысты прымуць удзел у Дзіцячым велазаезде. Дасведчаныя кіроўцы экалагічнага транспарту правераць свае сілы ў веласіпедным лабірынце і будуць змагацца ў велаболе. Пасля фінішу адбудзецца конкурс […]
  • 150 словаў пра эСэСэСэР. Пра любоў да савецкага
    Маральны кодэкс будаўніка камунізма п.1. «…любовь к социалистической Родине, к странам социализма».   У савецкай, другой эканоміцы свету тых часоў, не хапала якаснай тканіны. Да таго не хапала дызайнераў, краўцоў, прадаўцоў… А можа гэта ўсё было? Але прыстойнай адзежы было вобмаль. Крута лічылася “натрапіць” на сукенку польскай, паліто чэшскай, боты югаслаўскай вытворчасці. А ўжо буржуйскія […]
  • На БелАЭС у Астраўцы прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні
    27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару. Былі задзейнічаны падраздзяленні КДБ, МУС, Памежнага камітэту, МНС і іншых дзяржаўных органаў, інфармуе прэс-служба КДБ. Гэта было адно з планавых мерапрыемстваў у сферы бяспекі станцыі. Асноўнай мэтай вучэнняў бола забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў […]
  • Поўныя аўтобусы літоўцаў едуць у Гродна за таблеткамі і алкаголем: чаго шукае ў Гродне большасць бязвізавых “турыстаў”?
    4-5 раз у тыдзень з цэнтра Вільнюса ў бок Беларусі едуць поўныя літоўцаў аўтобусаў. Нягледзячы на ​​тое, што аўтобусы называюцца турыстычнымі, на самай справе немалая частка турыстаў, якія цікавяцца спадчынай ВКЛ, вяртаюцца з поўнымі торбамі беларускіх лекаў, трыкатажу і алкагольных напояў, паведамляе Delfi са спасылкай на LNK. «Лекі і алкаголь там танней, чым у Польшчы», […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY