У Брэсце пройдзе Форум рэгіянальных ініцыятыў. Знаёмцеся з экспертамі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
У Брэсце пройдзе Форум рэгіянальных ініцыятыў. Знаёмцеся з экспертамі

Удзел у Форуме PRodvizhenie-2018, які адбудзецца 7-8 снежня, возьмуць звыш 50 прадстаўнікоў з розных рэгіёнаў краіны.

Удзельнікі Форума абмяркуюць пытанні, звязаныя з тым, як зрабіць дзейнасць рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў больш заўважнай для грамадскасці.

Удзельнікі Форума прадставяць свой досвед працы, а таксама атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з досведам працы іншых беларускіх і нямецкіх арганізацый.

У першы дзень Форума адбудуцца таксама два майстар-класы па арганізацыі працы ў сацыяльных сетках, а таксама па стварэнні мультымедыйных гісторый.

Асобны блок імпрэзы будзе прысвечаны ўзаемадзеянню паміж мясовымі журналістамі і актывістамі. Удзел у дыскусіі на гэтую тэму возьмуць рэдактары і журналісты онлайн выданняў з Гродна і Брэста.

Разынкай Форума стане “Усясветная кавярня”, дзе будуць абмяркоўвацца магчымасці для супрацоўніцтва паміж прадстаўленымі на імпрэзе арганізацыямі і ініцыятывамі.

У другі дзень Форума таксама адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурса на лепшую PR-кампанію і на лепшае адукацыйнае мерапрыемства.

Удзел у гэтым  конкурсе бралі выпускнікі Школы PR і медыякампетэнцый, а таксама Школы плюралізма.

Знаёмцеся з экспертамі Форума


Форум праводзіцца ў межах праекта PRodvizhenie-2018, які сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам праекта можна на блогу PRodvizhenie2018.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY