“Цэнтр “Трэці сектар” актыўна ўдзельнічае ў міжнародным валантэрскім руху

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Цэнтр “Трэці сектар” актыўна ўдзельнічае ў міжнародным валантэрскім руху

За два гады гады арганізацыя прыняла ў сябе 15 валанцёраў з Польшчы. Актыўны ўдзел арганізацыі ў праграме “Еўрапейская валанцёрская служба” (EVS) распачаўся ў 2009 г. Тады ўвосень у арганізацыю прыехалі нашыя першыя дзьве валанцёркі – Клаўдыя і Гося. Здарылася гэта дзякуючы нашаму супрацоўніцтву з “Таварыствам міжкультурных і міжнародных абменаў “Анавой” з Беласточчыны. Дзяўчыны займаліся ў асноўным журналістыкай – рабілі матэрыялы для газеты і радыё “Твой Стыль”, шукалі і перакладалі інфармацыю для электроннай рассылкі “Кроніка грамадзкага жыцця Гродзеншчыны”, арганізоўвалі заняткі для мясцовай моладзі па польскай і англійскай мовах, рабілі беларуска-польска-англійскія пераклады. Валанцёрскі праект аказаўся надзвычай удалым і “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Анавоем” вырашылі працягнуць супрацу ў гэтым кірунку. Ужо ў ліпеня мы чакаем новых дабраахвотнікаў з Польшчы, а пакуль сваімі ўражаннямі ад побыту і працы ў Гродне дзеляцца нашыя папярэднія валанцёры. Клаўдыя Пражмоўска, 27 год, Дэнбіца: Калі я кажу, што люблю Беларусь, гэта значыць, што мне падабаецца не яе гарадскі ландшафт або тэхнічныя выгоды (ці наадварот – іх адсутнасць), перш за ўсё я кажу пра людзей, сярод якіх жыву: маіх калегаў, гасцей, сяброў… Правілы паводзінаў у кожнай краіне розныя. Мне прыйшлося даволі доўга прывыкаць да мясцовых. Спачатку мне падалося, што ў дзелавых адносінах, нават у крамах, беларусы занадта афіцыйныя і недаступныя, нават непрыемныя. Потым я ўсвядоміла, што гэта – павярхоўнае ўспрыманне. Насамрэч, людзі тут добразычлівыя, ахвотна дапамагаюць адзін аднаму. А першапачатковая замкнёнасць, магчыма, форма абароны. Беларусы добрыя прафесіяналы і спецыялісты ў сваіх напрамках дзейнасці, прыкметна, што яны не баяцца ніякай працы і да любой працы ставяцца з павагай. Праўда, зазначыла я і два выключэнні – службоўцы дзяржаўных устаноў і афіцыянты. Мы любім Гродна не толькі за яго архітэктурныя помнікі і гістарычную каштоўнасць, але і за тых, хто тут жыве. Для нешматлікіх турыстаў гэта не мае значэння, а для тых, хто прыязджае сюды да сваіх сяброў, гэта так. Гося Марчык, 26 год, Кракаў Калі я навучалася на пятым курсе філфаку Ягелонскага ўніверсітэту і вывучала культуру Расіі і суседніх народаў, я задумалася, што буду рабіць пасля абароны дыплом. Я ведала, што сітуацыя на рынку працы складаная, акрамя таго, я хацела жыць сваім жыццём – далёка ад бацькоў, лепш за усходняй мяжой Польшчы. Прасторай былой СССР я захаплялася даўно, таму і паступіла на філфак. Тады ўзгадала пра праграму EVS, дзякуючы якой я магла здзейсніць свае мары і планы ды паехаць працаваць у краіну Усходняй Еўропы. Сярод розных прапановаў праектаў па ЕВС я звярнула асаблівую ўвагу на адну. «Цэнтр «Трэці сектар» з Гродна прапаноўваў праект «Польская моладзь у «Тваім Стылі». Арганізацыя шукала валанцёраў для журналісцкай працы – акурат тое, што мне хацелася паспрабаваць. Чым даўжэй я жыла ў Гродна, тым больш адчувала, што гэта МОЙ горад. З цягам часу я ўсё мацней прывязвалася да людзей і прывыкала да ладу тутэйшага жыцця, які абсалютна адрозніваецца ад ранейшага кракаўскага. Сумую па Гародні і дагэтуль…

Кінга Дышэровіч

Кінга Дышэровіч, 20 гадоў, Лодзь – Як у некалькіх сказах змясціць тое, што адбывалася цягам трохмесячнага валантэрства ў гарадзенскім “Трэцім Сэктары”? Наўрадці гэта магчыма, але паспрабую вось так: Э – як праграма ЭВС, якая дае моладзі магчымасць працаваць валянтэрам ў іншай краіне і пражыць жыццёвую авантуру. В – як валянтэрства, форма працы ў ТС, ад якой атрымоўвала вялікае задавальненне. С – як сустрэчы, афіцыйныя і прыватныя, падчас якіх мы ўзаемна пазнавалі сябе і свае культуры. Ў – як… беларуская мова, на якой я працавала і па якой праходзіла заняткі. Г – як Гародня. Напішу толькі “Гародня, я люблю цябе!” 😉 А – як арганізацыя “Трэці Сэктар”, якая прыняла мяне на гэты праект і ў якой я сустрэла цудоўных людзей! А – гэта таксама Аўгустоўскі канал, які наведала ў рамках працы. Р – як разнастайнасць спраў, якімі я займалася, мела магчымасць праверыць сябе ў самых розных сітуацыях. О – як офіс, у якім правяла шмат часу ў тыя гарачыя месяцы і з якім зараз маю добрыя ўспаміны. Д – як досьвед, каторым напэўна скарыстаюся ў будучыні. А таксама (ня толькі мой) дзень народзінаў, які святкавалі супольна. Н – як Новы Свет, у які закахалася пасля першага шпацыру ды неаднаразова туды вярталася. Н – гэта таксама Новае і Незабыўнае – новая праца, новае асяроддзе і новыя людзі! І – і што яшчэ? Можа, лепш проста шчыра напісаць, што той час, які правяла ў “Трэцім Сектары”, запомніцца мне на доўгія гады як насычаны пазітыўнымі пачуццямі і ўражаннямі!!! Ася Славіньская, 23 гады, Познань: – Цягам трох месяцаў, якія я правяла ў Гродна падчас Еўрапейскага валантарыяту, пазнаёмілася з вялікай колькасцю цудоўных людзей, да таго ж удзельнічала ў розных цікавых падзеях, напрыклад, у ІІІ Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску, сустрэчы з польскай пісьменніцай Вальгай Такарчук, з гродзенскімі мастакамі – Іваноўскім, Блудавым. Мне ўдалося наведаць некалькі вельмі цікавых мясцін у Беларусі – Полацк, Віцебск, Воршу, Навагрудак, возера Свіцязь, Мінск, Берасце і Іўе. У апошнім убачыла мясцовую абшчыну татараў і тое, як яны святкуюць Дзень Ашура. Важным элементам майго жыцця ў Гродне былі таксама заняткі ў межах Школы маладога журналіста, дзякуючыя кім я пазнаёмілася з беларускай моладдзю, і навучылася шмат рэчам, звязаным з працай журналіста. Гэтыя веды мне значна дапамаглі ў маёй працы ў рэдакцыі газеты і радыё “Твой Стыль”, а таксама ў працы над рассылкай “Кроніка грамадзкага жыцця Гродзеншчыны”. Цікавым досьведам была таксама маё падарожжа да Вільні, а яшчэ ўдзел у семінары tri.net у Варшаве. Падчас праекта назірала за выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй, а яшчэ за грамадскім і культурным жыццём Гродзеншчыны, што значна ўзбагаціла мае веды пра Беларусь. Калі я была на такім адмысловым трэнінгу для валанцёраў па прыездзе ў іх краіну валантэрскай працы, то пазнаёмілася з іншымі валантэрамі з Нямеччыны і Аўстрыі. Разам з іншымі валантэрамі некалькі разоў наведвала рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей і разам з імі арганізоўвала ім вольны час. Мой праект мне падаецца вельмі ўдалым, дзякуючы яму я атрымала вельмі шмат новых досьведаў, знаёмстваў і энергіі для наступнай дзейнасці. Ася Тарноўская, 29 гадоў, Лодзь: – Беларусь не была маім першым выбарам. Нават не другім альбо трэцім. Я марыла пра гарачую Іспанію, альбо, у іншым выпадку, пра далёкую Грузію. На самой справе, гэта Беларусь выбрала мяне. Я не зусім веру ў наканаванне лёсу, але веру ў шчаслівыя супадзенні. Такім шчаслівым супадзеннем стаў для мяне праект у Гродне. На яго працягу я ўдасканаліла свае здольнасці да фатаграфавання, набыла журналісцкую практыку. Вядома, пачатак быў цяжкім, асабліва з-за мовы. Мая расейская без дапамогі жэстаў у прынцыпе не існавала, а беларускую я ведала толькі на слых. У рэшце рэашт, зусім нечакана для сябе я палюбіла родную мову беларусаў. Спачатку я ставілася да яе крыху насцярожана, асцерагаючыся “кепскага ўплыву” на толькі засвоеныя асновы рускай мовы. Але з часам мне ўдалося адаптавацца да гэтай сумесі “чужародных словаў” і больш эфектыўна карыстацца абедзьвюма мовамі. На працягу гэтых некалькіх месяцаў я аказалася ў стане цалкам пагрузіцца ў беларускую культуру. З цікаўнасцю я назірала за бягучымі падзеямі, за іх абмеркаваннямі, за мясцовымі жыхарамі і за самой сабой. З часам геаграфія гораду перастала быць для мяне сакрэтам. З’явіліся любімыя мясціны і, што самае важнае, сімпатыі. Не ведаю, наколькі, у рэшце рэшт, мне ўдалося прасякнуцца беларускай культурай. Не ведаю, ці стала экспертам у ёй. Тым не менш, я не маю аніякіх сумневаў у тым, што Беларусь, у прыватнасці, Гродна, на тры месяцы стаў маім домам. Пра свой ЕВС праект у Гродне Ася Тарноўская разам з Асяй Славінскай і Янам Кіршэнбаумам зрабілі прэзентацыйны фільм, які можна паглядзець тут. Ася БрындзаАся Брындза, 24 гады, Катавіцы: – Удзел у праекце ЕВС даў мне цудоўную магчымасць асабістага развіцця, пазнаёмілася з файнымі людзьмі і абсалютна новымі. іншымі мясцінамі. Магу смела казаць. што той час у Гродна быў адным з самых прыгожых у маім жыцці, і я заўсёды буду згадваць маю працу і жыццё ў Гродне. Горача раю ўдзел у Еўрапейскай валантэрскай службе ўсім, хто цікавіцца светам і людзьмі, не баіцца выклікаў і адкрыты на новы досьвед. Александра Вэнглож, 27 год, Цешын: – Пра валантэрства ў Беларусі я даведалася з Інтэрнету. Падала сваю заяўку, бо адчула патрэбу дапамагчы іншым, якія маюць больш фізічных і інтэлектуальных абмежаванняў. Ну яшчэ мне хацелася правесці некалькі месяцаў у Беларусі. Мой праект палягаў на дапамозе выхавацелькам у апецы хворымі дзецьмі ў рэабілітацыным цэнтры. Я дапамагала іх карміць, арганізоўвала гульні і забавы, улічваючы ўзрост і зацікаўленасці дзіцёнка, дбала пра іх бяспеку, напрыклад, падчас шпацыру на вуліцы. З іншага боку, дзеці дапамаглі мне стаць больш адкрытай іншым людзям і іх патрэбам. ЕВС у Гродне дапамог мне не толькі ў пошуку таго, што хачу рабіць у жыцці, у змене прыярытэтаў і ў асабістым развіцці, але таксама даў магчымасць пазнаць Беларусь, якую дагэтуль не ведала (культура, звычаі, мова і г.д.) Праца да таго ж вымагала поўнага заангажавання, прыносіла мне шмат радасці, задавальнення і ў пэўным сэнсе самарэалізацыі. Аня Лашчынская, 24 гады, Уроцлаў: Прыезд на ЕВС у Гродна быў натуральным вынікам маёй тагачаснай дзейнасці – ужо 6 год займаюся тэмай Беларусі. Мой першы кантакт з Еўрапейскім валантарыятам быў выкліканы акурат Беларуссю і ў канчатковым выніку – “прызямлілася” тут. Гэта дакладна непаўторны досьвед – жыць сярод тых людзей 3 месяцы і пазнаваць іх з іншай перспектывы, чым падчас некалькі дзённых падарожжаў на Беларусь. Усе веды пра гэты край, мясцовых