Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў

«Нашыя дзеці не падобныя да нас. Да каго яны падобныя? Да свайго часу, адно да аднога».
Святлана Алексіевіч, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры.

Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які ствараецца на базе «Універсітэту Залатога Веку», запрашае людзей рознага ўзросту стаць валанцёрамі.

Каго мы шукаем?

Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Нам патрэбныя:

Асобы, якім цікава было б працаваць ў камандзе з разнастайнымі людзьмі ды індывідуальна, развіваць навыкі камунікацый, разумець людзей пасляваеннага і сучаснага пакалення, наладжваць сяброўскія сувязі, выконваць рэальна патрэбныя задачы і атрымліваць задавальненне ад добрых справаў, атрымаць веды і досвед догляду за сталымі людзьмі, кансультацыі з прафесіяналамі.

Моладзь, адкрытая да новага і пераасэнсавання ўжо вядомага, якой бы было цікава вучыцца і развівацца, займацца фандрайзінгам, працаваць з медыя, арганізоўваць акцыі, збіраць успаміны і ствараць цікавыя медыя-прадукты.

Чым будзем займацца?

Асноўныя накірункі працы Цэнтра:

  • Персанальнае ментарства, дапамога немабільным і маламабільным сталым людзям
  • Вусная памяць, праца з успамінамі
  • Арганізацыя акцый, падзей, сустрэч, кампаній
  • Праца з партнёрамі і медыя (фандрайзінг, піяр, сацсеткі)
  • Навучанне і абмен досведам

Таксама мы адкрытыя да любых іншы прапаноў, якія былі б цікавыя вам і карысныя грамадству.

Што мы прапануем?

Ваш унёсак у працу праекта, скіраванага на паляпшэнне якасці жыцця людзей і паразумення паміж рознымі пакаленнямі, досвед працы ў камандзе адданых, добрых, шчырых людзей, падтрымка ад іншых удзельнікаў і каардынатараў.

Рэкамендацыі і рэальны досвед працы для вашага рэзюмэ, магчыма праходжанне практыкі для студэнтаў. Развіццё навыкаў працы з людзьмі, досвед працы з вуснымі ўспамінамі і стварэння медыя-прадуктаў, навыкі камунікацыі (у тым ліку з замежнымі партнёрамі), навучанне ў экспертаў.

Колькі гэта зойме часу?

Ад 2 гадзін на месяц, у залежнасці ад вашых магчымасцяў ды жаданняў. Падбярэм расклад, які будзе вам пасаваць.

Як стаць удзельнікам?

Каб стаць валанцёрам і атрымаць заяўку на першую сустрэчу, неабходна запоўніць электронную анкету або атрымаць друкаваную ў офісе “Універсітэту Залатога Веку” (Будзёнага, 48а-63).

Кантакты: Ганка Барадзіна (вкфб, hanna.baradzina@gmail.com, +375297792883)

Прагледзець прыклады добрых справаў, якімі займаюцца валанцёры ва “Універсітэце Залатога Веку”.

Праект “Універсітэт Залатога Веку: развіццё актыўнасці і самадапамогі сталых жыхароў Гродна” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

21 Кастрычніка 2015 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY