У Беларусі ствараецца кааліцыя “За актыўнае і годнае даўгалецце”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Беларусі ствараецца кааліцыя “За актыўнае і годнае даўгалецце”

Ініцыятарамі стварэння кааліцыі з’яўляюцца ў тым ліку гарадзенскія арганізацыі “Цэнтр “Трэці сектар” і “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”. Першым крокам кааліцыі стала сумесная распрацоўка прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Першая арганізацыйная сустрэча па стварэнні кааліцыі прайшла 14 лістапада ў Мінску.

Апроч прадстаўнікоў згаданых вышэй арганізацый, удзел у ёй бралі кіраўнікі і актывісты міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”, грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”, Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання, грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын), грамадскай дабрачыннай габрэйскай арганізацыі “Хэсэд-Рахамім”, а таксама сябры Рады праграмы “Універсітэт Залатога Веку“.

Удзельнікі сустрэчы ўзгаднілі, што мэтай працы кааліцыі будзе паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз павышэнне іх удзелу ў жыцці грамадства, інтэлектуальную і фізічную актывізацыю, адстойванне і прасоўванне іх правоў і інтарэсаў, а таксама праз умацаванне патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у гэтай сферы.

Уваходзіць у кааліцыю змогуць прадстаўнікі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных, міжнародных і замежных арганізацый, а таксама эксперты, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Асноўнымі накірункамі сумеснай працы стануць:

– абмен інфармацыяй і досведам працы;

– арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей;

– распрацоўка і ўзгадненне рэкамендацый у Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецце;

– прадстаўленне інтарэсаў грамадскага сектару краіны на міжнароднай арэне па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

У 2019 г. удзельнікі кааліцыі плануюць правесці некалькі тэматычных працоўных сустрэч, арганізаваць Форум актыўнага даўгалецця і яшчэ некалькі супольных мерапрыемстваў.

У бліжэйшы час будзе таксама створаная старонка кааліцыі ў Фэйсбуку.

Важнай часткай сустрэчы стала таксама ўзгадненне прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Узгодненыя прапановы былі дасланыя 15 лістапада ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, якое займаецца распрацоўкай Стратэгіі.

На думку ўдзельнікаў сустрэчы, будучая Нацыянальная стратэгія павінна грунтавацца на такіх асноватворных дакументах, як Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння (2002) і рэгіянальныя стратэгіі па яго ажыццяўленню, дакументы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па актыўным даўгалецці і здароўю, на досведзе працы Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, а таксама іншых падобнага кшталту дакументах і ініцыятывах.

Галоўнай мэтай Стратэгіі павінна стаць стварэнне ўмоў для функцыянальнага і годнага старэння і максімальная рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця, паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, максімальнае падаўжэнне перыяду здаровага і стваральнага старэння ў прыязным для сталых людзей асяроддзі.

Пазнаёміцца з дасланымі прапановамі можна тут.

Наступная працоўная сустрэча сябраў кааліцыі адбудзецца ў пачатку 2019 года.

Што папярэднічала стварэнню кааліцыі?

На працягу некалькіх апошніх гадоў стваральнікі кааліцыі ініцыявалі цэлы шэраг мерапрыемстваў па абмеркаванні прыярытэтных пытанняў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей.

Прыкладамі такіх мерапрыемстваў з’яўляюцца:

Упершыню ідэя стварэння кааліцыі была агучана на Форуме ўніверсітэтаў трэцяга веку ў Мінску (травень, 2018)

На кожным з гэтых мерапрыемстваў уздымаліся пытанні пра неабходнасць стварэння Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця.

Асноўныя прапановы да зместу гэтай Стратэгіі былі акумуляваныя яшчэ ў 2016 г. у Рэзалюцыі па выніках канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, якая адбылася ў Гродне.

Сёлета пра намер стварэння такой Стратэгіі заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Горад майго юнацтва». 94-гадовая жыхарка Слупска ўспамінае Гродна і чаму пакінула яго
    Леакадзіі Узнаньскай 94 гады, але ўсе называюць яе нібы дзяўчынку – паменшаным імём Лёдзя. Яна жыве ў Слупску, на польскім Памор’і. Журналіст Hrodna.life пазнаёміўся з ёй у час экспедыцыі ў пошуках сталых гродзенцаў, якія пасля Другой сусветнай з’ехалі за мяжу. Яе гісторыя увойдзе ў другую кнігу ўспамінаў, выхад якой запланаваны на канец года. Лёдзя Станіславаўна […]
  • Колькасць бязвізавых турыстаў у Гродне і ваколіцах з пачатку года ўзрасла на 60%
    З пачатку года ў Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі звыш 65 тыс. бязвізавых турыстаў – на 60% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. “Адзначаем рост цікавасці замежнікаў да наведвання Гродна і раёна. Часта каталізатарам такога росту становяцца яркія падзейныя мерапрыемствы. Напрыклад, за […]
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях задумалася пра рэгуляванне салютаў
    На сайце Petitions.by апублікаваны адказ прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў на зварот з прапановай забараніць фаервэркі ў населеных пунктах, які падпісалі паўтысячы карыстальнікаў, піша svaboda.org. Часовы выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі Алег Каразей не падтрымаў ідэю з забаронай, але паведаміў: цяпер Міністэрства надзвычайных сытуацыяў разам зь іншымі дзяржаўнымі органамі «прапрацоўвае пытаньне стварэньня нарматыўнага праўнага акту, які рэгулюе правадачыненьні […]
  • У Навагрудку запусцілі новы турыстычны маршрут па месцах Адама Міцкевіча
    Ён уключае адразу пяць аб’ектаў раёна, звязаных з імем паэта эпохі рамантызму: акрамя самога Навагрудка, касцёл, у якім хрысцілі маленькага Адама, а таксама месцы, якія апісваў класік у сваіх творах, і дзе Міцкевіч тварыў, піша grodnonews.by са спасылкай па tvr.by. Капліца маёнтка Чамброў – архітэктурны аб’ект, аднаўленне якога стала міжнароднай справай. Тут адсутнічаў дах і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY