Цэнтр “Трэці сектар” браў удзел у МедыяМэнэджмэнтФоруме

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Цэнтр “Трэці сектар” браў удзел у МедыяМэнэджмэнтФоруме

Удзел у Форуме, які праходзіў 17-19 лістапада ў Мінску, узялі каля 100 прафесіяналаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Швецыі, Расіі, Славакіі і Германіі.

Удзельнікі Форуму абмеркавалі сітуацыю на беларускім і еўрапейскім медыярынку, выклікі, якія стаяць перад мэнэджэрамі журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў.

Красильщик

Выдавец «Медузы» Ілля Красільшчыкаў распавядае, як арганізаваны працэс планавання працы рэдакцыі.

Халлинг

Пра тое, як больш лёгка кіраваць зменамі, удзельнікам Форуму распавяла Ірына Халлінг (Швецыя)

Быковский-1

Паўлюк Быкоўскі дзеліцца сваім бачаннем таго, як сацыяльныя сеткі будуць уплываць на працу медыярэсурсаў.

Асноўную частку мерапрыемства склалі майстар-класы, звязаныя з распрацоўкай стратэгіі развіцця медыярэсурсаў, іх манетызацыі, стварэння і прасоўвання якаснага кантэнту, кіравання камандай.

Репкова

Таццяна Рэпкова (Славакія) з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных у Еўропе экспертак па медыямэнэджмэнце. Падчас Форума ў Мінску Таццяна падзялілася сваім бачаннем таго, з якімі праблемамі ўжо сёння сутыкаюцца медыяпраекты.

Слуцкая

Прызадумаліся. Юлія Слуцкая (Прэс-Клуб) і Марына Золатава (справа, tut.by)

Разам з «Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» арганізатарамі Форуму стала Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, на базе якога і праходзіла мерапрыемства.

У пачатку 2017 г. гэтыя ж партнёры плануюць арганізаваць стацыянарна-дыстанцыйную Школу медыямэнэджмэнта, удзельнікамі якой стануць у першую чаргу кіраўнікі рэгіянальных медыяпраектаў.

Матэрыялы Форуму, а таксама іншую карысную інфармацыю для медыямэнэджэраў можна знайсці ў групе ў Фэйсбуку.

Фота Ірыны Новік

22 Лістапада 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY