У Беларусі праходзіць Тыдзень годнага даўгалецця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Беларусі праходзіць Тыдзень годнага даўгалецця

Не пакінуць анікога ў адзіноце! Пад такім лозунгам у Бабруйску, Гродна, Мінску, Наваградку, Наваполацку і шэрагу іншых гарадоў Беларусі з 28 верасня да 4 кастрычніка праходзяць мерапрыемствы Тыдня, ініцыяванага кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Сярод ініцыятараў Тыдня – і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

Знаёмім з заяўленымі у праграму Тыдня мерапрыемствамі.

Гродна: прэзентацыі УЗВ

У Гродна ў межах Тыдня з 28 верасня да 2 кастрычніка штодзённа адбываюцца прэзентацыі “Універсітэту Залатога Веку“.

Сёлета гэтая адукацыйная пляцоўка прапануе сталым гарадзенцам больш за 40 розных курсаў і клубаў, а таксама цэлы шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на інтэлектуальную, сацыяльную, фізічную актывізацыю сталых людзей, а таксама прасоўванне іх правоў і інтарэсаў.

Прэзентацыі гарадзенскага УЗВ будуць праходзяць на гэтым тыдні штодня ў 11.00 і 15.00.

Прэзентацыі арганізаваныя сябрамі кааліцыі – грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і некамерцыйнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Мінск: Бяспека сталых людзей 2020-2021

Семінар для спецыялістаў з арганізацый-грантаатрымальнікаў правялі 29-30 верасня супрацоўнікі міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне“.

Удзельнікі трэнінга вучыліся працаваць з такімі пытаннямі, як неўратызацыя сталых людзей, стварэнне псіхалагічна бяспечнага асяроддзя для сталага чалавека ў сям’і, арганізацыя тэлефоннай псіхалагічнай падтрымкі сталых людзей у стане панікі, алгарытм працы валанцёраў са сталымі людзьмі ў час ізаляцыі, выкліканай пандэміяй.

Мінск: даць кнізе другое жыццё

Прэзентацыя пяцігадовага юбілея ўдзельнікаў валанцёраў сталічнага “Універсітэту Трэцяга Узросту” у сацыяльным праекце «Кнізе другое жыццё» адбылася 25 верасня ў мінскай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

У час сустрэчы былі падведзеныя вынікі ўдзелу сталых валанцёраў у гэтым праекце, абмеркаваныя перспектывы развіцця валанцёрскага руху, які дзейнічае на базе Універсітэта ўжо 5 гадоў.

Наваградак: пешаходная экскурсія для сталых людзей

Уключыць сталых людзей горада ў вывучэнне гісторыі малой радзімы, у развіццё кірункаў “вусная гісторыя” і “памяць” – такую мэту ставілі перад сабой супрацоўнікі Наваградскага гістарычна-краязнаўчага музея, якія зладзілі гэтую экскурсію 29 верасня.

Наваполацк: майстар-клас па маляванні

Маляваць у тэхніцы простага алоўка і акварэлі вучыліся сталыя людзі, якія наведалі 28 верасня майстар-клас “Падмалёвак” гуртка мастацкай творчасці “Атмасфера мастацтва”.

Удзельнікі гэтых заняткаў змаглі атрымаць станоўчыя эмоцыі: радасць творчасці, захапленне цела ад судотыку з алоўкам і фарбамі, з мастацтвам ў новай тэхніцы малявання.

Мерапрыемства было арганізавана аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Наваполацкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Бабруйск: адкрыццё новага сезону “Акадэміі 55+”

Пазнаёміцца з арганізатарамі і выкладчыкамі Акадэміі, праграмай заняткаў на 2020-2021 гг. змогуць сталыя жыхары Бабруйска, якія падалі сёлета заяўкі на ўдзел у занятках гэтай адукацыйнай пляцоўкі для сталых людзей.

Святочная сустрэча, прысвечаная пачатку новага навучальнага года Акадэміі, прайшла 30 верасня.

Кобрын: прэзентацыя Універсітэту Залатога Веку

Прадстаўленне вынікаў пяці гадоў працы кобрынскага УЗВ адбудзецца 2 кастрычніка на раённым сходзе педагогаў.

Асобна будзе прэзентаваны досвед дзейнасці гісторыка-краязнаўчай секцыі УЗВ “Кобрынскі ключ” па вывучэнні гісторыі роднага краю і папулярызацыі кнігі “Карані і кароны”. Гэтае выданне, прысвечае гісторыі Кобрына першай паловы 20 ст., падрыхтаванае ўдзельнікамі секцыі.

Мерапрыемства арганізавана грамадскім аб’яднаннем “Клуб дзелавых жанчын “Бона”, якое з’яўляецца сябрам кааліцыі “За годнае даўгалецце”. 

Баранавічы: дабрачынная акцыя

Грамадскае аб’яднанне “Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын “Прэстыж” сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання Баранавіцкага раёна з 2 па 7 кастрычніка правядзе дабрачынную гігіенічную акцыю. 

Прадстаўнікі ваеннага пакалення Баранавіцкага раёна, якія пражываюць у вёсках атрымаюць па месцы свайго жыхарства бязвыплатна пасцельную бялізну, якая была пашыта валанцёрамі “Баранавіцкага клубу дзелавых жанчын “Прэстыж” за ўласныя сродкі. 

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2018 г.

Галоўным фокусам яе працы ў мінулым годзе з’ўлялася сумесная падрыхтоўка прапановаў да зместу Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030”.

Чатыры прадстаўнікі кааліцыі запрошаныя да ўдзелу ў Працоўнай групе, якая займалася стварэннем праекта стратэгіі. У іх ліку – старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Адным з галоўных прыярытэтаў кааліцыі з’ўялецца таксама арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з забеспячэннем роўных правоў і магчымасцяў для людзей усіх пакаленняў.

1-2 кастрычніка мінулага года адбыўся Форум годнага даўгалецця, арганізаваны кааліцыяй.

01 Кастрычніка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродно 25 октября: вытаскивали из автомобилей, “помечали” задержанных, забирали 14-летних
    Около тысячи гродненцев собрались на Советской улице 25 октября – последний день “народного ультиматума”. Силовики задержали около 80 человек. Два человека пострадали, одного гродненца “пометили” в РОВД, несколько человек вытащили из двух автомобилей за, по версии очевидцев, блокировку движения спецтранспорту. Одного гродненца забрали из Октябрьского РОВД на скорой – его избили, сообщили очевидцы Hrodna.life.  25 […]
  • МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока
    Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока №1, паведамілі ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду), піша БелТА. “23 кастрычніка калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні зменаў у ліцэнзію ДП “Беларуская АЭС” на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай […]
  • «Не чапайце дзяцей». Што адбываецца ў гродзенскім дзіцячым хоспісе пасля візыту ДФР
    Горадзенскі дзіцячы хоспіс прыйшла аглядаць міліцыя. Яго высяляюць з памяшканьня. За суткі сума пералічаных хоспісу ахвяраваньняў вырасла ўдвая, піша “Радыё Свабода”. Што цяпер адбываецца ў арганізацыі, якая дапамагае невылечна хворым дзецям, расказала дырэктарка хоспісу Вольга Вялічка. Што адбылося? Візыт міліцыі. 22 кастрычніка ў Горадзенскі дзіцячы хоспіс імя сьвятога Губэрта прыйшлі супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Правялі […]
  • Што канфіскавалі пасля агляду ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе
    Міліцыя канфіскавала асабісты нататнік, дамовы з бухгалтарскіх дакументаў і два сістэмныя блокі, распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта Вольга Вялічка s13.ru. Зараз Вольга знаходзіцца ў запланаваным адпачынку за мяжой. Яна ўпэўненая, што даказаць нявыплату падаткаў немагчыма. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі каля 12.00 22 кастрычніка ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. У […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"