людзей, сучасную сітуацыю мяне ўражваюць. Вучышся нанова, а мімаволі думаеш, што ўсё гэта ведаеш! Заўважыла, што апавядаючы сваім знаёмым пра побыт тут, найчасцей ужываю слова “дзівосны”. Ну і можа такая ўласна прыгода ЕВС у Беларусі – акурат дзівосная. Кася Красуцкая, 24 гады, Кракаў: У Польшчы і далей на Захадзе Беларусь часта бачыцца як белая пляма на мапе Еўропы. У маім выпадку гэтая пляма пачала набіраць колераў пасля майго першага візіту ў край над Нёманам і Свіслаччу ў маі 2009 году. Мяне зачаравала яго нязвыклая гісторыя. Хацелася больш. Адсюль узнікла ідэя на валантарыят у Беларусі. Лічу, што чалавек найбольш вучыцца падчас падарожжаў і праз уласны досьвед. Валантарыят у Гродне дазволіў мне ўбачыць жыццё ў Беларусі з перспектывы звыклага жыхара. Сустрэчы з людзьмі, размовы і праца ў “Трэцім сектары” дазволілі мне пазнаць Беларусь, пра якую немагчыма даведацца з кніг ці мас-медыя. Маю надзею, што веды і досьвед, здабытыя падчас ЕВС-у ў Гродне, буду выкарыстоўваць і перадаваць далей у маёй будучай працы. Валантэрскія праекты ГА “Цэнтр “Трэці сектар” рэалізуюцца ў межах Праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні”, акцыі “Еўрапейская валантэрская служба”. Пра магчымасці ўдзелу ў праграме для маладых беларусаў можна паглядзець па спасылцы тут.

16 Чэрвеня 2011 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Першы канцэрт ля фантана прайшоў у парку Жылібера
    Ад 22 ліпеня у Гродне стала на адну нагоду больш выбрацца суботнім днем у парк Жылібера. З гэтага дня па выходных каля фантана будуць  праходзіць канцэрты гродзенскіх творчых калектываў. Адкрыў шэраг мерапрыемстваў выходнага дня народны вакальны ансамбль «Гармонія» пад кіраўніцтвам Наталлі Шамлі, што ад 1982 года працуе пры абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Калектыў добра […]
  • Законы “Фарадэя” vs гаджэты. Як фізіка спрыяе развіццю барнай культуры Гродна
    Два сімпатычныя хлопцы атлетычнага целаскладу, апранутыя ў чорнае, гасцінна віталі падыйшоўшых словамі: “Месцаў няма”. Ішла 15-я хвіліна пасля аб’яўленага на вечар 21 ліпеня часу “Х”, калі было прызначана адкрыццё новага бара “Фарадэй” у Гродне. “Гэты месца для тых, хто шукае эмоцый і не можа знайсці іх у іншых месцах. Сюды будуць прыходзіць, каб адключыцца ад […]
  • Прапановы працы ёсць, але зарплаты — не вельмі. У Гродне прайшоў кірмаш вакансій
    Ярмарка вакансій для ахвотных знайсці працу ў галінах гандлю, грамадскага харчавання і паслуг прайшла ў Гродзенскім цэнтры занятасці 21 ліпеня. Такія мерапрыемствы праходзяць тут амаль штотыдзень, каб даць магчымасць патэнцыйным супрацоўнікам непасрэдна сустрэцца з працадаўцамі і адразу прайсці размову па прапанаваных вакансіях. “Калі прадпрыемствы маюць патрэбу не ў адзінкавых спецыялістах, а ў вялікай колькасці кадраў, […]
  • «Чаму Пагоня?» — «А чаму — не?» На мытні затрымалі студэнта летняй школы «Руху «За Свабоду»»
    Гадзіны часу і спазнення на цягнік каштавала Паўлу Антусевічу паштоўка з Пагоняй, знойдзеная мытнікамі ў асабістых рэчах пры пераходзе мяжы. Студэнт вяртаўся з летняй школы «Руху «За Свабоду». Паведамленне пра інцыдэнт з’явілася на старонцы прэс-сакратара руху Вольгі Быкоўскай каля 15 гадзін 21 ліпеня. У 16.30 у тэлефоннай размове Вольга паведаміла, што, пратрымаўшы гадзіну і зрабіўшы […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY