Цёплыя ўспаміны з турэцкага ЕВС-праекта

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Цёплыя ўспаміны з турэцкага ЕВС-праекта

26 лістапада на After-EVS-Party дзяўчаты, якія прынялі ўдзел у прекце ў Турэччыне, падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Сустрэча атрымалася жывой, цікавай і па-ўтульнаму хатняй. Дзяўчаты захапілі з сабой трохі кастрычніцкага турэцкага сонца.

evs-afterparty

 

evs-afterparty

Ганна, Алёна і Ульяна, якія прадстаўлялі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у праекце, распавялі  пра свой кароткатэрміновы ЕВС і пра мажлівасці падобных праектаў для гарадзенскай моладзі а таксама моладзі з абмежаванымі магчымасцямі. З вялікім захапленнем яны дзяліліся сваімі ўспамінамі пра праект, падтрымліваючы словы фотаздымкамі.

У форме віктарыны пазнаёмілі ўсіх прысутных з цікавосткамі Турэччыны.

evs-afterparty

Напрыканцы сустрэчы гасцей чакалі турэцкія прысмакі і цёплая гарбата.

evs-afterparty

Праект быў зрэалізаваны ў межах адной з акцый праграмы Еўрасаюза “Erasmus+” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Фота: Наста Федарцова

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца
    Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх – рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 – ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда». Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6 г. […]
  • Беларусы не атрымаюць біяметрычныя пашпарты ў студзені 2020
    Дату выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў змянілі, паведамляе TUT.BY. Першапачаткова планавалася ўвесці іх у студзені 2019, пазней — у студзені 2020. — Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, — сказаў карэспандэнту TUT.BY намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. — Ведамства узгадняе пэўныя пытанні. Над пераходам на ID-карткі […]
  • “Нёман” пачаў з перамогі над “Данбасам” у Кантынентальным кубку
    15 лістапада ў стартавым матчы паўфінальнага турніру Кантынентальнага кубка ў польскім Кракаве “Нёман” быў мацнейшы за чэмпіёна Украіны “Данбас” з Данецка – 4:3 (АД). Вырашальны кідок у авертайме на свой рахунак запісаў Сцяпанаў. “Нёман” – “Данбас” – 4:3 галы: 01:58 1:0 – Ляўша (Хурры, Рэмезаў) 09:02 2:0 – Сцяпанаў (Кіслы, Рэмезаў, – бол.) 24:15 2: […]
  • Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродненцы зніклі на заробках
    Пошукава-выратавальны атрад “ЦэнтрСпас” размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру. Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY